Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Белгарад з квадракоптэра II

Белгародзкая вобласьць, Расея, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Чарговая падборка фотаздымкаў Белгарада з вышыні 150 мэтраў.

Цэнтр горада (з плошчы каля мэрыі).

Белгарад з вышыні

 

Справа бачна МФЦ і стаянку каля яго. Цераз дарогу — паліклініка ваенна-мэдыцынскае службы ФСБ.

Белгарад з вышыні

 

Унізе ў сярэдзіне — гарадзкая адміністрацыя.

Белгарад з вышыні

 

Смаленскі сабор.

Смаленскі сабор

 

Грамадзянскі прашпэкт. Абласны суд, Сьбербанк

Грамадзянскі прашпэкт

 

Алея, якая вядзе да Арт-клубу і ЗАГСу.

Алея побач з плошчай

 

Саборная плошча.

Саборная плошча з вышыні

Саборная плошча Белгарада з вышыні

 

Дыярама, Харкаўская гара.

Белгарад з вышыні

 

Рынак, вуліцы Белгародзкі прашпэкт і Астроўскага. Бачна былы сьледчы ізалятар №1 (расфармаваны ў 2013 годзе).

Белгарадзкі рынак

Белгарад з вышыні

 

Спэцыяльна для Юры Бязуглава — малаэтажны раён каля парку. Гэты раён зараз расьсяляюць, хутка яго зьнясуць.

Белгарад з вышыні

Раён у парку

Раён у парку

 

Ёасафаўскі сабор і старыя могілкі.

Сабор сьв. Ёасафа Белгародзкага

 

Пачатак вуліцы Папова, нядаўна адрамантаваны дом Папова, 68А (пабудаваны, здаецца, у 1966 годзе, гэтыя лічбы былі выкладзеныя цаґлінамі на фасадзе, зараз іх зафарбавалі) і ґімназія №12.

Папова 68А

 

Вуліцы Ламаносава і Трэцяга інтэрнацыяналу. На пярэднім пляне — ПВА МНС, першая гарадзкая лазьня, клініка «Не баліт».

Вуліцы Ламаносава і Трэцяга інтэрнацыяналу

 

Абласная бібліятэка.

Абласная бібліятэка

 

Вуліцы Папова і Паўлава.

Белгарад з вышыні

 

Бальнічны від (бліжэй, ззаду высотак — радзільны дом, справа ад яго — станцыя пераліваньня крыві і паліклініка №4, далей — абласная бальніца, зьлева ад яе — кардыяцэнтар). У самым нізе бачны дах кінатэатра «Радуґа».

Белгародзкія мэдустановы

 

Мікрараён «Радуґа».

Раён Радуґа

 

Паспрабаваў запусьціць уначы. Атрымалася так сабе, у гэтай камэры максімальная сьветлаадчувальнасьць — 400. Але стабілізатар малюнка, трэба аддаць належнае, выдатны.

Белгарад уначы

 

Відэа.

 

Ой, зусім забыўся. Звышсакрэтны, рэжымны дом па адрасе Астроўскага, 16. Меў няшчасьце разьмясьціцца непадалёк ад яго падчас здымкі. Праз пару хвілін падыходзіць нейкая цётка, мяркуючы па ўсім, нейкім чынам зьвязаная з будаўніцтвам. Пачынае высьвятляць, зь якой мэтай вядзецца здымка. Адказваю, што проста здымаю горад. «Калі вы здымаеце горад, то чаму ў кадр трапляе наш аб’ект?» Сапраўды чаму? Напэўна, таму што ў грамадзкім месцы стаіць. Дзіўныя людзі — раз ужо іх так турбуе, што хтосьці выпадкова здыме іх дом, які стаіць у цэнтры горада, то чаму б тады ўжо саркафаг над ім не пабудаваць, як у Чарнобылі? Цікава, у Ґуґл і Яндэкс яны таксама скаргі пісалі, што іх дом там бачны на картах і панарамах? «Дзе будуць разьмешчаны фатаґрафіі нашага аб’екта?» Адказваю, што на маім сайце, mikhed.ru. «Прадыктуйце, я запішу», кажа цётка, ўзрадаваная, што зможа зараз вызначыць маю нягодную асобу. Дыктую доўга, паколькі яна ніяк ніяк ня можа запісаць правільна.

Напэўна, гэта самая бессэнсоўная і бескарысная фатаґрафія на сайце, але апублікую буйным плянам, спэцыяльна па рэкамендацыі Таварыства па змаганьні з сындромам вахцёра. Глядзіце, рэдкія кадры звышсакрэтнага аб’екта! Сакрэтны трактар ​​і сакрэтны самазвал!

Белгарад, Астроўскага, 16

На гэтым, мабыць, і скончым.