Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Санкт-Пецярбург

Расея, верасень 2011
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

З інтэрнэту я выпадкова даведаўся, што ў верасьні ў Піцеры пройдзе сустрэча чытачоў з польскім пісьменьнікам Янушам Вішнеўскім (найбольш вядомым сваім раманам «С@мотнасьць ў сеціве»), кнігу з аўтоґрафам якога я хацеў падараваць аднаму чалавеку. Вырашыўшы, што для спатканьня зь любімым горадам падыходзіць любая прычына, я ўзяў свой ​​заплечнік і паехаў у культурную сталіцу.

Горад на Няве сустрэў мяне незвычайна цёплым і сонечным для балтыйскай восені надвор’ем.

Неўскі прашпэкт

 

Прыяжджаць сюды можна нават проста пагуляць.

Алея

 

Дзеля пачуцьця эстэтыкі.

Агароджа

 

Культуры (людзі стаяць на чырвонае сьвятло, нават нягледзячы на адсутнасьць машын).

Сьветлафор

 

Думак аб дзяржаўнасьці.

Зімовы палац

 

Прыкладаў піцерскае мовы («кура») і выкарыстаньня знака рубля (P), які ўсё ніяк не становіцца афіцыйным.

Кура і знак рубля

 

Народнай творчасьці а-ля Эўропа.

Ґрафіці

 

Або выключна прапрацаванай дарожнай разьметкі з адмысловымі палосамі для грамадзкага транспарту.

Разьметка

 

Наладка сьветлафора.

Наладка сьветлафора

 

Палівальная машына ля Зімовага палаца. У кіёску зьлева я падчас кожнай паездкі ў Санкт-Пецярбург купляю клясычнае эскімо.

Палівальная машына

 

Мабільнае змаганьне за чысьціню.

Мабільныя вурны

 

Вядомы рэпрадуктар часоў Вялікай айчыннай, бессаромна, але з разумным разьлікам заспамлены нейкі кампаніяй, якая прадстаўляе танны начлег. Нашчасьце, нумары абадралі.

Рэпрадуктар ў Піцеры

 

Казанскі сабор у лясах і аніматары ля помніка Кутузаву.

Казанскі сабор

 

Сустрэча зь пісьменьнікам праходзіла ў Доме кнігі. Гэты будынак быў пабудаваны напачатку ХХ стагодзьдзя для разьмяшчэньня расійскага філіяла кампаніі «Зінґер». Першапачаткова кампанія хацела пабудаваць хмарачос, але не змагла зрабіць гэтага з-за абмежаваньняў па вышыні. У 1917 годзе будынак быў экспрапрыяваны, у ім разьмяшчаліся розныя ленінградскія выдавецтвы, а з канца трыццатых гадоў — Дом кнігі. Зараз, акрамя буйное кнігарні, тут разьмяшчаюцца офісы розных кампаніяў, у тым ліку і штаб-кватэра найбуйнейшай расійскай сацыяльнай сеткі «Вконтакте».

дом Зінґера

 

Вішнеўскі распавядаў гісторыі сваіх кніг і адказваў на пытаньні пра творчасьць, а потым падпісваў чытачам кнігі. Гэта быў першы раз, калі я ўзяў у кагосьці аўтоґраф — для сябе я гэтага ніколі не рабіў. У нейкі момант паўстала думка купіць яшчэ некалькі кніг, даць яму падпісаць, а потым імі пабарыжыць. Але да практычнага выкананьня ідэя не дайшла.

Вішнеўскі

 

Потым я яшчэ гуляў па горадзе, а таксама сустрэўся са сваімі піцерскімі сваякамі.

Галубы

Мастачка

Неўскі прашпэкт

 

Уражаньні, як заўсёды, засталіся самымі яркімі.

Шарыкі