Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Менск; Дудуткі

Менск; Пухавіцкі раён, Беларусь, жнівень 2007
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Другі візыт у беларускую сталіцу з пункту гледжаньня агляду быў прадуктыўнейшым за першаы. Найцудоўнейшы чалавек miraslau у гэты раз зладзіў мне вельмі добрую экскурсію, аднак я быў не асабліва поднатасканы у фатаґрафаваньні гарадскіх краявідаў, і таму гэтая справаздача атрымалася далёка не такой цікавай, якой магла бы быць.

 

В Менску ёсьць свой МКАД. І слова «кальцо» ў беларускай мове цяпер таксама ёьсць.

 

Шмат расейскіх фільмаў і сэрыялаў здымаюцца ў Беларусі. Па-першае, тут таньней. Па-другое, натура лепш, асабліва калі рэтра.

 

Рэзыдэнцыя прэзыдэнта лічыцца такім звышсакрэтным аб'ектам, што яе нават нельга здымаць. Верагодна, баяцца, што драпежныя апазыцыянеры вылічаць, у якім акне Лукашэнка начамі клапоціцца аб кожным зь беларусаў. Але здымаць яе, увогуле-то, няма навошта - звычайны ўнылы будынак з люстэрачнымі вокнамі.

 

На вуліцы Нямізе пабудавалі новы комплекс у стылі Менска дзевятнаццатага стагодзьдзя. Выглядае нядрэнна, калі ня лічыць жудаснага першага паверха. Але яго, нашчасьце, хаваюць дрэвы.

 

Траецкае прадмесьце нічым не адрозьніваецца ад старой эўрапейскай правінцыі.

 

А яшчэ там ёсьць выдатныя артэфакты з савецкага мінулага — хто ня памятае клясычную паласатую сьметніцу?

 

У цэнтры прадмесьця знаходзіцца помнік выявам зь беларускіх казак у выглядзе дзяўчынкі з савой і кветкі папараці, які хавае ў сабе масу фальклёрнага сымбалізму. Для нас таксама застаецца загадкай, навошта такой маладзенькай дзяўчынцы такая празрыстая сукенка?

 

У музэі Вялікай айчыннай вайны захаваўся самалёт Лі-2, ліцэнзійная копія леґендарнага амэрыканскага DC-3.

 

Стары Менск.

 

Белгипроагропищепром.

 

Касьцёл на Нямізе.

 

Нацыянальна-сьвядомы кіроўца (на панэлі бачны нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сьцяг, які Лукашэнка пасьля прыходу да ўлады замяніў на зьлёгку перайначаны сьцяг БССР).

 

Менскае шматмоўе.

 

Дудуткі

Miraslau таксама паказаў мне Дудуткі — музэй традыцыйнага сялянскага беларускага побыту, які знаходзіцца пад Менскам.

 

Тут можна ня толькі глядзець начыньне, але і назіраць за працэсамі старадаўніх рамёстваў.

 

Спадабалася б тут і тым, хто сялянскім побытам не асоба цікавіцца — гэтае месца сам-насам вельмі прыемнае для адпачынку на прыродзе.

 

Можна выпіць брагі, папярэдне паназіраўшы працэс яе вырабу.

 

Баба-Яга сядзіць у ступе і глядзіць на наведвальнікаў незадаволена, злосна, і ў той жа час неяк сумна і са зьдзіўленьнем.

 

Сапраўдныя ступы.

 

Яшчэ тут ёсьць заапарк, які дэманструе працэс беларускае жывёлагадоўлі.

 

Цыцкастая мацоха з ватэрлініяй.

 

За агароджай музэя выявілася звалка старых аўтамабіляў. Назіраць цікавыя рарытэты ў такім стане заўсёды сумна.

 

* * *

Мінск цікавы горад, нягледзячы на тое, што хтосьці можа думаць інакш. Спадзяюся, калі-небудзь у мяне выпадзе шанец пабыць тут даўжэй.