Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Франкфурт-на-Майне

Гэсэн, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Пра гэты горад я ўжо пісаў у мінулым годзе, таму асабліва паўтарацца ня буду. Як-небудзь прыеду сюды надаўжэй, тут добра. І так, не пытайцеся, якім чынам Франкфурт упісаўся ў мой маршрут, і як я дабіраўся сюды на працягу пяці гадзін, ноччу і ў жудасную непагадзь.

Іра й Дзіма, вялікі дзякуй вам за гасьціннасьць, і прабачце, што ўсё неяк скамечана атрымалася, і нават не пасядзелі нармальна.

У горадзе паглядзеў, як адбываецца аднаўленьне гістарычнага квартала ў рамках Дом-Ромэр-праекту. Нагадаю, некалькі гадоў таму было вырашана разабраць будынак Тэхнічнае ратушы (ґіґанцкі офісны цэнтвр, пабудаваны ў сямідзесятых, што займаў палову квартала) і замест яго ўзнавіць гістарычную пляніроўку вуліц і забудаваць дамамі, частка зь якіх будзе рэплікамі разбураных падчас вайны, а частка — блізкімі ў архітэктурным пляне.

Дом-Ромэр-праект

 

Гэта вельмі добра і правільна — усякім палацам зьездаў і палацам рэспублікі ня месца ў гістарычных цэнтрах.

Дом-Ремер-праект

 

Абрысы ўжо добра адрозьніваюцца.

Аднаўленьне гістарычнага цэнтра Франкфурта

 

Да зносу будынак Тэхнічнай ратушы выглядаў так (аўтар фота: карыстальнік Вікіпедыі Dontworry).

Тэхнічная ратуша Франкфурта

 

А вось так выглядацьме гэты раён пасьля завяршэньня будаўніцтва (3D-візуалізацыя з афіцыйнага сайта Dom-Römer-Projektes).

Візуалізацыя плошчы

 

Некаторыя будынкі будуць адноўлены ў больш сучасным стылі, які архітэктурна рыфмуецца з гістарычнай забудовай (3D-візуалізацыя з афіцыйнага сайта Dom-Römer-Projektes).

Візуалізацыя

 

Будынак, намаляваны ў левай частцы папярэдняй візуалізацыі, цяпер выглядае так.

Аднаўленьне гістарычнага цэнтра Франкфурта

 

На плошчы Ромэр створаная мастацкая інсталяцыя, прысьвечаная 25-й гадавіне нямецкага аб’яднаньня, якая сьвяткуецца 3 кастрычніка. Інсталяцыя адлюстроўвае ўсходненямецкіх сьветлафорных чалавечкаў.

Інсталяцыя да 25-годзьдзя аб’яднаньня Нямеччыны

 

Сярод натоўпу зялёных ёсьць некалькі чорных, адзін жоўты, і адзін чырвоны гном.

Інсталяцыя да 25-годзьдзя аб’яднаньня Нямеччыны

 

Вялікая фіґура каля царквы сьвятога Паўла.

Фіґура сьветлафорнага чалавечка

 

У сярэдзіне 19 стагодзьдзя ў гэтай царкве зьбіралася Франкфурцкая асамблея, першы ў гісторыі Нямеччыны абіраемы орґан улады, якому належыць ідэя выкарыстаньня чорна-чырвона-жоўтага (гэта значыць сучаснага) сьцяга для аб’яднанай нямецкай дзяржавы, пабудаванай на дэмакратычных прынцыпах.

 

На вуліцах праходзіць маратон.

Маратон

 

На беразе Майна стаяць ґіґанцкія кантэйнэры для перапрацоўваемых адходаў.

Кантэйнэры

 

Лаўкі.

Лаўкі і урна

 

Унутры Франкфурцкага сабора прыгожа.

Франкфурцкі сабор

 

Перад трамвайнымі шляхамі вісіць знак «пераезд без шляґбаўма».

Сабор

 

Птушка-міні-фантан (частка помніка паэту Фрыдрыху Штольцэ).

Помнік Фрыдрыху Штольцэ

 

Адзін з чатырох варыянтаў карціны Іагана Фюсьлі «Начны кашмар», 1791.

Начны жах

 

Акно.

Акно Ґётэ

 

Пераход.

Пераход

 

Хмарачосы.

Хмарачосы Франкфурта-на-Майне

 

Ліхтар.

Ліхтар

 

Статуя.

Статуя

 

Ваколіцы.

Трамвайны прыпынак

 

Дача.

Дача патрыёта

 

* * *

Пасьля Франкфурта была яшчэ адна начная паездка, начоўка ў невялікай вёсачцы, а раніцай я даехаў да Бэрліна, здаў Фольксваґен, забыўшы ў ім навіґатар (забываць нешта ў арандаваных машынах — мая другая праблема, пасьля заўсёды дажджлівага надвор’я), сеў на самалёт і паляцеў у Маскву. Гэтае падарожжа атрымалася самым доўгім па прабегу — агульным чынам я наезьдзіў каля 3 000 кілямэтраў (зрэшты, збольшага ў гэтым вінаватае ня самае аптымальнае плянаваньне маршруту). Вось і ўсё.

Die nächtlichen Autobahnen und die kleinen Dörfer mit unaussprechlichen Namen in den Ecken des GPS-Bildschirmes waren nun zu Ende. Und obwohl es möglich ist, wieder her zu kommen, es wird nie möglich sein, zu diesen Tagen zurückkehren. Der Wert der Erinnerungen wird nur im Laufe der Zeit deutlich sein, aber ich weiß schon heute, dass dieser Zeitraum wird einer der wichtigsten sein...

Tut mir sehr leid, dass die Himmelslaterne flog nicht. Vielleicht eines Tages, im nächsten Leben... Es sieht aus, dass ich träume zu viel. Oder materialisieren sich dennoch die Gedanken, wenn du wirklich etwas willst? Wer weiß...