Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Брэмэрхафэн

Вольны ганзэйскі горад Брэмэн, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Брэмэрхафэн (у перакладзе зь ніжне-нямецкай «Брэмэнская гавань») — марскі порт у 60 кілямэтрах на паўночны захад ад Брэмэна, разам зь якім ён утварае найменшую ў краіне фэдэральную зямлю «Вольны ганзейскі горад Брэмэн». Большая частка даходаў порта сыходзіць у рэґіянальны (Брэмэнскі) бюджэт, з-за чаго сярод мясцовых жыхароў папулярныя «сепаратысцкія» настроі пад лёзунґам «хопіць карміць Брэмэн» — прапануецца альбо ўваходжаньне ў склад Ніжняй Саксоніі, альбо ўтварэньне самастойнай фэдэральнай зямлі.

Горад разьмешчаны ў вусьці Вэзэра, які ўпадае ў Паўночнае мора. Паветра зусім марское.

Карабель

Прыстань

 

Асноўнай мэтай маёй паездкі быў вядомы музей «Klimahaus 8° Ost», таму агляд самога горада быў вельмі хуткім.

Гавань Брэмэрхафэна

 

Падчас вайны Брэмэрхафэн быў адным з ключавых нямецкіх ваенных партоў на Паўночным моры, адкуль падводныя чоўны адпраўляліся паляваць на саюзьніцкія канвоі. З-за гэтага ён падвяргаўся інтэнсыўным бамбаваньням, якія практычна сьцерлі яго з твару зямлі. Таму гістарычнай забудовы практычна не засталося.

Сучасныя дома

 

Усё сучаснае, але архітэктура і гарадзкое асяродзьдзе вельмі якасныя. Больш за ўсё нагадвае скандынаўскія краіны.

Прагулачны карабель

 

Усё вельмі прыгожа і зручна, выдатныя грамадзкія прасторы.

Грамадзкая прастора

 

У 19 стагодзьдзі Брэмэрхафэн быў адным з найважнейшых у Эўропе цэнтраў эміґрацыі, адкуль жыхары кантынэнту сплывалі шукаць лепшай долі ў Амэрыцы. На набярэжнай стаіць помнік эміґрантам.

Помнік эміґрантам у Бремэрхафэне

 

Нейкія рарытэтныя ваенныя знакі, якія засталіся з ранейшых часоў.

Ваенныя знакі

 

Тэлевежа.

Тэлевежа

 

Чайкі.

Чайкі

 

Пляцоўка для дзяцей.

Дзіцячая пляцоўка

 

Гарадзкая дэталь — навясныя ліхтары над вуліцамі (як у Гановэры і Капэнгаґене).

Брэмэрхафэн

Навясныя ліхтары

Навясныя ліхтары

 

Звычайны двор.

Пясочніца

 

Шпацырная вуліца.

Брэмэрхафэн

 

Гэтых фатаґрафій, у прынцыпе, дастаткова, каб атрымаць поўнае ўяўленьне пра Брэмэрхафэн.

Брэмэрхафэн

Брэмэрхафэн

Брэмэрхафэн

Сьветлафорная кнопка

 

Мэмарыяльная царква бурґамістра Шмідта (Bürgermeister-Smidt-Gedächtniskirche), названая так у гонар заснавальніка горада, палітыка і тэоляґа Ёгана Шмідта.

Мэмарыяльная царква бурґамістра Шмідта

 

Citroën 2CV.

Citroën 2CV

 

Дарога з рэвэрсыўным рухам для памяншэньня затораў.

Дарога з рэвэрсыўным рухам

 

Порт знаходзіцца на поўначы, на беразе мора, а на другім баку ракі разьмешчаны ніжнесаксонскі горад Нордэнхам.

Норденхам

 

Акрамя крам, што зачыняюцца рана і не працуюць у нядзелю, у Нямеччыне ёсьць яшчэ адна традыцыя — платныя прыбіральні. Нідзе ў краіне вы ня зможаце бясплатна справіць натуральныя патрэбы. Кошт звычайна складае 0,50—0,75 €, прычым грошы прымаюцца толькі наяўныя, картай не абысьціся. Усялякія кафэ і запраўкі пускаюць бясплатна, але толькі калі вы нешта купілі, інакш таксама патрабуюць грошай (звычайна 1 эўра). Часам на ўваходзе сядзіць спэцыяльна навучаны турак або якая-небудзь тоўстая баба (прама як у нас), але часьцей гэта альбо турнікет, альбо аўтаматычная дзьверы, ці проста ёмістасьць для збору грошай, памер ахвяраваньні куды залежыць ад вашае сумленнасьці (часам да гэтай сумленнасьці заклікае якая-небудзь таблічка). Немцы заўсёды плацяць — звыкліся. Але затое туалетаў шмат — у краінах з бясплатнымі туалетамі, накшталт ЗША, паспрабуй знайдзі іх.

Платны нямецкі туалет

 

Музэй клімату

Галоўны атракцыён Брэмэрхафэна — Музэй клімату «8° усходняй даўгаты» («Klimahaus 8° Ost»).

Музей клімату «8° усходняй даўгаты»

 

Экспазыцыя музэя аформленая ў выглядзе кругасьветнага падарожжа па 8 мэрыдыяне (на якім знаходзіцца горад) — наведвальнік пачынае рух на поўдзень, а потым па крузе вяртаецца ў зыходны пункт. У залях ўзноўленыя сапраўдныя кліматычныя ўмовы (тэмпэратура, вільготнасьць, формы жыцьця), прысутныя на зямлі па маршруце руху — Альпійскія горы, Італія, пустыня Сахара, афрыканскія джунґлі, Антарктыда, Акіянія і г. д. Па ходзе справы распавядаецца пра тое, што стварае клімат, якія прырода і жыцьцё гэтых рэґіёнаў, якія народы іх насяляюць, якія ў іх звычаі і цяжкасьці, як выглядае дзейнасьць чалавека і як яна адбіваецца на прыродзе. Музэй вельмі клясны і рэкамендаваны да наведваньня.

Сахара

Акіянія

Антарктыда

Рыбы

Кіт і сьмецьце

Яшчар