Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Патсдам

Брандэнбурґ, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Горад Патсдам разьмешчаны ўшчыльную да Бэрліну, зьяўляючыся часткай Бэрлінскай аґлямэрацыі і сталіцай фэдэральнай зямлі Брандэнбурґ. Ад яго цэнтра да цэнтра Бэрліна — 40 хвілін язды. У часы манархіі тут разьмяшчалася рэзыдэнцыя прускіх каралёў, а адразу пасьля Другой сусьветнай вайны адбылася Патсдамская канфэрэнцыя, на якой Рузьвельт, Чэрчыль і Сталін абмяркоўвалі пасьляваенны парадак у Эўропе.

У часы падзелу горад знаходзіўся ў НДР, але ўшчыльную прылягаў да Заходняга Бэрліну, таму зараз па дарозе са сталіцы можна сустрэць знак «Deutsche Teilung», пра які я пісаў крыху раней.

 

На ўездзе сустракаюць сацыялістычныя віды.

З'езд на Патсдам

 

Як я даведаўся пазьней, у гэтым горадзе нарадзілася мая траюрадная сястра (яе бацька быў вайскоўцам ГСВН, савецкага кантынґенту ў НДР).

Патсдам

 

Гэты выгляд можна было б нават прыняць за Расею, але акуратны бардзюр, загараджальныя агароджы і роўная дарога ўсё выдаюць.

Сацыялістычны выгляд

Патсдам

 

Расейцы прыдумалі коміблёкі, а немцы — як зь іх можна зрабіць нешта прыгожае (гл. Нямецкі панэльны мікрараён).

Панэльны дом

Панэльныя дамы

 

Гістарычны цэнтар вельмі ўтульны і сымпатычны.

Цэнтар Патсдама

Цэнтар Патсдама

Цэнтар Патсдама

 

Будынкі ў асноўным невысокія.

Цэнтар Патсдама

 

Захавалася шмат старой архітэктуры (Патсдам бамбілі толькі адзін раз, у красавіку 1945).

Цэнтар Патсдама

Цэнтар Патсдама

Архітэктура

Цэнтар Патсдама

Вуліца Патсдама

 

Ззаду бачны лютэранскі сабор сьвятога Мікалая (ён жа Мікалай Угоднік, ён жа Мікалай Цудатворац, ён жа Санта-Клаўс).

Сабор сьвятога Мікалая

 

Гарадзкі трамвай.

Трамвай

 

Адкідныя крэслы на прыпынку. Калі на іх ніхто не сядае, яны складзеныя, каб не перашкаджаць пешаходам. Ґеніяльна.

Адкідныя крэслы

 

Гарадзкая урна і тактыльная дарожка (ёй па перымэтры абносяцца прыпынкі, каб сьляпыя ведалі, дзе чакаць на трамвай).

Урна

Ліхтар і прыпынак

 

Стацыянарная зялёная стрэлка.

Зялёная стрэлка

 

Дзяўчына.

Скульптура з дубцоў

 

Рэйкі, што вядуць на двор? Хто мне растлумачыць сутнасьць гэтай фішкі? (у дзяцінстве я ўгараў па чыґунцы і марыў, каб нават у мяне ў пакоі былі пракладзены сапраўдныя рэйкі, таму гэтая арка не магла не зацікавіць).

Рэйкі

 

Луізэнпляц. Брама на плошчы, як і знакамітая брама ў Бэрліне, таксама называецца Брандэнбурскай.

Брандэнбурская брама ў Патсдаме

Бульвар

 

У Патсдаме разьмешчаны вялікі парк Сан-Сусі, які называюць нямецкім Вэрсалем. Комплекс летняга палаца нагадаў комплекс летняга палаца ў Пецяргофе, у тым ліку й тым, што тут ішоў моцны дождж і я, як і ў Пецяргофском парку, увесь вымак.

Парк Сан-Сусі падобны на Пецяргоф

 

Невялікі палац быў пабудаваны ў 18 стагодзьдзі па загадзе прускага караля Фрыдрыха II (Вялікага) у якасьці месца, дзе ён мог бы расслабіцца і адпачыць (адсюль і назва — sans souci у перакладзе з французскай азначае «бяз клопатаў»). Палац малы і больш нагадвае аранжарэю, паколькі кароль не пасьледаваў парадзе архітэктара фон Кнобэльсдорфа пабудаваць бэльэтаж.

