Белгарад зь верталёта
Белгародзкая вобласьць, Расея, травень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Роўна год таму я напісаў пра сваю экскурсію па дахах белгародзкіх высотак. У гэты раз мне давялося падняцца яшчэ вышэй — мне выпала магчымасьць сфатаґрафаваць горад з кабіны «Робінсана» у верталётным клюбе «Сонечны».
Адразу скажу, што з гэтым рэпартажам я моцна накасячыў. Я ўзяў з сабой толькі фотаапарат, без усяго заплечніка, зусім забыўшыся, што ў ім стаяла маленькая 2-ґіґабайтовая флэшка, да таго ж напалову запоўненая фатаґрафіямі з Курчатава. На ёй даволі хутка скончылася месца, і мне прыйшлося ўвесь час эканоміць кадры і сутаргава круціць кола ў пошуках фотак, якія можна выдаліць, каб хоць нешта ўлезла. З-за гэтага многае засталося па-за кадрам :-( Заўсёды правярайце месца на флэшцы, асабліва перад важнымі здымкамі!
У клюбе «Сонечны», што знаходзіцца каля АСК «Віраж», ёсьць два верталёты — франка-нямецкі Эўракоптэр AS.350 Эк’юрэль (на фота) і амэрыканскі Робінсан R44, на якім выконваюцца прагулачныя палёты. У гэтых верталётаў ёсьць толькі палазы, таму для выкотваньня іх з анґара да іх прычапляюцца спэцыяльныя колы і цялежка (бачная справа). Зь іх дапамогай верталёт можа спакойна цягнуць адзін чалавек.
Чатырохмясцовы «Робінсан», які вырабляецца ў Каліфорніі кампаніяй Robinson Helicopters, зьяўляецца самым распаўсюджаным у сьвеце верталётам (іх за 25 гадоў было пабудавана больш, чым усіх астатніх тыпаў разам узятых), і асабліва папулярны у якасьці шпацырнага і навучальнага. Яго кошт складае прыкладна 450 000 долараў, а ў Расіі з усімі мытнымі плацяжамі ён каштуе, па курсе на травень 2015 года, каля 30 мільёнаў рублёў.
На «Робінсане» усталяваны 6-цыліндравы паршнявы рухавік магутнасьцю ўсяго 245 конскіх сілаў, таму ў адрозьненьне ад большасьці верталётаў, ён працуе не на ґазе, а на бэнзіне. На фота тэхнік Юрый Паўлавіч правярае лятальны апарат перад палётам.
Вертолёт кіруецца пры дапамозе двух ручак — адной для кіраваньня цыклічным і другой для кіраваньня агульным крокам вінта («крок-ґаз»), а таксама пэдаляў. Першую ручку бачна на фатаґрафіі. Рухаючы яе, пілёт аказвае ўзьдзеяньне на талерку аўтамата перакосу, і такім чынам зьмяняе цыклічны кут ўстаноўкі лопасьцяў, пры дапамозе якога ажыцьцяўляецца падоўжнае і папярочнае кіраваньне верталётам. Другая ручка (на фота яе ня бачна, яна знаходзіцца пад правай рукой пілёта) перамяшчаецца ўверх-уніз, і адначасова ўздзейнічае на аўтамат перакосу і абароты рухавіка, такім чынам ажыцьцяўляючы вэртыкальнае кіраваньне. Пры дапамозе пэдаляў ажыцьцяўляецца кіраваньне рулявым (заднім) вінтом. У «Робінсане» пілёт звычайна садзіцца справа, паколькі ў гэтым выпадку кіраваньне найбольш зручна для праўшэй. Калі сьпераду сядзіць пасажыр, ручка кіраваньня зь яго боку здымаецца, як бачна на гэтай фатаґрафіі.
Проста так паляцець нельга, для кожнага палёту падаецца заяўка. Нашая была зробленая на 9 раніцы. Калі прыходзіць час, рухавік запускаецца, лётчык Уладзімір Васільевіч пытаецца ў дысьпэтчара дазволу, верталёт падымаецца, разварочваецца, і накіроўваецца на поўдзень. За акном бачны аэрапорт «Белгарад».
ВПП і раён «Сокал».
Наш маршрут пралягае вакол горада. Унізе — крэйдавы кар’ер.
Вуліца Студэнцкая, раён Чаромушкі. У левай частцы можна заўважыць жоўта-зялёныя карпусы абласной бальніцы.
На пярэднім пляне — малапавярховае Савіна, на заднім — прамзона, зусім далёка — Стралецкае. Пасярэдзіне — мой раён-раёнчык, е! Добра праглядаецца вуліца Мічурына. У левай частцы — парк Леніна, можна разглядзець кола агляду.
