Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Чыкаґа ў 2015 годзе

Штат Ілінойс, ЗША, чэрвень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Адно з самых крутых месцаў у горадзе — Міленіум-парк. Цалкам афіґеннае месца для правядзеньня часу. Найвядомейшай скульптурай парку зьяўляецца Клаўд-Ґейт («Хмарная брама») — ґіґанцкае люстраное збудаваньне, па форме падобнае на боб. Скульптура зробленая зь некалькіх дзесяткаў лістоў нержавеючай сталі, адпаліраваных да такой ступені, што на ёй не відаць швоў.

Клаўд-Ґейт

 

У яе можна рабіць сэлфі.

Хмарныя вароты

 

Від зьнізу.

Клаўд-Ґейт зьнізу

 

Чувак побач здымае прафэсійны ролік. Магчыма, таймлапс.

Апэратар

 

Куча іншых арыґінальных скульптур.

Краўн-Фантан

Скульптуры

Сэлфі ў люстэрках

 

Месцы для цікавага правядзеньня часу, напрыклад, скаладром пад адкрытым небам.

Скаладром

 

Крутая дзіцячая пляцоўка.

Гульнявая пляцоўка

 

Вось такім павінен быць сучасны добры парк.

Макі

Парк

 

У горадзе існуе закон, па якім уваход у будынкі са зброяй забаронены, таму на кожных дзьвярах вісіць знак зь перакрэсьленым пісталетам.

Пісталет

Забаронена

 

Арыґінальна. Хіпстэр або фанат стымпанка?

Вінтажны ровар

 

Хістраспляценьне падземных труб.

Рамонт асфальту

 

Станцыя мэтро. Уладкаваньне мэтро Чыкаґа нагадвае маскоўскае — яно простае для разуменьня і таксама мае кольца ў цэнтры.

Станцыя метро ў Чыкага

 

Тунэлі ўнутры асьветленыя.

Тунэль мэтро

 

Ваґон.

Ваґон мэтро

 

Турнікеты.

Турнікеты

 

Звычайныя малапавярховыя раёны (гл. таксама Ўкраінскую вёску ў Чыкаґа ).

Малапавярховы Чыкаґа

Малопавярховы Чыкаґа

 

Цэнтр горада — шматузроўневы, адна пад адной ідуць некалькі вуліц. Добрая ідэя, дарэчы, загнаць аўтамабілі пад зямлю, а зьверху зрабіць грамадзкія прасторы.

Шматузроўневы горад

 

Вечарэе.

Вуліца Чыкаґа

 

Журналісты здымаюць рэпартаж.

Журналісты

 

Я. Узнал. Что у меня. Есть огромная. Семья. И тропинка. И лесок. В поле. Каждый. Колосок.

Лесьвіца

 

Падняўся на назіральную пляцоўку Ўіліс-таўэр, найвышэйшага хмарачоса горада. Увечары фатаґрафаваць нязручна, бо пляцоўка зашклёная, і вокны адсьвечваюць. Але затое ўвечары там няма чэргаў (у іх у звычайны час трэба прастаяць каля 2 гадзін).

Ўіліс-таўэр

 

Бераг возера Мічыґан.

Чыкаґа з вышыні

Чыкаґа з вышыні

 

Зь іншага боку ад возера горад распасьціраецца на дзясяткі кілямэтраў.

Чыкаґа з вышыні

 

На пляцоўцы ёсьць некалькі выступаючых шкляных кабінак. Каб туды трапіць, трэба адстаяць чаргу з турыстаў з сэлф-палкамі.

Чыкаґа з вышыні

Чыкаґа з вышыні

 

Я люблю глядзець на начныя гарады з вышыні .

Чыкаґа з вышыні

 

Вельмі люблю...

Чыкаґа з вышыні