Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Акапулька

Штат Ґерэра, Мэксыка, чэрвень 2013
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Выезд з Мэхіка адбыўся не па раскладзе. Згодна з інфармацыяй на сайце, стойка аўтапракатной кампаніі National павінна была працаваць кругласутачна, таму а 4 раніцы я ўжо быў на месцы, каб а 5 адправіцца ў дарогу. Аказалася, інфармацыя не адпавядала рэчаіснасьці — стойка адкрывалася толькі а 7:30, таму мне давялося тры з паловай гадзіны хістацца па аэрапорце (кафэ зачыненыя, бясплатнага вайфая няма). З усіх кампаній кругласутачна працуе толькі Hertz, так што паляціце ў Мэхіка — майце на ўвазе.

Затрымка адбілася яшчэ і ўскосна — яшчэ пару гадзін пайшло на тое, каб выехаць з горада.

Мэхіка

 

Дарогі паміж гарадамі ў Мэксыцы бываюць двух відаў — платныя і бясплатныя. Бясплатныя дарогі цягнуцца праз гарады і вёскі, таму хуткасьць на іх абмежаваная (вы чыста фізычна ня зможаце ехаць хутчэй 50—60). Ездзіць па іх варта толькі ў тым выпадку, калі ў вас ёсьць спэцыяльная мэта акунуцца ў мясцовы калярыт (пра што будзе пазней). Калі ж вам трэба менавіта некуды дабрацца, трэба ехаць толькі па аўтастрадзе.

Якасьць аўтастрадаў добрая, а дазволеная хуткасьць руху па іх складае 110 км/г (90—100 пры праездзе праз горад). На практыцы дазваляюць ехаць да 130, але я вырашыў не экспэрымэнтаваць.

Аўтастрада

 

Пункты збору плацяжоў нічым не прыкметныя. Плаціць можна гатоўкай, плястыкавымі картамі, для мясцовых існуюць бескантактавыя карты і радыёідэнтыфікатары, якія вешаюцца на лабавое шкло. Калі вы турыст, то лепш за ўсё мець пры сабе дастаткова наяўных грошай. Прапускныя пункты сустракаюцца ў сярэднім па адным на кожныя 60 км, з легкавога аўтамабіля на кожным здымаюць у раёне

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

. У сярэднім, атрымліваецца каля 4 рублёў (1000 беларускіх) за кілямэтр (кошты па стане на чэрвень 2013 г.).

Збор грошай за праезд

 

Калі дзесьці вядуцца дарожныя работы, у пачатку заўсёды стаіць чалавек са сьцягам і ім махае.

Мужык са сьцягам

 

Мяркуючы па ўсім, адсутнічае забарона на перавозку пасажыраў па-за кабінай аўтамабіля. Народ, што езьдзіў такім чынам, сустракаўся ня раз.

Людзі ў кузаве

 

Уздоўж трасы ледзь наводдаль звычайна ідзе плот з калючага дроту, які абараняе яе ад людзей і дзікіх жывёл, што не заўсёды дапамагае — часам сустракаюцца пешаходы, якія ідуць прама ўздоўж яе (асабліва паблізу гарадоў). Зьезд з аўтастрады магчымы толькі побач з вялікімі гарадамі, дзеля невялікіх мястэчак грошай на будаўніцтва не марнуюць, з прычыны чаго народ пратоптвае саматужныя выезды — па-першае, для трапленьня на трасу можна не аб’язджаць 50 кілямэтраў, па-другое, можна зганяць кудысьці зь ветрыкам і пры гэтым зэканоміць на выплаце за праезд.

Плот

 

Мясьціны вельмі прыгожыя, як заўсёды ў гарах.

Від

Вёска

Мост

Рака

Траса

 

Уздоўж дарог сустракаюцца кішэні, дзе можна спыніцца і напусьціць ў салон мухі. Звычайна абсталяваны калодзежам, часам тэлефонам.

Прыпынак

 

Лос Байкерос.

Байкеры

 

Па шляху зьехаў у нейкую вельмі бедную вёску.

Халупа

Халупы

 

Акапулька

Горад, найбольш вядомы ў нас па хіце 90-х у выкананьні Вайкуле, у пяцідзесятых гадах XX стагодзьдзя быў ​​вельмі папулярны ў якасьці курорта ў зорак Галівуду. Але гэта было даўным-даўно, зараз Акапулька ўжо не той.

