Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Масква, Пэнсыльванія

Штат Пэнсыльванія, ЗША, кастрычнік 2014
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Раней я думаў, што ў ЗША ёсьць горад з назвай «Масква». Аказваецца, іх там аж цэлых 20! У амэрыканцаў наогул дрэнна з фантазіяй, калі справа тычыцца назваў для населеных пунктаў — любая назва абавязкова будзе прысутнічаць як мінімум у трох штатах, але звычайна больш. Гэта як у нас «Акцябрскі» або «Савецкі», толькі яшчэ горш. Так што гэтая амэрыканская Масква — далёка не адзіная.

Ласкава запрашаем у Маскву

 

Уся Масква — як на далоні. Як бачыце, распавядаць пра яе асабліва няма чаго.

Масква, Пэнсыльванія

 

Плошча двух вакзалаў. Сьпераду Ленінградзкі, ззаду, напэўна, Яраслаўскі.

Чыґуначны вакзал.

 

І праўда, Масква.

Москоў

Пажарная частка

 

Чыґуначная ветка, што праходзіць міма, практычна не выкарыстоўваецца — пасьля таго як недалёка праклалі федэральную трасу, неабходнасьць у ёй адпала. Пасажырскія зносіны былі зачыненыя ў 1952 годзе, грузавыя — у 1976. Чыґуначны транспарт разьвіты ў ЗША вельмі дрэнна — у краіне адсутнічае сетка хуткасных чыґунак, большасьць грузаў дастаўляюцца аўтамабілямі, большасьць пасажыраў — самалётамі. Бюджэтнай альтэрнатывай авіяперавозкам зьяўляюцца міжгароднія аўтобусы. Урад ЗША заўсёды грэбаваў чыґункамі, таму Эўропа, Японія і Кітай зь іх хуткаснымі цягнікамі пакінулі Амэрыку далёка ззаду.

Сімафоры

 

Ололо!

Можна залезьці

 

На гідрант надзелі напысьнік.

Гідрант ў напысьніу

 

Паштовыя скрыні усталёўваюць па некалькі на слуп.

Паштовыя скрыні

 

Мы вандруем па сельскай Амерыцы.

Вясковая дарога

 

Царква спрабуе завабіць паству білбордам, аформленым у стылі плакята да блёкбастару.

Царкоўны білборд

 

Мяшканьне традыцыйных каштоўнасьцяў.

Царква

 

Пачуцьцё гэта, зрэшты, падманлівае. Не праходзіць і хвіліны, як дрэвы сканчаюцца, і мы выскокваем на шырокую дарогу з кучай сьветлафораў і супэрмаркетам якой-небудзь буйной сеткі з ґіґанцкай паркоўкай.

Шырокая вуліца

 

Некантралюемае скрыжаваньне. Сьветлафоры проста міргаюць, каб кіроўца заўважыў і ня вылецеў на яго.

Чырвоныя сыґналы

 

Нейкі мужык вырашыў усіх сваіх жанчын выставіць напаказ.

Дзяўчына

 

У натуры, у яго ўвесь агарод ў плястыкавых прыгажунях. Маньяк:-)

Дзяўчына

 

На адной зь сельскіх дарог у зарасьніках бачу нейкія будынкі. Спыняюся паглядзець. Обана! Да маіх паслуг цэлы курорт!

Пэн Хілз

 

(Гучыць музыка з гульні «S.T.A.L.K.E.R.»)

Закінуты гатэль

 

«Гатэль для закаханых» — так калісьці рэклямаваў сябе гэты комплекс, які прапануе рамантычны адпачынак для маладых, якія нядаўна ажаніліся. Фота з рэклямнага прашпэкта.

Закаханыя

 

Блізкасьць да прыроды, невялікая гарналыжная траса, каток, басэйн — ваш мядовы месяц будзе незабыўным. Басэйн зроблены ў форме вясельнага званочка.

Двор

 

Ложа каханьня.

Ложа каханьня

 

Джакузі каханьня.

Джакузі каханьня

 

Апартамэнты на любы ґуст.

Хаціны

 

Спартыўная пляцоўка.

Корты

 

Папулярнасьць курорта прыйшлася на 60—70-я гады 20 стагодзьдзя. А затым пачаўся паступовы заняпад. Дабрабыт насельніцтва рос, кошт авіябілетаў паступова станавіўся ўсё больш даступным, і маладым стала нецікава сюды езьдзіць — навошта праводзіць мядовы месяц у лесе, калі можна зьлятаць на Карыбы? Гэты лёс напаткаў многія такія курорты.

Рэстарацыя

 

Пакуль быў жывы ўладальнік-заснавальнік, комплекс працаваў, паступова прыходзячы ў заняпад і зьбіраючы адмоўныя водгукі ў інтэрнэце. У 2009 годзе ва ўзросьце 102 гадоў стары памёр, і гатэль адразу ж зачыніўся, нават ня выплаціўшы заробку працаўнікам. Нашчадкі ўладальніка адмовіліся ад спадчыны — на прадпрыемстве вісела так шмат даўгоў, што ягоны кошт быў адмоўным. Мясцовыя ўлады выставілі ўласнасьць на продаж, але жадаючых купіць яе па гэты дзень не знайшлося. За 5 гадоў запусьценьня гатэль разбурылі, выкраўшы ўсё, што ўяўляла нейкую каштоўнасьць, ды і прырода стала хуценька аднаўляць свае правы на ўчастак. У закінутым будынку адміністрацыі можна знайсьці бухгальтэрыю, дыскі, чэкі, флаеры, схемы, дамовы — зараз гэта проста макулятура.

Офіс

 

Каханьня тут ня будзе ўжо ніколі...

Пакой