Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Масква

Расея, студзень 2013
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Плошча трох вакзалаў (афіцыйна — Камсамольская, да 1933 году — Каланчоўская) і трамвайны сьветлафор (а я-та думаў, што ён існуе толькі ў кніжцы «Экзамэнацыйныя білеты ПДР» :-) Зь Яраслаўскага вакзала я заўсёды зьяжджаю ў Шангалы, таму асацыяцыі зь ім вельмі станоўчыя.

Плошча трох вакзалаў

 

Казанскі вакзал і гасьцініца «Гілтан Ленінградзкая» (адна зь сямі «сталінскіх высотак»).

Гілтан Ленінградзкая

Гілтан Ленінградзкая зь перніку

 

Масква-Сіці.

Масква-Сіці

 

Кіеўскі вакзал і прыгожая велапаркоўкі ў ГЦ «Эўрапейскі».

Кіеўскі вакзал

Таксафоны

Ружа

 

Барадзінскі мост і будынак МЗС.

МЗС

 

Новы Арбат.

Новы Арбат

 

Кутузаўскі прашпэкт і гасьцініца «Рэдысан Роял» (былая «Украіна»).

Рэдысан Роял

 

У холе гэтае гасьцініцы знаходзіцца дыярама «Масква — сталіца СССР». Дэталёвы макет Маскоўскага крамля, Краснай плошчы і прылеглых будынкаў быў пабудаваны калектывам савецкіх мастакоў-макетчикаў у 1977 годзе па замове МЗС для Нацыянальнай выставы ў ЗША. З тых часоў дыярама неаднаразова выстаўлялася на розных выставах па ўсім сьвеце, а ў 2007 годзе была выстаўленая на аўкцыён. Цікавасьць да яе праяўлялі і калекцыянэры з-за мяжы, але, нашчасьце, унікальны экспанат застаўся ў Расіі.

Масква — сталіца СССР

 

Уваход бясплатны, трэба толькі растлумачыць ахоўнікам, што вы хочаце паглядзець дыяраму. Фатаграфаваць таксама можна, але для гэтага трэба атрымаць на рэсэпшане дазвол.

Красная плошча

 

Падсьвятленьне ўвесь час мяняецца, такім чынам паказваючы зьмену часу сутак.

Крэмль

 

Макет здаецца глыбейшым, чым ён ёсьць у рэальнасьці, бо зроблены з улікам пэрспэктывы. Насамрэч будынкі на заднім пляне менш у маштабе, чым на пярэднім.

Васільеўскі Спуск

 

Дом ураду быў апошнім будынкам, спраектаваным Дзьмітрыем Чэчуліным (аўтарам вялікай колькасьці вядомых будынкаў і збудаваньняў у Маскве). За аснову Чэчулін узяў свой уласны нерэалізаваны праект 1930-х гадоў — дом Аэрафлота. У савецкі час тут засядаў Вярхоўны Савет РСФСР, а падчас канстытуцыйнага крызысу 1993 году (супрацьстаяньня Ельцына і Вярхоўнага Савета) па будынку вёўся агонь з танкаў, што нанесла яму моцны ўрон (некалькі верхніх паверхаў цалкам выгарэлі).

Белы дом

 

Фірмовая маскоўская жоўта-зялёная размалёўка, якую не раскрытыкаваў толькі лянівы.

Маскоўскі двор

 

Аварыйны слуп.

Масква

 

Пратапопаўскі завулак. Названы ён па прозьвішчы мясцовага домаўладальніка XIX стагодзьдзя, але мы адразу думаем пра нашага дарагога Анатолія Ільіча, які па хардкоры растлумачыў асаблівасьці шлюбных паводзінаў чалавека (у выніку чаго набыў вялікую папулярнасьць у пэўных колах). Цікава, што ў савецкі час гэты завулак называўся Бязбожным (з-за разьмешчанай тут рэдакцыі антырэлігійнага часопіса «Безбожник»), што таксама як бы намякае.

Пратапопаўскі завулак

Дарэчы, пра «Безбожник». У дваццатыя і трыццатыя гады антырэлігійная прапаганда ў СССР вялася вельмі актыўна. Аднак, з пачаткам Вялікай айчыннай вайны ўсё зьмянілася — ужо ў ліпені 1941 году выхад «Бязбожніка» спыніўся, а дзейнасьць Саюза ваяўнічых бязбожнікаў, які яго выдаваў — прыпыненая. Стаўленьне да царквы з ваяўнічага пераўтварылася ў адносна неўтральнае. Сталін сустракаўся ў кіраўніцтвам царквы, было дазволена правядзеньне Архірэйскага сабору, на якім быў абраны Патрыярх усяе Русі (гэтая пасада пуставала з 1925 году, пасьля сьмерці патрыярха Ціхана), улада не перашкаджала правядзеньню абрадаў. У 1948-м стаўленьне савецкай улады да царквы зноў пахаладала, у 1958-м, ужо пры Хрушчове, пачалася новая хваля закрыцьця цэркваў і наступу на рэлігію.

* * *

Маскоўская зіма.

Маскоўская зіма