Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Вашынґтон

Фэдэральная акруга Калюмбія, ЗША, кастрычнік 2011
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У сталіцу ЗША я езьдзіў у кампаніі сваіх сяброў, белгародзкіх зараз ужо масквічоў Колі і Лены, а таксама маёй даўно ўжо нью-ёркскай сястры. Павінен прызнаць, што ў добрай кампаніі езьдзіць значна прыемней і цікавей, чым аднаму. Шкада, што такое бывае ў мяне рэдка.

Як і ў Санкт-Пецярбурзе, ў Вашынґтоне існуе абмежаваньне на вышыню будынкаў — яна, за невялікімі выключэньнямі, ня можа перавышаць 34 мэтры. Таму ў горадзе ёсьць шматпавярхоўкі, але няма хмарачосаў.

Вашынґтон

 

У цэнтры гораду не пакідае адчуваньне таго, што Вашынґтон быў асноўным прататыпам манумэнтальных раёнаў, якія пры Сталіне будаваліся ў Маскве, Ленінградзе й Кіеве.

Вашынґтон

 

Асабліва гэта тычыцца будынкаў, дзе разьмяшчаюцца розныя дзяржаўныя дэпартамэнты — не хапае толькі барэльефа з будаўнікамі сацыялізму.

Вашынґтон

 

Шырачэнныя прашпэкты.

 

Усё ж такі ёсьць нямала агульнага паміж нашымі краінамі.

 

Гарадзкая асаблівасьць №1 — дублюючыя сьветлафоры на скрыжаваньнях. Сьветлафор вісіць на слупе, побач на двухмятровай перакладзіне вісіць яшчэ адзін.

Сьветлафор

 

Гарадзкая асаблівасьць №2 — на пажарныя краны заўсёды апранаюцца дзве сьветлаадбівальных стужкі.

Гідрант

Гідрант

 

Сьмецьцевыя кошыкі стаяць па два. Чорныя — для звычайнага сьмецьця, сінія — для сьмецьця, які можна перапрацаваць (якраз як у Чыкаґа).

Сьмецьцевы кошык

 

Усюды пракладзеныя дарожкі для раварыстаў.

Дарожкі для раварыстаў.

 

Капітолій, дзе засядае амэрыканскі канґрэс.

Капітолій

 

У басэйне перад ім плавала сьмецьце, качкі і вялікая колькасьць камарыных лічынак.

 

Насупраць Капітолія знаходзіцца мэмарыял Лінкальна, зь якога адкрываецца адзін з самых кананічных амэрыканскіх ракурсаў — «басэйн, які адбівае», з адлюстраваньнем вашынґтонскага манумэнта (абэліска у цэнтры). Яго часта паказваюць у фільмах і на паштоўках. У гэты раз нам пашанцавала — басэйн апынуўся зачыненым і без вады.

Басэйн які адбівае

 

Лена і Коля (найвыдатнейшыя людзі).

 

Паколькі дзень быў сонечны і сьпякотны (30°), ва ўсім горадзе назіралася буянства маніфэстацыяў. У асноўным гэта быў рух «Occupy DC» («захапі Вашынґтон»), вашынґтонскі філіял руху «захапі Ўол-стрыт». У суправаджэньні дзесятка паліцэйскіх машын ґрупа людзей з шумам хадзіла па вуліцах.

Захапі Вашынґтон

 

Быў заўважаны і задэанонены амэрыканскі ананімус. Хікі Гіпі-цян з форчана глядзіць на цябе як сам ведаеш на што, юзэрнэйм :3

Ананімус

 

Перад Белым домам колькасьць усялякіх пратэстуючых проста зашкальвала. Пратэставалі супраць забруджваньня атмасфэры.

Белы дом

 

Супраць ядзернай зброі і аґрэсіўнай ізраільскай ваеншчыны.

Антыізраільскі пратэст

 

Мужык, падобны на падстрыжанага Кадафі, раздрукаваў з інтэрнэту ўсіх блізкаўсходніх дыктатараў і акуратна кожнаму дамаляваў гітлераўскія вусы, чубкі і свастыкі.

Арабскія дыктатары

 

Нейкі мужык са сьцягам Харватыі хвілін трыццаць старанна выкрыкваў лёзунґі ў мэґафон. Стараўся так доўга ён дарэмна, бо харвацкую не разумеў ніхто.

Харваты

 

Разьмешчаная непадалёк плошча Свабоды чымсьці нагадвала прафэсыйную выставу. Толькі тут ня фірмы прадстаўлялі сваю прадукцыю, а розныя левыя рэклямавалі даручаны ім сэґмэнт ідэалёґіі. «Мы прадстаўляем сацыялізм». «А мы — пацыфізм». «А мы выкрываем, як ЦРК зьдзейсьніла 11 верасьня». «А мы распавядзем вам пра змову буржуяў з мэтай зьнішчыць краіны Афрыкі, якія разьвіваюцца». «А мы выступаем за правы ґеяў і лесьбіянак. Падыходзьце, малады чалавек не саромейцеся! Ну што ж вы, вазьміце наш флаерс. Не жадаеце? У-у-у, праціўны!»