Знаёмства зь ім пачалося з таго , што на ўездзе ў горад мне давялося даць хабар мясцовым мусарам. Я парушыў правілы, праехаўшы на чырвонае сьвятло (праўда, заўважыць брудны, падвешаны незразумела дзе сьветлафор было надзвычай складана). Праз сэкунду задаволены мэксыканскі пента, які стаяў крыху наперадзе, пачаў мне махаць, загадваючы спыніцца ля бакавіны. «Вартавы парадку» крыху разумеў ангельскую, таму сяк-так патлумачыў мне сутнасьць праблемы. У мяне было два варыянты — аплаціць штраф (адносна невысокі), але для гэтага трэба было ехаць невядома куды і, улічваючы жудасныя коркі, губляць паўдня. Другім варыянтам было «дамовіцца на месцы». Дзьве тысячы пэса непрыкметна перавандравалі ў кішэню сэньёра ДПСніка, і я паехаў далей.

Хоць мой гатэль знаходзіўся ў самым цэнтры, яго адрас на Экспэдыі быў няправільным, таму замест таго, каб пакінуць машыну ў гатэлі і пайсьці шпацыраваць, я доўга шукаў месца на вуліцы бліжэй да цэнтра. Зрабіць гэта было вельмі нялёгка, таму што на вуліцах панаваў поўны хаос. Мае прыгоды ў Нэапалі ў параўнанні з гэтым здаліся дзіцячай гульнёй. Тут таксама ўсё лезьлі як хацелі, але ніхто нікога не прапускаў, а затое ўсё пастаянна сыгналілі. Сьветлафоры і правілы руху цалкам ігнараваліся, а прысутныя на скрыжаваньнях «рэгуліроўшчыкі» аказвалі на ўсё гэта мінімальны эфэкт. У нейкі момант пачало здавацца, што ў мяне вось-вось здадуць нэрвы.

Капец

 

Тым ня менш, узяўшы сябе ў рукі, я ўсё-ткі выбраўся з гэтага кашмару, і, пакружыўшы па горадзе, знайшоў месца, дзе прыпаркавацца.

Пробка

Пробка

 

Аказалася, у Акапулька будуюць хуткасны аўтобус, таму ўвесь горад быў перакрыты.

Будаўніцтва прыпынку

 

Перакрыцьце было зроблена дастаткова непісьменна, паток пускалі па сустрэчцы, пры гэтым знакаў і падзельнікаў амаль не было.

Работы

Работы

 

Не скажу, што Акапулька мяне чымсьці ўразіў. Кажуць, тут добрыя курорты, прыемныя пляжы і самыя крутыя ў краіне начныя клюбы, але нічога з гэтага я не глядзеў, затое ўбачыў абшарпаны, гарачы і шумны горад.

Вуліцы Акапулька

Гандлёвыя намёты

Фургон

 

Горад знаходзіцца побач з бухтай, з-за чаго тут ніколі не бывае моцных хваляў.

Чоўны

 

Выхад з бухты, далей Ціхі акіян.

Бухта

 

Панарама.

Панарама Акапулька
Фатаграфію можна пракруціць

 

Цэнтар са сьцягам.

Сцьяг

Фантанчыкі

 

Пакуль хуткасны аўтобус не пабудаваны, у горадзе ходзяць такія — амэрыканскія школьныя. На борце намаляваная хваля, пры гэтым колер і стыль адрозьніваюцца.

Аўтобусы

 

Унутры вельмі душна, таму ездзяць з адкрытымі вокнамі, заўсёды таніраванымі, і адкрытымі дзвярыма. Дзьве траціны лабавога шкла заўсёды заляпляюцца цёмнай плёнкай з малюнкам.

ўвтобус

 

Гарадзкое таксі — у асноўным сіне-белыя «жукі». Таксісты не даюць спакойна ісьці па вуліцы — увесь час спыняюцца і прапануюць свае паслугі. Лічыльнікаў нідзе няма, паездка па горадзе ў межах цэнтральнай частцы абыходзіцца ў 75-100 рублёў / 20—35 тыс. беларускіх.

Таксі

 

Галоўная прыбярэжная вуліца з гатэлямі.

Вуліца

Кастэра Мігель Алеман

Oxxo

 

Горад цягнецца да самых гор. Выглядае не паштовачна, але затое дае поўнае ўяўленьне пра архітэктуру Акапулька.

Горад

 

Чалавечак на сьветлафоры аніміравана бяжыць. Нармальныя сьветлафоры толькі ў цэнтры.

Сьветафор

 

Зьвярніце ўвагу, як усё зарашочана.

Рашоткі

 

Нават ліўнесток.

Ліўнесток

 

Гідрант.

Гідрант

 

Электрычныя лічыльнікі, каб іх ня сьперлі.

Электралічыльнікі

Электралічыльнікі

 

Высокія тэхналёгіі з папраўкай на мясцовую рэальнасьць.

Сонечныя батарэі

 

Тэлефоны належаць розным кампаніям, але стаяць побач.

Таксафоны

 

Сьмецьцявоз

Сьмецяры

 

Канал.

Канал

 

Пэса — назва нацыянальнай валюты ня толькі ў Мэксыцы, але і палове краінаў Лацінскае Амэрыкі, аднак у якасьці сымбала заўсёды выкарыстоўваецца знак даляра «$». Мэксыканскі пэса роўны прыкладна 2 з паловай рублям (700 беларускім).

