Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Гановэр

Ніжняя Саксонія, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У маёй «кар’еры» вандроўцы Гановэр займае асаблівае месца — гэта першы горад за межамі былога СССР, дзе мне давялося пабываць. У 1995 годзе мы з мамай і сястрой паехалі ў аўтобусны тур з Рыґі ў Лёндан. Першая начная стаянка была дзесьці на трасе ў Польшчы, другая — у Гановэры. Раніцай у нас было пару гадзін, каб пагуляць па горадзе. Побач з аўтавакзалам выявілася славутасьць ў выглядзе прымацаваных ўнізе аўтатрасы аўтамабіляў, на фоне якіх мы з сястрой сфатаґрафаваліся. Дзевяноста пяты:

Гановэр ў 1995 годзе. Я стаю зь сястрой

 

Прайшло 20 гадоў і я вярнуўся на гэтае ж месца. На жаль, перад паездкай я забыўся паглядзець тую фатаґрафію, таму хоць і зрабіў фота на фоне машын, але трохі зь іншага ракурсу. Камэру паставіў на бэтонны борцік, які відаць на мінулым фота. Парэнчы і лесьвіца, дарэчы, засталіся там жа. Дзьве тысячы пятнаццаты:

Тое ж месца праз 20 гадоў

 

* * *

Гановэр — горад ровараў. Вядома, у заходняй Эўропе усе гарады досыць раварызаваныя, але дзесьці гэта разьвіта больш, а дзесьці так сабе. Тут ровараў вельмі шмат, амаль як у Амстэрдаме ці Капэнгаґене.

Ровары

Ровары

Ровары

 

У сьветлафораў ёсьць спэцыяльныя сэкцыі для веласіпедыстаў.

Сьветлафор

 

Дзіўная гарадзкая асаблівасьць — пакеты са сьмецьцем часта складаюцца проста так, нібы тут не хапае кантэйнэраў. У іншай краіне б не зьвярнуў увагі, але ў Нямеччыне — вельмі зьдзівіла.

Пакеты са сьмецьцем

Пакеты са сьмецьцем

 

У гістарычным цэнтры можна палюбавацца на адноўленую прыгажосьць.

Гістарычны цэнтр Гановэра

Гістарычны цэнтр Гановэра

 

Або на такую.

Гістарычны цэнтр Гановэра

 

Там жа знаходзіцца так званая Рынкавая царква (Marktkirche), пабудаваная ў 14 стагодзьдзі. Падчас маёй прагулкі пра яе ў мяне спыталі два нейкіх чувакі, адзін зь якіх апынуўся украінцам, а другі — канадцам (пацікавіўшыся, ці размаўляю я па-анґельску, спыталі, ці ня бачыў я «царквы з габрэйскай зоркай», я ім паказаў дарогу, бо ўсё было забіта ў тэлефон). Значэньне падобнай на зорку Давіда шасьціканцовай зоркі на гэтай царкве застаецца загадкай. З-за падабенства з габрэйскім сымболем нацыянал-сацыялісты ў свой час плянавалі яго зьнішчыць, але не пасьпелі. Падчас вайны дах і столь вежы былі разбураныя, а ў 1952 годзе — адноўленыя.

Рынкавая царква ў Гановэры з шасьціканцовай зоркай

 

Царква цікавая.

Сьмерць

 

Старая ратуша.

Старая ратуша

 

Гановэрскі трамвай. Трамвайная сыстэма паступова замяняецца лёгкім мэтро.

Гановэрскі трамвай

 

Лёгкае мэтро — нешта сярэдняе паміж звычайным мэтро (якога тут няма, горад для яго недастаткова вялікі) і трамваем. Па сутнасьці, гэта таксама трамвай, але больш ёмісты і які мае вылучаныя лініі, што рэдка перасякаюцца са звычайным гарадзкім рухам. У цэнтры горада станцыі знаходзяцца пад зямлёй. Падземныя трамваі нагадалі Гааґу. Як і ўсюды ў Нямеччыне, нідзе няма турнікетаў, замест гэтага ваґоны патрулююць кантралёры.

