Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Ровенская Слабада

Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь, жнівень 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Вырашыў неяк Лукашэнка, што трэба адрадзіць вёску.

Шчыра вітаем!

 

А то як усюды — пэрспэктыў мала, моладзь уцякае.

Прыпынак

 

І прыдумаў «аґрагарадкі».

Сельсавет

 

Па пляне, гэта павінныя былі быць добраўпарадкаваныя вёскі.

Копанка

 

Гэта значыць як бы вёска, але з усімі нішцякамі горада.

Катамаран

 

Электричество-газ-телефон-водопровод-вай-фай, інфраструктура, установы ўсякія, амбуляторыі, ДК і гэтак далей.

Маґазын Слабадзкі

 

Найгалоўнейшае, вядома, жыльлё для тых, хто пагодзіцца жыць і працаваць у вёсцы.

Хаты

 

Каб маладыя спэцыялісты спакусіліся і пайшлі працаваць на карысьць айчыны.

Уборка сена

 

Рабіць вырашылі на базе існуючых сельскагаспадарчых цэнтраў. У дадзеным выпадку — калгаса імя Дзяржынскага (бюст у цэнтры).

Фэлікс

 

Ну вось, уласна, і ўся гісторыя. Сказана — добраўпарадкавана.

Графіці

 

Царкву пабудавалі. Калі верыць мясцовым расповедам, грошы на будаўніцтва даў расіянін ровенска-слабодзкага паходжаньня, чый дзед калісьці прымаў удзел у разбурэньні мясцовай царквы ў часы бальшавізму.

Царква ў Ровенскай Слабадзе

 

У Беларусі і так кожны камень прыдарожны добраўпарадкаваны. А тут яшчэ і малая радзіма старшыні Гомельскага аблвыканкама (прасьцей кажучы, ґубэрнатара вобласьці), таму шматразовы эфэкт.

Дыснэйленд

Графіці

 

А хіба ў гэтым ёсьць штось дрэннае?

Мужык ўпрыгожвае тэрыторыю

 

Вядома, на паперы ўсё гладка было, а ў рэальнасьці — і плацяць мала, і вай-фаю няма (інэт навогул ніякі), і якасьць у жыльля такая, што без істотных укладаньняў у рамонт жыць там нельга.

Вуліца

 

Крытыкі кажуць, што фармаваньне аґрагарадкоў цягне за сабой скарачэньне колькасьці вёсак. Аднак, яны забываюць, што такая агульная тэндэнцыя. Сельская гаспадарка — найважнейшая галіна, бо вырабляе тое, без чаго чалавек ня выжыве — прадукты харчаваньня. Але ў старыя часы прадукцыйнасьць сельскай працы была нізкай, 90% насельніцтва краіны было вымушана працаваць на яе пракорм. Зараз, з усімі машынамі і тэхналёґіямі, для поўнага забесьпячэньня дастаткова каб у с/г было задзейнічана 1—3% насельніцтва. Найбольш эфэктыўнай формай сельскай вытворчасьці зьяўляецца буйны аґрахолдынґ. Асабістая гаспадарка вымірае як кляса, а разам зь ёй сыходзіць і вёска ў традыцыйным разуменьні слова.

Помнік героям вайны ў Ровенскай Слабадзе

 

Так што ня трэба супраціўляцца цячэньню часу.

 

Галоўнае — працаваць добра. А беларусы гэта ўмеюць.

Дзядзя Грыша

 

Гэта што тычыцца аґрагарадкоў.

 

А што тычыцца асабіста мяне, то для мяне гэта ў першую чаргу месца, дзе нарадзіўся й вырас мой бацька, і дзе пакуль яшчэ можна адзін тыдзень у годзе правесьці ў кампаніі дарагіх і блізкіх людзей — з гультаяватымі цёплымі днямі і начамі каля вогнішча.

Заход