Аб’явы

 

У Акапулька, як у любым курортным горадзе, адусюль гучыць музыка. Трэба сказаць, што музыка гэтая зусім невыносная, нават калі вы ня ведаеце значэньня слоў «amor» і «corazón». Прычына крыецца ў тым, што ў ёй для суправаджэньня паўсюдна выкарыстоўваецца так званая лацінская пэркусія — набор ўдарных інструмэнтаў, традыцыйных для народных матываў Лацінскай Амэрыкі (фота з сайта davidclivemusic.com):

Лацінская пэркусія

 

Якім бы не былі стыль і мэлёдыя песьні, на заднім пляне заўсёды будзе гучаць аднолькавае рытмічнае дрынканьне гэтых барабанаў. Празь некаторы час гэта пачынае раздражняць. Само сабой, ні ў якім разе нельга казаць, што мэксыканская музыка ўся такая — у краіне гуляюць і рок, і лёгкую папсу, і рэп, і дэт-мэтал. Аднак, вышэйзгаданы стыль абавязковы для музыкі, арыентаванай на масавага і непатрабавальнага слухача (тыпу як наш шансон). Нешта накшталт гэтага (паспрабуйце паперацягваць паўзунок, тут розныя песьні, але амаль аднолькавы акампанэмэнт).

 

Нашай ўвагі таксама заслугоўвае мэксыканская паліцыя, якая, трэба сказаць, выглядае вельмі пагрозьліва і нязвыкла для эўрапейца. Акрамя дарожнай паліцыі, зь якой мне давялося сустрэцца раней, ёсьць яшчэ вось такія штурмавікі, езьдзяць звонку на пікапах, у кузавах якіх устаноўленыя турнікеты (часам іх там набіваецца цэлая брыгада). Фатаграфавацца не любяць (пасля гэтай фатаграфіі суровы мексіканскі вартавы парадку саскочыў, ня сьпяшаючыся падышоў да мяне, запатрабаваў неадкладна выдаліць здымак. Гэта — федэральная паліцыя якая круцейшая за іншых, езьдзяць з аўтаматамі М4 або М16, таму зь імі лепш не жартаваць.

La policía federal

 

Яны глядзяць на цябе, як на грынга.

Voy a matarte

 

У Мексіцы вельмі востра стаіць праблема наркакартэляў — буйных злачынных арганізацыяў, якія кантралююць паток какаіну з Паўднёвай Амэрыкі ў ЗША і Канаду. Картэлі вельмі небясьпечныя і моцныя — яны добра ўзброеныя, мясцовая паліцыя імі часьцяком бывае падкуплена (асабліва гэта ўласціва бедным рэгіёнам). Да пэўнага моманту такі статус-кво ўсім пасаваў але ў 2006 годзе тагачасны прэзыдэнт Бісэнтэ Фокс абвясьціў наркакартэлям вайну, кінуўшы на барацьбу зь імі войска, пасьля чаго краіну захліснула хваля гвалту. Хоць у цэнтральных і турыстычных раёнах Мэксыкі дастаткова бясьпечна, больш бедныя рэгіёны зьяўляюцца аналагам нашага паўночнага Каўказа — там магчымыя забойствы і выкраданьні людзей (у тым ліку замежнікаў), нярэдка здараюцца сутыкненьні арміі з баевікамі наркакартэляў прама на вуліцах гарадоў. На мэксыканскіх дарогах мне пару даводзілася сустракаць вайсковыя пасты, калі ўзброеныя жаўнеры стаяць на дарозе і даглядаюць праязджаючыя аўтамабілі.

La policía municipal

 

Пра тое, што паліцыя са сваімі абавязкамі не спраўляецца, сьведчыць вялікая колькасць супрацоўнікаў прыватных ахоўных прадпрыемстваў. У разьвітых краінах большасьці прадпрыемстваў няма сэнсу наймаць ўзброеную ахову, паколькі ў выпадку чаго можна выклікаць паліцыю, якая на такія выклікі зрэагуе на працягу пары хвілін. Калі паліцыя працуе дрэнна і на яе нельга спадзявацца (як, напрыклад, у нас), становяцца папулярнымі прыватныя прадпрыемствы аховы.

Ахоўнік

 

Мексіканцы ня самая фотагенічная нацыя, хіба што часам.

Мужыкі

Бабка

Дзяўчыны

Alimentar a los bebés con leche materna

 

* * *

На запраўках з машыны можна не выходзіць, грошы прымае супрацоўнік, які вас запраўляе (аплата наперад, карты не прымаюць). Кошт бэнзыну прыкладна такі ж, як у Расіі — 26-29 рублёў за літр 92-га (7000—8000 беларускіх).

Заправка