Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Бруклін

Новы Ёрк, ЗША, сакавік 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Бруклін — гэта адзін з адміністрацыйных раёнаў г. Нью-Ёрка, з найбольшай шчыльнасьцю і колькасьцю насельніцтва (амаль 2 з паловай мільёны) і даволі вядомы і па-за межамі ЗША. У адрозненьне ад Манхэтэна, які прадстаўляе сабой галоўным чынам камэрчы цэнтар з хмарачосамі, Бруклін — болей жылы і «спальны» раён зь вялікай колькасьцю дробных прадпрыемстваў. Яшчэ там жыве каля сотні тысяч іміґрантаў з розных краінаў, у тым ліку і з былога СССР.

Вядома, Бруклін ня ўсюды выглядае так, як паказана на гэтай старонцы. Раён «Бруклінскія вышыні» («Brooklyn Heights») больш нагадвае Манхэтэн, а ўсходні Бруклін, дзе жывуць пераважна нэґры, таксама выглядае па-іншаму — гэта значыць жудасна, як і навогул любы раён, дзе жывуць нэґры. Тут жа вы ўбачыце найбольш тыповы бруклінскі раён. Менавіта гэта ўяўляюць сабе большасць людзей, пачуўшы гэтую назву.

Звычайныя жылыя вуліцы тут складаюцца альбо зь невялікіх двухпавярховых, альбо з шматкватэрных дамоў.

 

Дробныя дамы забясьпечаныя невялікім шматком уласнасьці, на якім можна пасядзець у летні час.

 

Добраўпарадкаванасьць дворыка залежыць ад гаспадара.

 

Некалькі разоў у такіх дварох даводзілася бачыць нават пэрсанальны альтар — як апынулася, дадзены элемэнт культуры быў завезены сюды іміґрантамі з паўднёвай Італіі (гл. Нэапаль).

 

А яшчэ ў малых дамох у кожнага жыхара прадугледжаны індывідуальны сьмецьцевы бак. У дні, калі прыязджае сьмецьцявоз, усё мяшкі выкладваюцца на вуліцу ў пэўным месцы.

 

А вось старыя рэчы не выкідваюць, а проста выстаўляюць на вуліцу. Заўсёды знаходзяцца тыя, каму яны патрэбныя.

 

Шматпавярховыя жылыя дамы, аналяґі нашых хрушчовак, таксама вядомыя нам па фільмах. Яны заўсёды будуюцца з бурага цэґлы, заўсёды маюць вонкавыя пажарныя лесьвіцы і вузкія акенцы. У Амэрыцы, дарэчы, вокны традыцыйна вужэйшыя.

 

У жыхароў шматпавярховак ўласных сьметніцаў няма, і таму сьмецьцевыя мяшкі проста ляжаць на вуліцы, пакуль іх не забярэ сьмецьцявоз. Вялікія сьмецьцевыя бакі чамусьці бываюць толькі ў прамысловых аб'ектаў.

 

У Брукліне жыве каля ста тысяч іміґрантаў, і яны часта любяць паказаць свой патрыятызм. Тут, мяркуючы па ўсім, адзначыліся косаўскія альбанцы. Іміґранты імкнуцца сяліцца бліжэй да сваіх, такім чынам фармуючы этнічныя раёны. Але гэта зусім не значыць, што яны заўсёды жывуць кампактна. У раёне, дзе я гэта здымаў, можна было сустрэць і рускамоўных, і азіятаў, і лацінаамэрыканцаў.

 

І напэўна таму тут таксама любяць спадарожнікавыя антэны — можна глядзець роднае тэлебачаньне. Яго можна атрымаць і праз кабэль.

 

А камэрсанты ад рэліґіі спрабуюць атрымаць з шматнацыянальнага складу насельніцтва максімальную выгоду.

 

Абавязковы атрыбут бруклінскіх пэнсыянэраў — вузкая чатырохколавая каляска, зь якой яны ходзяць у краму.

 

Уздоўж вуліц стройнымі шэрагамі стаяць аўтамабілі. Прыпаркавацца заўсёды вельмі складана, часам у пошуках стаянкі можна кружыць па 30 хвілін.

 

Машынаў няма толькі ля пажарных кранаў і выездаў з двароў, таму што за гэта выпісваюць штрафы.

 

Выязджаючы, машыны часта закранаюць адна адну бампэрамі. Гэта лічыцца ў парадку рэчаў. Таму бампэры ў аўтамабіляў, асабліва старых, амаль заўсёды падрапаныя.

 

А вось тыя, хто прыязджае зь іншых раёнаў, і ня звыклыя да «кантактнай» паркоўкі, выганяюць пасажыра, каб ён кіраваў працэсам («так, давай, давай, добра, стоп! Цяпер наперад!»).

