Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Парычы

Сьветлагорскі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь, жнівень 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Калі ехаць у Менск з Рэчыцы, то дарога ляжыць цераз гэты пасёлак. Побач працякае рэчка Барэзіна.

Бярэзіна

 

Перабрацца на другі бераг, не заяжджаючы ў Бабруйск або Сьветлагорск, можна пры дапамозе парома.

Паром

 

Паром прымацаваны да абодвух берагоў сталёвай ліной, якая скручваецца і раскручваецца рухавіком ад трактара «Беларусь». Мужыкі-кіраўнікі парома падзяліліся сваім бачаньнем палітычнай сытуацыі, а таксама распавялі, у чым адрозьненьне рынкавага сацыялізму ад суверэннай дэмакратыі — хоць праезд на пароме бясплатны, расіяне ўсё адно даюць за гэта грошы, а беларусы лічаць, што раз ужо парай дзяржаўны, то ў гэтым неабходнасьці няма.

Рухавік парома

 

Акрамя парома, нічога цікавага тут няма.

Вуліца

Вуліца

 

Аднак, якасьць дарог і фарбаваныя дамы з кветнікамі нагадваюць, што мы не ў Расеі.

Крама

 

Мы ў шчасьлівай™ Беларусі.

Забеларусь