Каструп, капэнгаґенскі спальны раён
Говэдстадэн, Данія, лістапад 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Падчас вандровак я заўсёды імкнуся пабываць ня толькі ў цэнтрах гарадоў, але і ў звычайных жылых раёнах, куды не ступала нага турыста, бо такія раёны значна больш гавораць пра краіну, чым цэнтры гарадоў. Калі я, прыляцеўшы ў Капэнгаґэн, засяліўся ў гостэл, было ўжо тры гадзіны дня. Да заходу сонца заставалася яшчэ 3 гадзіны, якія я вырашыў выдаткаваць на шпацыр па раёне, у якім знаходзіўся.
Каструп — самая паўднёвая ўскраіна Капэнгаґэна, разьмешчаная ў паўднёвай частцы вострава Амаґер. Назва гэта, аднак, даволі вядомая, паколькі імя гэтага прадмесьця носіць разьмешчаны ў ім капэнгаґэнскі аэрапорт. Зрэшты, «спальнасьці» ў раёна гэта не адымае.
Паверхавасьць забудовы ня вельмі вялікая, у асноўным 3—4 паверхі. Ёсць раёны вышэй (6—7 паверхаў), аднак, нідзе не будуюць жылых комплексаў з высокай паверхавасьцю (у адрозьненьне ад былога СССР, дзе прынята ўзводзіць жылыя комплексы па 20 паверхаў, у Эўропе ад гэтай практыкі адмовіліся, як ад ня самай спрыяльнай з пункту гледжаньня горадабудаўніцтва).
Архітэктура немудрагелістая, але з ґустам.
Ля ўваходаў у пад’езд звычайна знаходзіцца стаянка ровараў. Дзьверы зачыняюцца на замок, але заўсёды са шклом, усё чыста і акуратна.
Двары пакрытыя лужкамі, часам сустракаюцца дзіцячыя або спартовыя пляцоўкі, лаўкі, дрэвы.
Дзіцячая пляцоўка ў двары. Чаму ў нас чыноўнікі ўпэўненыя, што дзіцячая пляцоўка абавязкова павінна быць пафарбаванай ў клёўнскія колеры?
Нягледзячы на багацьце месца, пад стаянку аўтамабіляў яго выдзелена зусім няшмат. Проста ставіць машыну ў двары, нават на асфальце, нельга. Парковачнае месца ў двары каштуе грошай.
«Паркоўка і праезд аўтамабіляў і мапэдаў ў двары забароненыя".
У некаторых дварах ёсьць спэцыяльныя кантэйнэры для ровараў.
Памыйніцы. Стандартны падзел розных тыпаў сьмецьця.
Над кожным кантэйнэрам напісана, што туды варта кідаць. У чырвоную скрыню зьлева прапануецца выкідваць старыя батарэйкі. Батарэйкі зьяўляюцца адным з найбольш шкодных відаў сьмецьця, паколькі ўтрымліваюць цяжкія мэталы, якія потым трапляюць у глебу. З-за гэтага выкідваць іх разам са звычайным сьмецьцем нельга. Аднак, у большасьці краін спажыўцам не даюць гэтаму ніякай альтэрнатывы. Тут пра гэта таксама падумалі.
Жыхары дома могуць скінуцца і ўсталяваць на дах сонечныя батарэі. А вось кандыцыянэры на фасад вешаць нельга.
Знак «асьцярожна, дзеці» прамаляваны вельмі старанна.
Сьветлафоры.
Кнопка на пераходзе.
Прымяняюцца ўсе даўно зарэкамэндаваныя меры паніжэньня траўматызму на дарогах і сьмяротнасьці ў ДТЗ. Нерэґулюемыя пераходы ў цёмны час сутак падсьвятляюцца зьверху і міргаюць жоўтым.
На бакавых вуліцах пераходы паднятыя над дарожным палатном, каб прымусіць аўтамабілі запавольвацца.
Абмежаваньне хуткасьці ў жылой зоне складае 30 км/гадзіну (чамусьці выкарыстоўваецца знак «рэкамендуемая хуткасьць»). Нізкія тэмполіміты памяншаюць колькасьць ДТЗ, уключаючы наезды на пешаходаў, а таксама ўзровень шуму.
Распаўсюджаныя штучныя няроўнасьці і іншыя віды перашкод для запаволеньня руху. Данія адносіцца да краін з аднымі з найніжэйшых паказчыкаў сьмяротнасьці на дарогах.
Пра веласіпэдыстаў таксама не забываюць, хоць шчыльнасьць аўтамабільнага руху нізкая і, у прынцыпе, можна было б ездзіць і па дарогах.
Больш ажыўленыя вуліцы каля крамаў.
Некаторыя тавары ў крамах ляжаць проста на вуліцы. Сёй-той гэтым злоўжывае :-)
Выгул сабак на траве і расьпіцьцё сьпіртных напояў на вуліцы забароненыя. Для ўладальнікаў сабак існуе маса абмежаваньняў — яны ня могуць спускаць гадаванцаў з ланцужка (акрамя спэцыяльна адведзеных месцаў), абавязаныя за імі прыбіраць (для гэтага расстаўленыя сьпецыяльныя скрыні зь бясплатнымі пакетамі).
Прыватны сэктар. Трохмэтровых платоў няма, але й пакідаць двары неабгароджаным, як у ЗША (дзе ставіць перад домам плот звычайна забаронена лякальнымі законамі), таксама не прынята. Папулярны від плата — жывая агароджа.
Распаўсюджаная дэталь у прыватных дварах — навесы для аўтамабіляў, якія папулярнейшыя за ґаражы. Мяркую, што гэта з-за падаткаў, бо ґараж гэта асобны будынак.
Пажарная машына. Пажарныя прыехалі прама да прыстані, дзе стаяў карабель, у якім я жыў, і пачалі адпрацоўваць нейкія навыкі.
Гідранты. Як ужо пісаў, у Даніі распаўсюджаныя наземныя пажарныя краны (як у Паўночнай Амэрыцы), што для Эўропы рэдкасьць.
Воданапорная вежа.
Аўтобус.
Прыпынкі. Каля іх стаіць стандартны слуп з маршрутамі, выфарбаваны ў тыя ж фірмовыя колеры.
Прадстаўніца «новых эўрапейцаў», якіх, зрэшты, сустракаецца значна менш, чым у Нямеччыне.
Больш модная архітэктура каля станцыі мэтро.
Прыгожа.
Каля станцыі мэтро: ровары і аўтаматычны грамадзкі туалет.