Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Бэрлін

Бэрлін, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Глядзіце таксама:
Бэрлін у 2014 годзе, частка 1
Бэрлін у 2014 годзе, частка 2

Зноў Бэрлін.

Бэрлін

Бэрлін

Карціна на сьцяне

 

У некаторых цягніках падземкі можна хадзіць па ўсім складзе (як у Рыме).

Доўгі цягнік

 

Чыйсьці прыватны амэрыканскі паліцэйскі пазадарожнік.

Амэрыканскі паліцэйскі аўтамабіль у Бэрліне

 

Часовыя камунікацыі.

Часовыя камунікацыі

 

Захаваны сэґмэнт умацавальных збудаваньняў (Бэрлінскага муру) з назіральнай пляцоўкі.

Бэрлінская сьцяна

 

* * *

У гэты раз атрымалася схадзіць на тэлевежу. Квіткі лепш за ўсё купляць загадзя і на пэўны час, які я разьлічыў так, каб падняцца завідна, убачыць заход і паглядзець на горад уночы.

Тэлевежа Бэрліна

 

Александэрпляц адносна пустынны.

Александэрпляц

 

Усход. Вялікі прашпэкт зьлева дагэтуль носіць імя Карла Маркса. Штралаўскае прадмесьце (Stralauer Vorstadt) — адзін з сацыялістычных раёнаў Бэрліна.

Штралаўскі прыгарад

Прашпэкт Карла Маркса

 

Але не адзіны. Зьверху лёгка вызначаць, дзе быў «усход», а дзе «захад».

Бэрлін з вышыні

 

На заднім пляне бачны спартовы парк Тэмпэльхоф, некалі першы аэрапорт Бэрліна. Характэрны дугападобны будынак аэравакзала, які можна адрозьніць на фатаґрафіі, быў пабудаваны ў 1934 годзе. Падчас блякады Заходняга Бэрліна Савецкім Саюзам у яго дастаўлялі паліва і прадукты харчаваньня, пасьля ж ён стаў заходнебэрлінскім грамадзянскім аэрапортам (а ўсходні Бэрлін выкарыстаў Шонэфэльд). У сямідзесятых гадах быў адкрыты аэрапорт Тэґель, і асноўная частка пасажырскіх перавозак перамясьціліся туды, у Тэмпэльхофе засталася толькі бізнэс-і невялікая авіяцыя. У 2008 годзе ён быў канчаткова закрыты. Адзінай выкарыстоўванай часткай аэрапорта зьяўляецца радар (высокае белае збудаваньне на 4 апорах з купалападобным верхам), які належыць Бундэсвэру.

Бэрлін з вышыні

 

Алея Прэцлаўэр, зьяўляецца працягам вуліцы Унтэр дэн Ліндэн, міма Лайзэ-парку ўцякае на поўнач.

Алея Прэцлаўэр

 

Электрычка штадтбану ідзе ўздоўж Дыркенштрасэ. Ёсьць круты сайт, дзе можна глядзець рух любога грамадзкага транспарту Нямеччыны ў рэжыме рэальнага часу, зь любой інфармацыяй пра маршрут, расклад і затрымкі.

S-Bahn

 

Працягваецца аднаўленьне Бэрлінскага палаца. Пра гэта я ўжо пісаў у мінулы раз. Замак, што моцна пацярпеў, у вайну саступіў месца «Палацу рэспублікі» НДР, які ў нулявых быў зьнесены. На яго месцы вырашылі аднавіць гістарычны палац, але праект адчувае фінансавыя складанасьці (частку плянавалі будаваць на ахвяраваньні, якіх аказалася нашмат менш, чым чакалі).

Бэрлінскі палац

 

Бэрлінскія вуліцы.

Бэрлін з тэлевежы

Бэрлін з тэлевежы

Бэрлін з тэлевежы

Бэрлін з тэлевежы

 

На захадзе бачны галоўны гарадзкі парк Тырґартэн, каля якога стаіць Рэйхстаґ, што адсюль здаецца зусім малюсенькім, які лёгка знайсьці па круглым купале. Сонца адбіваецца ў воднай роўнядзі ракі Шпрэе.

Від на захад

 

Сонца сядае за ветраґенэратары.

Ветраґенэратары на гарызонце

 

Der Sonnenuntergang sah wie eine Kernexplosion aus. Vielleicht weil es auch einen der besten und markantesten Tage meines Lebens symbolisierte.

Sonnenuntergang

 

Die Dämmerung sinkt allmählich auf die Stadt hernieder, und sie langsam zündet ihre Lichter an.

Dämmerung

 

Und dann die Nacht beginnt. Ich sollte wohl nicht über die Nachtstadt von oben ansehen zu schreiben, da ich mich dann wiederholen werde.

Nacht Berlin von oben

 

Ich werde einfach sagen, „ich liebe Berlin“.

Nacht Berlin von oben

 

Ich liebe...

Nacht Berlin von oben