 

Мэтро ў Нью-Ёрку называецца «Subway», што даслоўна перакладаецца як «падземка». Назва гэтая ў корані няправільная, таму што больш за дзьве траціны лініяў знаходзяцца над зямлёй. Падземныя лініі залягаюць неглыбока, і знаходзяцца галоўным чынам у Манхэтэне. У астатніх раёнах мэтро часьцей за ўсё навясное, і праходзіць над буйнымі вуліцамі (Брайтан-Біч выглядае сапраўды гэтак жа). Калі праходзіць цягнік, грукат стаіць немагчымы, а з эстакадаў ўвесь час нешта капае.

 

Тыповая станцыя мэтро.

 

У фільмах пра Нью-Ёрк любяць кадр, дзе цягнік праходзіць над вуліцай. Раней цягнікі заўсёды былі размаляваныя ґрафіці, але потым вынайшлі асаблівае пакрыццё, зь якога фарба лёгка змываецца, і нэґры, зразумеўшы марнасьць гэтай справы, перасталі так настойліва псаваць дзяржуласнасьць сваімі крамзолямі.

 

Болей буйныя вуліцы занятыя дробнымі крамамі і іншымі прадпрыемствамі, накшталт забягалавак, цырульняў, або адвакацкіх кантор. Абавязковымі элемэнтамі зьяўляюцца нацягнуты на каркас крамнінны брыль (на якім заўсёды напісана назва прадпрыемства, род дзейнасці, нумар дома і тэлефон), вітрына, бакавыя дзьверы, а па бакох - дзьве рэйкі для мэталічнае заслоны.

 

Металічную заслону ўладальнікі апускаюць па закрыцьці крамы ўвечары, каб прадухіліць рабаваньні і вандалізм. Заслоны ў большасьці выпадкаў размаляваныя ґрафіці.

 

Калі заслона зачыненая ўдзень, то прадпрыемства хутчэй за ўсё абанкруцілася і прадаецца.

 

У Брукліне часта сустракаюцца так званыя «расейскія крамы». Гэтым словазлучэньнем пазначаюць прадуктовыя крамы, дзе можна купіць звыклыя для эміґрантаў з былога СССР прадукты харчаваньня, накшталт кефіру, каўбасы, пяльменяў і чорнага хлеба, а таксама імпарту (шакаладу, печыва, сокаў) з Расеі і краінаў СНД. Гэты маґазын характэрны тым, што ўладальнік ў якасьці дэкаратыўнага элемэнта абраў расейскі сьцяг. Большасьць рускамоўных Брукліна — габрэі, і не адрозьніваюцца асаблівай любоўю да Расеі.

 

Вядома, у Амэрыцы немагчыма абысьціся без Макдональдса. Гэтак любімы намі за бясплатныя прыбіральні, у Брукліне ён набывае яшчэ адно карыснае прызначэньне — бясплатнай стаянкі. На гэтай фатаґрафіі нескладана здагадацца, што амэрыканскі падлетак, які толькі што адтуль выруліў, зьяўляецца заўсёднікам завядзеньня.

 

Ровары пакідаюць прывязанымі да дарожных знакаў або слупоў. У адрозненьне ад Манхэтэна і некаторых іншых раёнаў, пярэдняе кола не здымаюць.

 

Ва ўсіх аўтобусаў да апошніх бакавых шклоў з абодвух бакоў прылеплены амэрыканскі сьцяг.

 

На слупы лепяць аб'явы, а ў скрыні для ґазэтаў бясплатных аб'яў кідаюць сьмецьце.

 

Старыя нью-ёркскія гідранты.

 

Старыя пажарныя слупы. Мушу прызнацца, я не зусім упэўнены ў прызначэньні гэтай прылады. Але адразу згадваецца SimCity.

 

Вокны гарадскіх школаў заўсёды зарашочаныя як у сьледчым ізалятары, а ўнізе яшчэ і закрытыя жалезнай сеткай. На ўваходах стаяць мэталадэтэктары (змушаная неабходнасьць, выкліканая і горкім вопытам папярэдніх школьных стралянінаў, і патэнцыйнай нядобранадзейнасьцю гарадзкіх падлеткаў, асабліва ўлічваючы іх расавы склад).

 

Дзіцячыя пляцоўкі таксама агароджаныя высачэзным плотам.

 

Часам сустракаюцца сквэрыкі, каб хоць неяк кампэнсаваць ўсюдыісны камень.

 

А на вуліцах часам выстаўляюць зялёныя насаджэньні ў гаршчках.

 

Гаспадароў насраўшых сабакаў палохаюць штрафамі ў 100 даляраў.

 

Але ня варта заўчасна зайздросьціць такому парадку. Самі гаспадары ў пагрозы не асабліва ўслухваюцца.

 

Таму што калі не застукалі пянты, ніхто нічога ня скажа. У іх свае клопаты. Напрыклад, разруліць рух у выпадку аварыі.

 

Гэта Бруклін.