Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Усьцьяны

Архангельская вобласьць, Расея, студзень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Куды зьездзіць на зімовыя сьвяты? Вядома ў Усьцьяны. Руская поўнач. Радзіма продкаў. Сустракаць новы год, нічога не рабіць, штодня бегаць на лыжах. Займацца тым, чаго немагчыма зрабіць на працягу ўсяго астатняга года — адпачываць.

Зімовая дарога

 

Зіма ўвесь дзень і ўсю ноч. Зіма некалькі месяцаў у годзе.

Зіма

 

Пад новы год былі маразы каля 25 градусаў — ня моцныя па мясцовых мерках.

Маразы

 

У Шангалах зьмянілася няшмат.

Шангалы

 

Паўтараюся, але люблю гэты ракурс. Ільічу халодна.

Ленін

 

Залез у дом, у якім калісьці быў гарадзкі шпіталь. Закінуты ў 2003 годзе.

Гарлякарня

 

Унутры мала што захавалася.

Гарлякарня

Гарлякарня

Гарлякарня

 

Можна трохі пакатацца па раёне.

Зімовая дарога

 

Шмат усялякіх вёсак, цяпер ужо не памятаю, дзе якая, а на спадарожніку ня ідэнтыфікаваць, бо там няма хайрэзу. Вось гэта, па-мойму, Бярэзьнік.

Бярэзьнік

Бярэзьнік

Бярэзьнік

 

Тут адкрылі новы каток.

Каток у Бярэзьніку

 

У вёсцы Едзьма робіцца рэканструкцыя Чудзкога паселішча. Чудзь — старажытнаруская зборная назва фіна-вугорскіх плямёнаў, якія калісьці засялялі поўнач сучаснай Расеі; слова мае агульнае паходжаньне са словамі «чужы» і «цуд». Хоць у гэтых краях такія плямёны былі цалкам асыміляваныя, памяць пра іх засталася ў тапонімах — назвы многіх мясцовых населеных пунктаў (Шангалы, Квазеньга, Лойга, Кізема, Едзьма, Тоцьма, Сарбала) відавочным чынам выдаюць іх неславянскае паходжаньне. Упэўнены, што ґенетычны аналіз майго ўласнага ДНК таксама выдаў бы шмат цікавага.

Ідалы

 

Реконструкция капішча (з-за глыбокага сьнегу падысьці не атрымалася).

Капішча

 

Рэканструяванае жыльлё чудзкіх людзей. Часткова закапанае ў зямлю для абароны ад халадоў і вятроў.

Чудскае жыльлё

 

Захаванае жыльлё рускіх людзей. Закінутыя дамы сустракаюцца даволі часта — пасьля сьмерці гаспадароў, у якіх дзеці зьехалі з гэтых краёў, іх дамы пустуюць, павольна руйнуючыся.

Закінутая хата

 

Фота, якое хочацца азагаловіць радком зь песьні Рамштайна: «Das ist mein Land».

Гарэлка

 

СССР 1991.

СССР 1991

 

Едзьма.

Вёска

 

Беражная.

Беражная

 

Прыгожы краявід у чорна-белых танах.

Краявід

 

Можна на верандзе мэдытаваць.

Дом на абрыве

 

У адзін з марозных дзён пашчасьціла ўбачыць невялікае гало. Фотаапарата, на жаль, пад рукой не было, прыйшлося здымаць тэлефонам.

Гало

 

На дарозе чысьцяць сьнег. Рэаґентамі дарогі ніхто не пасыпае, ва ўсіх зімовыя шыны, сьнег проста ўтрамбаваны і посыпаны пяском. Таму ўзімку машыны ва ўсіх вельмі чыстыя.

Сьнегаўборачны «Камаз»

 

У Малінаўцы пабудавалі новую трасу для біятлёну. У сакавіку тут пройдзе чэмпіянат Расеі. Я таксама ацаніў.

Траса

 

Адразу захацелася залезьці на вышку. Нікога няма, чаму б і не.

Вышкі

 

Але ня тут та было. Лыжныя чаравікі для лазаньня падыходзяць горш за ўсё. Вырашыў іх зьняць і палезьці бязь іх, але ногі адразу вымаклі і зьмерзьлі, таму прыйшлося перарваць ўзыходжаньне на сярэдзіне шляху (інбіфо: ну ты і лох). Адклаў.

На вышцы

 

Малінаўка. Разраслася.

Малінаўка

Малінаўка

 

На галоўнай вуліцы Шангал ўсталявалі галяґенавыя ліхтары. Цяпер тут сьветла, як удзень. Мае сваякі выказалі сумнеў наконт таго, што яны будуць працаваць заўсёды, а ня толькі ў сьвяточныя дні.

Ліхтары

 

Добрая, прыгожая зіма.

Зіма

Зіма

 

Толькі час пралятае вельмі хутка.

Сабака