Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Нью-Ёрк

Штат Нью-Ёрк, ЗША, сакавік 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У Маскве мяцеліца і мінусавыя тэмпэратуры, у Нью-Ёрку вясна.

Голуб

 

На вуліцы 20 градусаў цяпла.

Галубы на слупе

 

Закаханым гэта даспадобы.

Цэнтральны парк

 

Бяздомным — тым больш.

Бомж у Нью-Ёрку

 

Лядовы каток яшчэ працуе.

Лядовы каток

 

Статуя свабоды вырашыла зьесьці «Твікс».

Статуя свабоды

 

Працоўныя робяць новы бардзюр.

Кладка бардзюра

 

У амэрыканскіх самазвалаў ззаду па тры восі. Самая першая зь іх апускаецца толькі калі груз занадта цяжкі.

Грузавік

 

Труба спускае падземны пар.

Труба, якая спускае пар

 

Эпл падлічвае прыбытак ад продажаў нядаўна выпушчанага трэцяга Айпада. У кубе знаходзіцца ўваход, а сходы вядуць у краму, якая разьмяшчаецца пад пляцам.

Эпл стор

 

Уладальнік лімузіна зрабіў сабе «прыгожы» нумар. З такім зручна ўцякаць — бегла не прачытаеш.

Прыгожы нумар

 

Ровары ўсталі ўздоўж агароджы.

Ровары

 

На Таймс-сквэры паставілі нейкую бадзягу ў выглядзе прыступак, дзе зараз можна сядзець і любавацца відам плошчы, а таксама рабіць фатаграфіі зялёнай шыльды з надпісам «Брадвэй» на фоне натоўпу, які тут ані ўдзень, ані ўначы не памяншаецца. Слова broadway, дарэчы, у перакладзе з ангельскай азначае «шырокі шлях».

Таймс-сквэр

Таймс-сквэр

Вулічныя выканаўцы

Нью-Ёрк

 

Калян прапанаваў мне на фоне гэтага зрабіць лук, і я пагадзіўся — мяне няма амаль ні на адной фатаграфіі з маіх паездак.

Я на фоне Таймс-сквэра

 

У Нью-Ёрку усё як заўсёды.

Пятая авэню