Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Масква

Расея, люты 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У сталіцы напачатку 2008 году я пабываў ажно два разы, абодва праездам, і абодва падчас моцнага марозу, калі хочацца ня па вуліцах хадзіць, а сядзець увесь дзень у якой-небудзь кавярні. Або зайсьці ў музэй. Я вырашыў схадзіць у галерэю Глазунова, і выйшаў на Крапоткінскай.

Храм Хрыста збавіцеля

 

Аказалася, што музей у гэты дзень быў зачынены. Таму я банальна паплёўся на Красную плошчу.

Зімовая раніца ў Маскве

 

З-за раньняга часу на вуліцы было пуста.

Раніца

 

Толькі адзінокая прыбіральшчыца падмятала магілу невядомага жаўнера. Цікава, у савецкі час ганаровы каравул ля маўзалея таксама не дзяжурыў па начах?

Магіла невядомага жаўнера

 

Усе, хто бываў у Маскве, хоць бы раз рабілі здымак з гэтага пункту.

Красная плошча

 

Пасьля чаго павольна давалокся да Васільеўскага спуску.

Васільеўскі спуск

 

Будынак ФСБ на Лубянскай плошчы.

Будынак ФСБ

 

Да рэвалюцыі тут знаходзіўся пабудаваны ў стылі неакласыцызму будынак страхавога таварыства «Расея».

Будынак страхавога таварыства «Расея»

Пасьля яе тут разьмясьціўся галоўны рэпрэсіўны орґан бальшавікоў — упраўленьне УНК (пазьней — АДПУ, НКУС, МДБ, КДБ, ФСБ). Менавіта адсюль каардынаваўся чырвоны, а затым і сталінскі тэрор, тут расстрэльвалі людзей і аддавалі злачынныя загады аб масавым зьнішчэньні невінаватых. У трыццатыя гады да будынка быў прыбудаваны дадатковы корпус у іншым архітэктурным стылі. Я вельмі зьдзівіўся, калі даведаўся, што сучасны выгляд ён набыў толькі ў 1983 годзе (год майго нараджэньня, хех) — была праведзеная рэканструкцыя, у выніку якое фасад стаў сымэтрычнымм — дом страхавога таварыства быў перароблены так, каб выглядаць дакладна так жа, як пабудаваны пры Сталіне правы бок.

Будынак КДБ з асымэтрычным фасадам

На мой погляд, адзіным правамерным выкарыстаньнем гэтага будынка можа быць разьмяшчэньне ў ім музея тэрору — спадзяюся, Расея калі-небудзь дарасьце да таго, каб цалкам пакончыць са злачынным мінулым.

Выявіў, што на Бальшым тэатры ўжо замянілі савецкі герб на самадзяржаўны.

Вялікі тэатр

 

Гэтыя кантрасты сымболікі — адна з цікавых асаблівасьцяў Масквы. Пасярод перамог капіталізму, нібы статуі на востраве Вялікадня, выглядаюць манумэнты й барэльефы папярэдняй эпохі. У будынку, дзе «неаднаразова выступаў Уладзімір Ільіч Ленін», знаходзіцца клуб-казыно «Мэтраполь».

Памятная шыльда

 

У мэтро — сьветлая будучыня яшчэ, а дакладней, зноў ужо ў сталінскай вэрсіі :-(

Сталінская версія

 

А на вуліцы — рэкляма аўтамабіляў для асабліва багатых грамадзян.

Рэкляма

 

Да архітэктуры ў Маскве ставяцца як у Амэрыцы — як пры ўзьвядзеньні новых будынкаў, так і пры рэканструкцыі, такія рэчы як гістарычнае аблічча і гармонія архітэктурных стыляў мала каго хвалююць.

Рэканструкцыя па-лужкоўскі

 

Але для Новага сьвету гэта натуральна, а вось гарады з шматвяковай гісторыяй падобнае стаўленьне нявечыць бязбожна. У Эўропе гэта, праўда, ужо ўсьвядомілі, а ў Расеі па-ранейшаму ўсё вырашаюць грошы.

Завулак

 

Хоць, само стаўленьне зарадзілася яшчэ ў савецкія часы.

 

На жаль, фатаґрафаваць шмат не атрымлівалася, бо рукі мамэнтальна аднімаліся ад холаду. Бліжэй да вечара я зноў пайшоў у цэнтр.

Арлы

 

Маскоўскі каток парадаваў сваімі памерамі. У Нью-Ёрку людзі па дзьве гадзіны стаяць у чаргу, каб пакатацца на малюсенькім пятачку на Мэдысан-сквэр.

Каток на Краснай плошчы

 

На Краснай плошчы былі праведзеныя выпрабаваньні нядаўна набытага тэлеаб’ектыва.

Прэзыдэнцкі сьцяг

 

Аказалася, што арлы на шпілях Дзяржаўнага гістарычнага музея пакрытыя шыпамі, паміж якімі нацягнуты дрот.

Двухгаловы арол

 

А крамлёўскія зоркі па памеры нават яшчэ больш, чым здавалася (зьвярніце ўвагу на лесьвіцу ўнізе). Спадзяюся, калі-небудзь іх адсюль здымуць.

Чырвоная зорка

 

А таксама стала зусім ясна, навошта прафэсіяналы носяць па некалькі фотаапаратаў. Нягледзячы на ​​ўяўную прастату, зьмена аб’ектыва — вельмі моташны занятак, ня кажучы ўжо пра тое, што ў гэты час можна папросту ўпусьціць нешта цікавае.

Куранты

 

Конныя міліцыянты.

Конныя міліцыянты

 

Але дакладна ня гэтых двух дзяўчат, якія хвілін трыццаць спрабавалі сфатаґрафаваць адно аднаго на тэлефон.

Цёлкі

 

Падчас другога візыту, у музэй Глазунова я ўсё ж такі трапіў. Імпэрска.