Плошча Свабоды ў Вашынґтоне

 

Знайшоўшы чыйсьці плякат, які валяўся на тратуары, Калян таксама вырашыў трохі мітынґнуць.

 

На ўсталяваную на плошчы сцэну, тым часам, выйшаў нейкі мужык, нечым падобны на вампіра з кліпа «Everybody» гурта Бэкстрыт-бойз, і пачаў манатонна дрынкаць на сваім банджа (у амэрыканскіх фільмах гэтае дрынканьне звычайна гучыць за кадрам, калі паказваюць вёску). Пры гэтым ён хрыплым і трэснутым голасам напяваў лёзунґ руху — «occupy DC», і ў выніку гэтага паўтарэньня песьня, нібы псыхатропная зброя, мамэнтальна паражала мозґ тых, хто яе слухаў.

Occupy DC

 

Коля потым знайшоў зь ім чыйсьці кліп на ютубе, так што атрымаць асалоду ад сьпеву маэстра зараз можаце і вы.

 

Трэба прызнаць, што ўражаньне мітынґоўцы пакідалі досыць непрыемнае. Нейкі стракаты зброд пастарэлых, але так ніколі і ня стаўшых дарослымі гіпі, марґіналаў, панкаў і іншых гультаёў, якія заклікаюць невядома да чаго (хутчэй за ўсё, каго-небудзь раскулачыць, напаліцца і зладзіць масавую орґію) прымушаў пранікнуцца сымпатыяй да буржуяў, супраць якіх яны пратэставалі. Толькі сястрычка, якая вырасла ў лібэральных традыцыях нью-ёркскай аґлямэрацыі, выказала сымпатыю да левых актывістаў.

Капіталізм загнівае, сацыялізм — альтэрнатыва

 

Бліжэй да сярэдзіны дня некалькі прадстаўнікоў праґрэсыўнага чалавецтва вырашылі ўламіцца ў Паветрана-касьмічны музэй, у знак пратэсту супраць выстаўленых там беспілётнікаў, паколькі адстрэльваць самалійскіх нэґраў, седзячы за пультам ў Нэвадзе, не так гуманна, як рабіць гэта на месцы з кабіны самалёта. У выніку праґрэсыўныя прадстаўнікі былі затрыманыя, а музэй зачыніўся. Апошні факт у нас выклікаў шкадаваньне з нагоды адсутнасьці тут маскоўскага АМАПу.

На наступны дзень у музэі трапіць атрымалася. Яны былі досыць цікавымі, а ўваход у іх быў бясплатным. Абмяжуюся толькі парай здымкаў. Паветрана-касьмічны музэй вельмі цікавы і зьмяшчае ўсё, ад нямецкіх зьнішчальнікаў другой сусьветнай (тут я ўпершыню ўбачыў Ме-262) да савецкай касманаўтыкі.

Іван Іванавіч

 

Стан паветранай прасторы ЗША ўвечары звычайнага дня.

Нялёгкая праца дыспэтчараў

 

Да 1978 году цэны паветраных перавозак у ЗША рэґуляваліся урадам, таму, ня маючы магчымасьці канкураваць у вобласьці цэнаў, авіякампаніям даводзілася праяўляць крэатыўнасьць у тым, як яшчэ завабіць да сябе кліента. Сярод выкрутаў была, напрыклад, дастаткова адкрытая форма сьцюардэсаў, закліканая прыцягнуць дзелавых падарожнікаў-мужчын. Далей за іншых пайшла кампанія «Саўсўэст Эйрлайнс», апрануўшы бортправадніц ў кароткія шорцікі.

Сьцюардэсы

 

Стыкоўка Саюза і Апалёна.

Саюз — Апалён

 

Музэй натуральнай гісторыі. Узьнікненьне веры ў замагільнае жыцьцё ў дагістарычных людзей.

Старажытныя людзі

 

Піраміды з далярамі паказваюць даходы насельніцтва ЗША ў залежнасьці ад расы. Самы вялікі слупок — белыя, трохі меней — азіяты. Маленькія стосы абазначаюць нэґраў, лацінаамэрыканцаў (нашчадкі паўднёваамерыканскіх індзейцаў) і яшчэ кагосьці.

Даходы ў ЗША

 

У давяршэньне мы зьезьдзілі ў Джорджтаўн, стары раён Вашынґтона. Гэты дом, напрыклад, быў пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагодзьдзя. Такі старажытны!

 

Не сказаў бы, што раён мяне чымсьці асабліва ўразіў, хаця хутчэй за ўсё я ўбачыў яго занадта бегла. Тут мы схадзілі ў італьянскі рэстаран.

Джорджтаўн

 

Цікава, што шыльда на разьмешчанай там амбасадзе Манголіі была падпісаная традыцыйнай мангольскай пісьменнасьцю (у паўсядзённым жыцьці манголы выкарыстоўваюць кірыліцу).

Амбасада Манголіі

 

Тут паездка ў Вашынґтон скончылася.

Джорджтаўн

PS: Леніны фатаґрафіі можна паглядзець тут. З мастацкага пункту гледжаньня яны пэўна лепш за мае.