Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Чыльпансінґа-дэ-лос-Брава

Штат Ґерэра, Мэксыка, чэрвень 2013
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Для лепшага ўяўленьня аб краіне я вырашыў заехаць у які-небудзь горад, аб якім да гэтага ня ведаў навогул, і дзе б амаль не ступала нага замежнага турыста. Абсалютна адвольны выбар упаў на «абласны цэнтар» Чыльпансінґа-дэ-лос-Брава.

Пры ўездзе ў горад з аўтастрады утвараецца пробка, па якой бегаюць мыйшчыкі вокнаў. Яны падыходзяць да вашае машыны, пырскаюць у акно вадой з бутэлькі і размазваюць па ім бруд, пасьля чаго вы можаце па жаданьні даць ім за гэта крыху грошай. Я ня даў — не люблю плаціць за паслугі, якія не замаўляў.

Мыйшчык шкла

 

Мэксыканскі горад — шумны і цесны.

Рух

 

Езьдзіць складана — шмат машын і мала сьветлафораў.

Рух

Маршруткі

 

Адзіны сустрэты від грамадзкага транспарту — маршруткі.

Маршруткі

Сьветлафор

 

Ва ўсіх таксі горада таксама адзіная расфарбоўка. Тут яно яшчэ i грузавае.

Таксі

 

Вуліцы.

Вуліцы Чыльпансінґа

Вуліцы Чыльпансінґа

Вуліцы Чыльпансінґа

Вуліцы Чыльпансінґа

Вуліцы Чыльпансінґа

Вуліцы Чыльпансінґа

 

Цэнтар гораду акуратнейшы, але нават прыгожыя будынкі завешаныя рэклямай.

Цэнтар

 

Машына нейкае рэклямнае аґенцыі езьдзіць па вуліцах, нібы аґітмабіль.

Агітмабіль

 

Дроты ўсе працягваюць як патрапіла і без абмежаваньняў.

Дроты

 

Спайдэрмэну бы спадабалася.

Дроты

Дроты

 

Электралічыльнікі ня хаваюць за краты, але лепяць ўсюды дзе толькі заманецца, з-за чаго яны глядзяцца як паразытычныя грыбы.

Лічыльнікі

 

Прыродны газ развозяць ў балёнах.

Газ

 

Паўсюль вулічныя гандляры.

Саматужныя гандляры

 

Прадаюць нейкае барахло ці ежу.

Гандаль на вуліцы

Гандаль на вуліцы

 

Вы зьдзівіцеся, але Мэксіка займае першае месца ў сьвеце па колькасьці людзей зь лішняй вагой, абганяючы нават ЗША. Тут ўплывае ня толькі ежа, але й камплекцыя — для амэрыканскай расы характэрны нізкі рост і шырокая косьць, з-за чаго ім прасьцей набіраць вагу (калі паглядзець на краіны дзе ў расавым дачыненьні пераважаюць нашчадкі карэнных жыхароў Амэрыкі, карціна будзе такая ж).

Прадаўшчыцы хлеба

 

Мужыкі.

Мужыкі

 

Моладзь.

Моладзь

 

Школьнікі ідуць з урокаў.

Шкалата

 

Жыльлё ўнутры.

Дом

Дом

 

Паштовачны від.

Царква

 

Таксафон і электрашафа.

Таксафон і электрашафа

 

Рэдкі сьветлафор.

Сьветлафор

 

Людзі чакаюць маршрутку.

Прыпынак

 

Будоўля.

Будоўля

 

Дзецям гуляць няма дзе акрамя як на вуліцы. Я чамусьці быў упэўнены, што ў класікі гуляюць толькі ў нас, але аказалася, што гэтая адна з найбольш распаўсюджаных у сьвеце дзіцячых гульняў. Цікава, што да канца XIX стагодзьдзя ў яе гулялі хлопчыкі, а да саракавых гадоў дваццатага яна ўжо стала цалкам дзявочай.

Класікі

 

Ускраіна.

Канава

 

І зноў на трасу.