Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Нью-Ёрк

Штат Нью-Ёрк, ЗША, люты 2010
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Іншыя апавяданьні пра Нью-Ёрк: сакавік 2012, верасень 2012

Рэйс «Аэрафлота» ўзьлятае ў Шарамецьцева, набірае вышыню, пачынаецца абслугоўваньне. Выпадкова паглядзеўшы ў акно, я літаральна ўскокваю зь месца. Колькі разоў мне даводзілася вось так перасякаць Атлянтыку, гэта першы раз, калі самалёт пралятае над месцамі майго дзяцінства. Прама ўнізе — Рыґа. У далёкім траўні 1998 годк менавіта адсюль я назаўсёды зьехаў з Латвіі. Я кідаюся да процілеглага боку самалёта, бо адтуль можна ўбачыць Елґаву, але пакуль дабіраюся датуль, унізе толькі цямнее Рыскі заліў.

Рыґа з вышыні

 

* * *

Якая самая галоўная славутасьць Нью-Ёрка? Вядома ж Статуя Свабоды. Разьмешчаная яна на высьпе ў Нью-Ёркскай бухце. Каб на яе патрапіць, квіткі трэба заказваць у інтэрнэце за 3 месяцы. Аднак, калі вам проста хочацца паглядзець яе бліжэй, то можна на месцы купіць квіток на катэр, які пракоціць вас міма.

Чарга на статую

 

Hurra, Amerika!

Сьцяг

 

Вакол статуі назіраецца магутнае выпраменьваньне дэмакратыі. Дазімэтр паказаў, што нават на такой адлегласьці ад яе ўзровень дэмакратыі ў 560 разоў вышэй за норму.

Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку

 

Яна глядзіць на цябе, як на грамадзяніна аўтарытарнай краіны — грозна, але ў той жа час сумна і са зьдзіўленьнем.

Статуя Свободы

Статуя Свабоды была падарункам Францыі Амэрыцы, зробленым да 100-годзьдзя амэрыканскай рэвалюцыі. Стварыў яе францускі скульптар Фрэдэрык Бартольдзі. Па чутках, натуршчыцай для яе была Ізабэла Боер, удава Ісаака Зынґера (таго самага, які рабіў швейныя машыны), а медзь для статуі была закуплена ў Расіі, хоць дакладнага дакумэнтальнага пацверджаньня гэтаму факту няма. У Амэрыку дэталі былі перавезены на караблі ў 1884 годзе, а яе адкрыцьцё адбылося ў 1886-м. Будучы зробленай з медзі, першапачаткова яна была рыжаватага колеру, аднак, паступова метал акісліўся, і манумэнт набыў свой ​​сучасны сіняваты колер (злучэньня медзі маюць сіняе адценьне).

Па ўсім сьвеце існуе мноства копій статуі — у адным толькі Парыжы іх дзьве штукі, прычым адна зьяўляецца нават ня копіяй, а арыґіналам, паколькі была выкананая Бартольдзі ў якасьці першапачатковага прататыпа нью-ёркскага манумэнта. Копіі статуі ёсьць у гарадах ЗША, Францыі, Анґельшчыны, Нарвэґіі, Нямеччыны, Бразыліі, Японіі і іншых краін. Самая вялікая копія разьмешчана ў Лас-Вэґасе.

На выхадзе з бухты віднеецца мост Вэрацана-Нараўс, які злучае раёны Бруклін і Статэн-Айлэнд. Аднак, у адрозненьне ад «Залатых варот», пешшу па ім прайсьці нельга.

Мост Вэрацана-Нараўс

 

Трапіць у Статэн-Айленд можна толькі на пароме.