Палац Сан-Сусі

 

У цэнтры парку стаіць вялікі вятрак.

Млын у Патсдаме

 

У яго можна зайсьці — усярэдзіне знаходзіцца музэй.

Мэханізмы млына

 

Млын працоўны і вырабляе разнастайную муку, якую можна купіць у музэйнай краме.

Колы млына

 

Усе мэханізмы — драўляныя. Незвычайнае адчуваньне зьяўляецца, калі стаіш побач з гэтымі ґіґанцкімі коламі, што верцяцца з грукатам .

Мэханізмы млына

 

Жорны, якія пераціраюць зерне.

Жорны

 

Млынар пакуе гатовую муку.

Млынар

 

Штурвал, з дапамогай якога можна падладзіць млын пад напрамак ветру.

Штурвал

Наверсе млына

 

З вокнаў адкрываецца від на гарадзкія ўскраіны.

Від з млына

 

Парк вельмі вялікі, і ў ім шмат цікавага, тут лепш за ўсё правесьці цэлы дзень.

Парк Сан-Сусі

Парк Сан-Сусі

 

Нэґры.

Бюсты нэґраў

 

Анёл.

Анёл

 

Хрыстос.

Хрыстос

 

Новы Палац у стылі барока, пабудаваны Фрыдрыхам II для афіцыйных прыёмаў (сам ён у гэтым палацы ня жыў, аднак, тут жылі Фрыдрых III і апошні нямецкі імпэратар Вільгельм II, зьвергнуты падчас лістападаўскай рэвалюцыі 1918). Палац рэстаўруюць.

Новы Палац у Патсдаме

 

З часам у статуі паступова ўбіраюцца сажа і бруд, з-за чаго яны цямнеюць.

Статуі

 

Чыстка скульптур.

Рэстаўрацыя статуй

 

Будынкі ззаду служаць кампусамі Патсдамскага унівэрсытэта.

Патсдамскі унівэрсытэт

 

Аранжарэя.

Аранжарэя Сан-Сусі

 

Фрыдрых II, пры якім тэрыторыя Прусіі павялічылася ў два разы, быў яркім прадстаўніком асьвечанага абсалютызму. Падчас свайго кіраваньня (1740—1786 гады) ён адмяніў цэнзуру ў прэсе, спрыяў навуцы і мастацтву. Кароль заснаваў Бэрлінскую акадэмію навук і запрасіў туды найлепшых эўрапейскіх навукоўцаў і філёзафаў (такіх як Хрысьціян Вольф і Вальтэр). Ён правёў у дзяржаве судовую рэформу, у прыватнасьці, забараніў катаваньні, ґарантаваў маёмасныя правы і адзьдзяліў судаводзтва ад выканаўчай улады, а таксама ўвёў у дзеяньне новы адзіны звод законаў, які потым рэдаґаваўся і дапаўняўся. Фрыдрых Вялікі быў прыхільнікам поўнай рэліґійнай свабоды для ўсіх, уключаючы каталікоў, габрэяў, язычнікаў і мусульман — «alle Religionen sind gleich und gut, wenn nur die Leute, die sie bekennen, ehrliche Leute sind», казаў ён. У той жа час ён не прызнаваў аўтарытэту царквы над грамадзянскімі і крымінальнымі пытаннямі, закладваючы аснову сьвецкае дзяржавы. Ён заснаваў Каралеўскую опэру, пры двары працавалі многія кампазытары, у Патсдам па яго запрашэньні прыехаў Ёган Себасьцьян Бах. Фрыдрых Вялікі і сам быў адораны музычна, граў на флейце і напісаў мноства твораў, некаторыя зь якіх выконваюцца па гэты дзень. Цікава, што існуюць шматлікія гістарычныя сьведчаньні таго, што сам кароль быў ґеем.

Фрыдрых II Вялікі

 

* * *

In der ersten Hälfte des Tages goss es in Strömen, aber danach wurde es plötzlich sonnig. Du hast gesagt, dass die Gedanken materialisieren sich, und alles ist möglich, wenn man fest daran glaubt.
Dies muß wahr sein, weil Du hast immer Recht.
Aber wie kann ich diesen Glauben erhalten?..

Карцінная ґалерэя Сан-Сусі