Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Гомель

Гомельская вобласьць, Беларусь, жнівень 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Лукашэнку, вядома, можна доўга-доўга лаяць, але адной рэчы нельга не прызнаць — у Беларусі ўсюды чысьціня і парадак, якія ў кожнага расіяніна выклікаюць востры прыступ зайздрасьці. Куды ня глянь — усё вылізанае, пафарбаванае, выраўнаванае, адзначанае, хоць ты прама з лупай лазай, нічога ня знойдзеш. А дзе яшчэ не зрабілі, там у працэсе.

 

Беларускія «ляжачыя паліцыянты» не пазначаюцца знакамі, але заўсёды афарбоўваюцца жоўтымі палосамі і клетачкамі, з-за чаго іх добра відаць на дарозе. Дастаткова часта, няроўнасць камбінуецца зь зебрай, што зьяўляецца ідэальным пераходам — перад такім прытармозіць любая машына.

Штучная няроўнасць

 

Брук.

 

Тыповыя гомельскія сьметніцы.

 

Велапаркоўка.

Велапаркоўка

 

Міліцэйскі аўтамабіль.

Міліцыя, Гомель

 

Раптоўна, Погоня.

Пагоня

 

Свабода волевыяўленьня.

 

Галоўная вуліца.

 

Іншая галоўная вуліца.

 

Дыяганальны пераход.

 

Адна сяброўка неяк спытала мяне, чаму ў Расеі на вуліцах няма гідрантаў, як у ЗША. Я тады сам задаўся гэтым пытаньнем, і даволі хутка высьветліў, што ў краінах былога СССР пажарныя краны не надземныя, а знаходзяцца ў каналізацыйных люках. Каб іх можна было знайсьці, на сьцены вешаюцца стандартызаваныя таблічкі, з указаньнем напрамку і адлегласьці да найбліжэйшага такога люка.

Гідрант

 

Дыскрымінацыя сабакаў.

 

Музей вялікай айчыннай.

 

У былым СССР танк быў, пасьля Леніна, самым хадавым помнікам.

Танкі

 

Палац Паскевічаў-Румянцавых. Усярэдзіне разьмяшчаецца музэй, самы верхні паверх якога знаходзіцца ў гэтай вежы. Цалкам незразумела, чаму на яе даху ня зробяць назіральнае пляцоўкі — адтуль бы адкрываўся добры від на горад. Замест гэтага вокны яшчэ і завесілі шторамі... У музэі адна з наглядчыцаў апынулася настаўніцай беларускай мовы, таму ў нас завязалася нязмушаная гутарка на найчысьцейшай, так бы мовіць, мове Коласа і Купалы. Напэўна, яна зьдзівілася чалавеку з Расіі, які ў Беларусі ніколі ня жыў, але мог падтрымаць такую ​​гутарку :-)

Палац Паскевічаў

Бонус: Паскевічы і Румянцавы гэта не падвойнае прозвішча, а назвы розных родаў, якія валодалі палацам. Ах да, я пра гэта ўжо пісаў у мінулым разе.

Баржа і дэбаркадэр (чамусьці нагадала Прыпяць).

 

Набярэжную прыгожа добраўпарадкавалі.

Набярэжная

 

Дасуг.

 

Асобны збор сьмецця сустракаецца ня толькі ў цэнтры, але й на звычайных памыйніцах спальных раёнаў. У Расеі да такога яшчэ не дайшлі.

 

Канец цэнтру.

 

Вось і пашпацыраваў. Да наступнага спатканьня, горад над Сожам.