Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Прохараўка

Белгародзкая вобласьць, Расея, жнівень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Невялікі райцэнтр у Белгародскай вобласьці больш за ўсё вядомы тым, што 12 ліпеня 1943 году тут адбыўся адзін з найбуйнейшых у ваеннай гісторыі танкавых баёў. Бой стаў адным з эпізодаў Бітвы на Курскай дузе (05.06-23.08.1943).

Раней Прохараўкой называлася толькі чыґуначная станцыя, сам жа населены пункт да 1968 называўся «Аляксандраўскае». Пасёлак невялікі і складаецца ў асноўным з прыватнага сэктару.

Прохараўка

 

Ёсьць некалькі шматпавярховых будынкаў.

Прохараўка

 

Недалёка ад вакзала стаіць ґіґанцкі элеватар.

Элеватар у Прохараўцы

 

На ўездзе — нейкі аґракомплекс.

Агракомплекс у Прохараўцы

 

Як і ўсюды ў Белгародзкай вобласьці, усё вельмі добраўпарадкаванае. З Прохараўкай трэба намагацца ўдвая, бо яе, у сувязі з гістарычнай важнасьцю, часта наведвае навышэйшае кіраўніцтва Расеі і іншых краін. У розны час тут пабывалі Ельцын, Кучма, Лукашэнка, Пуцін і Мядзьведзеў.

Вуліца Прохарўкі

Вуліца Прохарўкі

Прыватныя хаты

 

Галоўная вуліца зробленая цалкам пешаходнай.

Пешаходная вуліца Прохараўкі

 

Тыпавы кінатэатар.

Кінатэатар «Мір»

 

Дом культуры.

Дом культуры ў Прохараўцы

 

Вакзал (справа) і прывакзальная плошча. Якась тут вельмі пуста, трэба клюмбы і лаўкі паставіць.

Прывакзальная плошча

 

Эйфэлева вежа.

Эйфэлева вежа ў Прохараўцы

 

Урны такія ж, як у Белгарадзе, але цалкам шэрыя.

Пешаходная вуліца

 

У Прохараўцы ёсьць два буйныя комплексы, прысьвечаныя Курскай бітве. Адзін знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне. Тут разьмешчаны ваенна-гістарычны музэй «Трэцяе ратнае поле Расеі».

Трэцяе ратнае поле Расіі

 

Па розных ацэнках, у бітве адначасова ўдзельнічала ад 900 да 1 500 адзінак бронетэхнікі. Ля музея ўсталяваны помнік — савецкія Т-34 заяжджаюць на нямецкія «Тыгры». Цікаўны гістарычны факт — трафэйныя Т-34 прымалі ў бітве ўдзел і зь нямецкага боку, але паколькі гэта выглядала непрыгожа зь ідэаляґічнага пункту гледжаньня, у савецкіх зводках гэтыя Т-34 запісваліся як «Пантэры». Насамрэч нямецкія танкі «Пантэра» ў бітве пад Прохараўкай ня ўдзельнічалі.

Танкі

 

Сабор побач з музэем пабудаваны ў памяць аб тых, хто загінуў у бітве.

Сабор сьвятых Пятра і Паўла ў Прохараўцы

 

Гатэль.

Гатэль

 

Каля пасёлка знаходзіцца вялікі мэмарыяльны парк «Прохараўскае поле». Па розных памятных датах, накшталт 9 траўня ці 5 жніўня (дзень вызваленьня Белгарада), тут праходзяць масавыя мерапрыемствы. Любы школьнік вобласьці хаця бы раз езьдзіў сюды на экскурсію.

Званіца на Прохараўскім полі

 

Від з вышыні.

Прохараўскае поле з вышыні

 

Званіца, пабудаваная ў 1995 годзе, падобная на ракету.

Прохараўскае поле з вышыні

 

Белгародчына.

Белгародчына

 

Музэй бронетэхнікі пад адкрытым небам.

Музей бронетэхнікі

 

Парк, трэба заўважыць, вельмі акуратны і прыемны. Добрае месца для шпацыру.

Алея

Помнік артылерысту

Помнік жаўнеру зь дзяўчынай

 

Жукаў, Кутузаў, Данскі.

Палкаводцы Расеі

 

Помнік «Сьцяг Перамогі над Рэйхстаґам» (стары купал, які быў разбураны). Імхо, нейкі ён дылетанцкі, нібы яго праектаваў студэнт-першакурсьнік. Нешта накшталт мэмарыяла на Арлінґтанскіх могілках глядзелася б лепш.

Сьцяг перамогі над Рэйхстаґам

 

Акопы і бліндажы. Агульная даўжыня траншэй, выкапаных падчас Курскай бітвы, раўняецца адлегласьці ад Масквы да Мадрыда.

Траншэі

 

Кафэ «Бліндаж».

Кафэ «Бліндаж»

 

Кафэ «Прывал».

Кафэ «Прывал»

 

Каша жаўнерская.

Кашаварка

Калі я гляджу на ўсе гэтыя кафэшкі, якія нагадваюць тэматычныя атракцыёны, на ўсе гэтыя традыцыйныя інсталяцыі і мерапрыемствы, зьвязаныя зь перамогай, і асабліва на камэрцыйны складнік гэтых традыцыяў (накшталт прымеркаваных да сьвята распродажаў у крамах), я заўсёды думаю пра тое, што тая вайна ўсё мацней успрымаецца як нейкі абстрактны міт зь мінулага, практычна ніяк ня зьвязаны з рэальнасьцю. Але ў гэтым няма нічога дрэннага, бо гэта натуральна. Любая вайна або маштабная траґедыя рана ці позна ператвараецца ў гістарычную абстракцыю, паколькі людзі, якія перажылі яе, сыходзяць, а тыя, хто яе ня ведаў, усё роўна ніколі не зразумеюць, што гэта такое. І калі маё пакаленьне яшчэ мела з гэтым «жывую» сувязь праз нашых дзядоў, што прайшлі вайну, і бабуль, якія перажылі акупацыю, то для тых, каму на момант напісаньня гэтай справаздачы (верасень 2015 году) 20 і менш гадоў, яна ўяўляецца чымсьці выключна з разраду фальклёру. Так ужо ўладкованае чалавецтва.

Электрычка зь Белгарада ідзе сюды каля гадзіны, на машыне я дабраўся за 50 хвілін.

Станцыя «Званіца»