Агульны від на Белгарад, цэнтральную частку і Харкаўскую гару. Зьлева бачны чыґуначны вузел. На фота бачна, што Белгарад даволі-такі невялікі па памеры. Плошча горада, забудаваная шматпавярховымі будынкамі, складае прыкладна 30 квадратных кілямэтраў.
Зь некаторым набліжэньнем.
На гэтым фота добра бачна Белгародзкі ДТСААФ :-) Ён у самой сярэдзіне бліжэй да ніжняга краю.
Цэнтральная частка горада. У левым ніжнім куце — чыґуначны вакзал. Па баках бачныя два асноўныя гарадзкія паркі — Перамогі (зьлева) і Леніна (справа). Выдатна бачныя галоўныя прашпэкты гораду — Грамадзянскі, Славы і вуліца Праабражэнская.
Вакзал і прывакзальны пляц.
Прывакзальны раён. На шляхах стаіць мноства таварных саставаў.
Зьлева відаць Саборную плошчу, у левым верхнім куце — цэнтар Хоркінай. Справа тырчыць краёчак гарадзкога рынку, добра відаць Народны бульвар. Амаль у цэнтры — Пераўтварэнскі сабор, крыху лявей ад яго — адміністрацыя вобласьці.
Супрунаўка.
У цэнтры — Тэхналяґічны унівэрсытэт імя Шухава і яго стадыён, вышэй бачныя старая і новая тэлевежы.
«Тэхноляґ» паблізу.
У левай ніжняй частцы відаць вышку, на якую мы з Кірылам лазілі ў мінулым годзе. Адсюль яна здаецца малюсенькай.
Харкаўская гара.
Мікрараён «Новы-2».
Паўднёвая ўскраіна, мікрараён «Луч» («Прамень»).
Прыгарад Дубавое.
Мікрараён «Улітка» («Сьлімак»).
Далёкія Пяскі. Тут жывуць багатыры.
Дамы багатых людзей. Мы праляталі і над домам губэрнатара Саўчанкі, але я ў гэты час якраз шукаў месца на флэшцы :-(
Мост празь Северскі Данец, які злучае пасёлкі Таўрава і Разумнае.
Рака Северскі Данец, адзін з прытокаў Дона.
Від на горад з поўдня. У левым ніжнім куце бачны Сіці-мол, вуліца, якая сыходзіць удалячынь — Шчорса, унізе праходзіць прашпэкт Ватуціна.
11-ы мікрараён.
Зь іншага боку я ўжо асабліва не здымаў — па-першае, не было месца, па-другое, супраць сонца атрымлівалася няважна. Вуліца Чырвонаармейская / Маґістральная. Ледзь лявей ад цэнтра фатаґрафіі бачны гмах на Водстроі, зь якога я ў мінулым годзе здымаў.
Цэнтральная частка з заходняга боку.
Кар’ер цэмэнтнага завода. Крыху далей бачныя некалькі вадаёмаў — гэта фільтрацыйныя палі Белгародзкага завода цытрынавай кіслаты. Яшчэ далей — прыгарадны пасёлак Стралецкае. У гэтым месцы ў слухаўках я пачуў радыёабмен з томароўскім аэрадромам — Белгарад загадваў ім прыпыніць скачкі, паколькі над аэрадромам павінен быў прайсьці пасажырскі борт, заходзячы на гарадзкі аэрапорт.
Зрабіўшы круг над Белгарадам, вяртаемся назад. Птушкафабрыка ў Северным.
Аэрапорт і АСК «Віраж» зьлева.
Стары і новы аэравакзалы. Сядаем, наш палёт завершаны.
Лётчык Уладзімір Васільевіч паказвае ўладкаваньне верталёта. Фатаґрафія зробленая ўжо пасьля вылету, паколькі ў авіяцыі фатаґрафавацца перад палётам лічыцца дрэннай прыкметай.
У канцы Уладзімір Васільевіч шмат распавёў і паказаў на верталёце, але па названай ужо прычыне з флэшкай я вам гэтага перадаць не магу. Уладзімір Васільевіч, баявы таварыш майго таты, апынуўся вельмі добрым і клясным мужыком, і мне вельмі спадабаўся.
За гэтую авіяэкскурсію выказваю вялікую падзяку Ўладзіміру Васільевічу Масьлёніну, Паўлу Міхайлавічу Мікуле і тэхніку Юрыю Паўлавічу. Паколькі яна для мяне была бясплатнай, лічу сваім абавязкам зрабіць «Сонечнаму» пасільную рэкляму. Палятаць на верталёце над Белгарадам і навакольлем можна ў верталётным клюбе «Сонечны» побач з АСК «Віраж».
Адрас: вул. Западная, 11, Белгародзкі раён (па аб’язной дарозе прама за аэрапортам). Каардынаты: 50.647218, 36.593062.
Тэлефоны: +7 (4722) 770-444, 7 (962) 307-04-44
Сайт: http://suncopter.ru/about_company/nashi_filialy/