Паром на Статэн-Айленд

 

Побач з астраўком, дзе стаіць статуя, ёсьць яшчэ адзін невялікі востраў пад назвай Эліс, на якім знаходзіцца Амэрыканскі музэй іміграцыі. Нягледзячы на свой ​​малы памер, востраў падзелены паміж Нью-Ёркам і Нью-Джэрсі, якія доўгі час з-за яго судзіліся. Зрэшты, будынкі на востраве ўсё роўна належаць фэдэральнаму ўраду. Калісьці тут разьмяшчаўся пункт прыёму іміґрантаў — паколькі ані віз, ані самалётаў у тыя часы не было, у ЗША яны прыбывалі на караблях, і пытаньне аб тым, ці варта іх пускаць у краіну, прымалася на месцы. Іміґрантаў правяралі на стан здароўя і адукацыйна-інтэлектуальны ўзровень (іх прымушалі пісаць тэксты а таксама падвяргалі тэстам, што аддалена нагадвалі сучасныя тэсты IQ). Слабых, хворых, інвалідаў, а таксама занадта дурных адпраўлялі назад, дапушчаных жа запісвалі ў рэестар і пускалі ў Амэрыку. Трэба сказаць, адмову ва ўездзе атрымлівалі толькі 2% прыбылых, што нашмат ніжэй сучаснага адсотку адмоваў па амэрыканскіх візах (які для Расіі складае каля 10%, а для краінаў накшталт Афґаністану — болей за 60%).

У 1924 году ЗША зрабілі іміґрацыйныя законы больш жорсткімі. Цяпер для ўезду ў краіну неабходна было атрымліваць дазвол у амэрыканскіх прадстаўніцтвах за мяжой, і струмень прыбылых праз востраў Эліс істотна зьменшыўся. У наступныя гады ён выкарыстоўваўся галоўным чынам як дэпартацыйная турма, а ў 1954 годзе быў канчаткова зачынены. У 1990 годзе, пасля працяглай рэканструкцыі, тут быў адкрыты музэй.

Музэй іміґрацыі ЗША

 

Палюбуемся на Мангэтан.

Сярэдні Мангэтан

Ніжні Мангэтан

Ніжні Мангэтан

 

Джэрсі-Сіці, частка Нью-Ёркскай аґлямэрацыі.

Джэрсі-сіці

 

Абарона з раніцы да вечара.

Гадзіньнік Колґейт

 

Праедзем пад Бруклінскім мастом.

Бруклінскі мост

Пад Бруклінскім мастом

 

Проста вуліцы.

Жоўтыя таксі

Вуліца Мангэтана

Вуліца Мангэтана

 

Роварны сьветлафор.

Роварны сьветлафор

 

Незвычайнай формы гідрант

Дзіўны гідрант

 

Месца, дзе стаяў Сусьветны гандлёвы цэнтар, разбураны падчас тэрарыстычнай атакі ў 2001 годзе. Ідзе будаўніцтва новага хмарачоса.

Будаўніцтва на месцы Сусьветнага гандлёвага цэнтра

 

Даеш фітнэс!

Спальвай калёрыі, а не электрычнасьць

 

Бык на Ўол-стрыт, у «гаспадаркі» якога ўсё фатаґрафуюцца.

Бык на Ўол-стрыт

 

Пажарная станцыя.

Пажарная станцыя ў Нью-Ёрку

 

Тыповая станцыя мэтро. Без празьмернасьцяў.

Мэтро ў Нью-Ёрку

 

Падымемся на хмарачос Эмпайр-стэйт-білдынґ, на дадзены момант найвышэйшы будынак горада. Перад тым, як глядзець уніз, паглядзім ўверх.

Шпіль Эмпайр-стейт-білдынґ

 

Уначы будынак падсьвятляецца пражэктарамі, прычым колер падсьвятленьня змяняецца ў залежнасьці ад сэзону.

Падсьвятленьне Эмпайр-стейт-білдынґа

 

Каб у бэйсэраў жыцьцё было складанейшым, а ў самагубцаў — даўжэйшым, назіральная пляцоўка агароджаная кратамі.

Назіральная пляцоўка

Краты

 

А цяпер віды (глядзіце таксама начныя).

Мангэтан з вышыні

 

Паўночная частка.

Мангэтан з вышыні, паўночная частка

 

Іст-Рывэр, Кўінз.

Мангэтан з вышыні, Кўінз

 

Хмарачос кампаніі «Крайслер».

Хмарачос «Крайслер»

 

Ніжні Мангэтан.

Ніжні Мангэтан

Мангэтан

Вуліца Мангэтана з вышыні

Закат над Джэрсі-Сіці

 

Ньюююю-Ёёёёёрк, канкрыт джанґл ўэар дрымз а мэйд оф, зеар із насінґ ю кэнт ду, наў ю ар ін Нью-Ёёёёрк!

Вуліца Мангэтана ўвечары