Лёгкае мэтро ў Гановэры

 

Тэлевежа падобная на сьвердзел і рэклямуе Фольксваґен.

Тэлевежа

 

Мэрсэдэс рэклямуе Таёту.

Аўтобус

 

Гановэр зьяўляецца сталіцай фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксоніыя. Шчыра кажучы, нават ня ведаю, што яшчэ можна пра яго напісаць. На гэтым сайце ўжо шмат апавяданьняў пра Нямеччыну, і пра большасьць асаблівасьцяў ўжо згадана. Таму накідаю проста фотак без камэнтароў.

Гіпі

Прадавец шароў

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

Вуліцы Гановэра

 

Мадэль мясцовых ліхтароў.

Ліхтары

 

Распаўсюджаная дэталь — паказальнікі на стаянкі, часам нават з колькасьцю месцаў. Цікава, што праблема з паркоўкай у мяне ў Нямеччыне паўстала толькі адзін раз, у Брэмэне, і тое, з-за таго што я быў ​​зусім ужо ў цэнтры. У астатніх выпадках нейкім чынам заўсёды ўдавалася дзесьці хутка прыткнуць машыну, прычым забясплатна, нават у Бэрліне або Франкфурце. У Нідэрляндах, ці, напрыклад, у Італіі, пошук стаянкі заўсёды быў вельмі доўгім, а стаянка — вельмі дарагой.

Паказальнікі на стаянкі

 

Сучасныя архітэктурныя ўзоры.

Гановэр

Гановэр

 

Помнік сумны і пад парасонам. Спачатку я нават падумаў, што гэта я, але потым убачыў, што ў яго ёсьць нейкая жанчына, якая стаіць на заднім пляне, то бок усё-ткі ня я. Цікава, што яны на самой справе сымбалізуюць? Над імі йдзе дождж, хоць больш яго нідзе няма. Можа гэта значыць, што гэты дождж — ён у першую чаргу ў іх у галовах? Эх, ці вярнуся я калі-небудзь яшчэ ў Патсдамскі парк?..

Помнік чалавеку пад дажджом

 

Жылыя раёны. Традыцыйная нямецкая урна на слупе каля перакрыжаваньня інклюдэд.

Жылы раён

Жылы раён

 

На паўночны ўсход ад цэнтра знаходзіцца вельмі прыгожы раён Остштадт. У мінулы раз мы, падобна, шпацыравалі якраз там.

Остштадт

 

Навясныя ліхтары як у Брэмэрхафэне.

Остштадт

 

Толькі паглядзіце на гэтую вытанчанасьць! Я думаў, у Нямеччыне такога ўжо не засталося.

Остштадт

Остштадт

 

Вечар, самы час, каб расслабіцца за чаркай якаснага віна на вулічнай тэрасе добрай рэстарацыі паскроліць сацыяльныя сеткі за пакецікам паўфабрыкатаў зь «Лідла» у сьціплым пакоі на аднаго чалавека, арандаваным праз Эйрбіэндбі.

Остштадт

 

* * *

З Данэнбэрґа ў Гановэр можна дабрацца двума шляхамі — альбо наўпрост, альбо зрабіць крук праз Люнэбурґ. Другі шлях на 20 хвілін даўжэйшы па часе і прыкладна на 45 км большы па адлегласьці. Аднак, ён усё роўна пераважнейшы, бо там палова шляху будзе ісьці па аўтабане, у той час як калі вы паедзеце наўпрост, давяздзецца ехаць выключна мясцовымі дарогамі, з праездам празь вёскі і сьветлафоры. Але я ўсё роўна паехаў па першым. Затое ўбачыў яшчэ нейкі гарадок, па-мойму, Цэле. Храналяґічна гэтыя фота павінныя быць наперадзе гэтага аповеду.

Цэле

Цэле