Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Раён Вэстра-хамнэн у Мальмё

Сконэ, Швэцыя, лістапад 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У перакладзе са швэдзкай «Västra hamnen» значыць «Заходняя гавань». Так называецца частка горада Мальмё, дзе раней была прамысловая зона, але напачатку 21 стагодзьдзя пачаўся працэс рэдэвэляпмэнту, у выніку якога мясцовасьць пераўтворыцца ў экаляґічны жыльлёва-камэрцыйны раён, пабудаваны ў адпаведнасьці з самымі перадавымі тэхналёґіямі й ведамі ў галіне горадабудаўніцтва (прыкладна як ХафэнСіці ў Гамбурґу). Вэстра-хамнэн — ​​проста космас, раней я нічога падобнага не сустракаў.

Вэстра-хамнэн

 

Галоўная дамінанта ня толькі раёна, але і ўсяго Мальмё — 57-павярховы хмарачос «Turning Torso» («торс, які паварочваецца») вышынёй 179 мэтраў, пабудаваны па праекце знакамітага гішпанскага архітэктара Сант’яга Калатравы. Ён зьяўляецца найвышэйшым будынкам Скандынавіі і другім па вышыні ў Эўропе, пасьля маскоўскага Трыюмф-Паласа. Адной з прычын для пабудовы такога будынка была неабходнасьць стварэньня новага сымбаля гарадзкога скайляйну, якая зьявілася пасьля дэмантажу ў 2000 годзе 138-мэтровага карабельнага крана. За 26 гадоў існаваньня кран пасьпеў стаць гарадзкім ляндмаркам, і жыхары вельмі шкадавалі, калі яго прадалі фірме Hyundai ў Паўднёвую Карэю.

Turning Torso

 

Гісторыя з кранам і хмарачосам добра ілюструе трансфармацыю ўсяго горада. Мальмё заўсёды разьвіваўся ў першую чаргу як прамысловы цэнтар. Раней тут былі разьмешчаныя велізарныя прамысловыя комплексы, уключаючы караблебудаўнічы завод Kockums і аўтамабільны завод Saab-Scania. Пасьля іх закрыцьця, каб пазьбегнуць пагаршэньня ў горадзе эканамічнай сытуацыі, швэдзкі ўрад інвэставаў у разьвіцьцё Мальмё вялікія сумы грошай. Дзякуючы гэтым ўкладаньням, горад перажыў згортваньне вытворчасьці і паступова заняў у краіне лідзіруючую пазіцыю па тэмпах ўстойлівага разьвіцьця, адным з сымбаляў якога стаў Вэстра-хамнэн.

Раён разьмешчаны прама на беразе праліва Эрэсун, уздоўж якога можна гуляць па набярэжнай.

Набярэжная Эрэсуна

 

Адсюль адкрываецца добры від на мост у Капэнгаґен.

Мост праз Эрэсунскі праліў

 

Вэстра-хамнэн зьяўляецца ўзорам вельмі якаснай сучаснай архітэктуры, створанай рознымі архітэктарамі. Паглядзіце на гэтыя будынкі. Тут няма ні крыклівых колераў, ні нейкіх вар’яцкіх формаў, ні закосу пад клясыцызм. Вельмі спакойна і ўзважана, але адначасова прыгожа, арыґінальна і прадумана.

Архітэктура Вэстра-хамнэна

 

Сустракаецца розная экзотыка, напрыклад, плывучыя хаты.

Плывучыя хаты

 

Прыстань для чоўнаў.

Прыстань

 

Тэрыторыя выключна якасна добраўпарадкавана. Нават ня ведаю, як гэта апісаць. Ідэальнае спалучэньне зялёных насаджэньняў, лавак, малых формаў, матэрыялаў, усяго. Тут так добра, што ня хочацца сыходзіць. Уявіце, як клясна тут жыць.

Добраўпарадкаваньне

 

Усюды можна ўбачыць нешта цікавае.

Добраўпарадкаваньне

 

Сажалка.

Сажалка

 

Скульптура «Тры бэлькі й дзьве шпакоўні»)

Малая форма

 

Тут будзе сквэр.

Сквэр

 

Пляцоўка для выгулу сабак.

Пляцоўка для сабак

 

Кот.

Кот

 

У шкляным купалападобным будынку пабудаваная аранжарэя.

Еабярэжная

 

Ціхія вуліцы.

Вуліцы

 

Унутраны дворык.

Двор

 

Двор з роварамі.

Двор

 

Цікавая тэндэнцыя — іржа як спосаб вонкавага аздабленьня. У аздабленьні будынка ці іншага збудаваньня выкарыстоўваецца неафарбаванае жалеза, якое з часам акісьляецца (т. б. іржавее), набываючы рыжаватае адценьне. Традыцыйна іржа асацыюецца з заняпадам, але зараз гэты стэрэатып перагледзелі. Чырванаваты будынак — ня цэґла, ня дрэва, і ня фарба, а менавіта іржа, і так было задумана спачатку.

Іржа ў аздабленьні

 

Чаму раён называецца экаляґічным? Бо ён не вырабляе навогул ніякіх шкодных выкідаў. Уся электраэнэрґія вырабляецца ветракамі і сонечнымі батарэямі. Для яе вытворчасьці таксама выкарыстоўваюцца харчовыя адходы — яны перапрацоўваюцца на біяґазавых станцыях (што гэта?). Усё сьмецьце сартуецца і адпраўляецца на перапрацоўку. Больш за тое, тут нават не прыходзіцца спальваць паліва для ацяпленьня, таму што для гэтага тут выкарыстоўваецца сыстэма сэзоннага акумуляваньня цеплавой энерґіі (САЦЭ). Летам энерґія ад сонечных батарэяў і залішняе цяпло выкарыстоўваюцца для награваньня вады, якая затым запампоўваецца ў падземныя сьвідравіны, награваючы ґрунт. Ґрунт павольна аддае цяпло, таму пад зямлёй яно захоўваецца на працягу доўгага часу. Гэтае цяпло затым выкарыстоўваецца зімой для абагрэву памяшканьняў. Аналяґічным чынам працуе астуджэньне (холад таксама можна захоўваць празапас, як і цяпло). Вэстра-хамнэн, такім чынам, лічыцца вугляродна-нэўтральным — ніяк не забруджвае атмасфэру. Да 2020 году плянуецца зрабіць вугляродна-нэўтральным увесь горад Мальмё, а да 2030 — цалкам перайсьці на аднаўляльныя крыніцы энерґіі.

Сартаваньне сьмецьця.

Сьмецьцевыя бакі

 

Прыпынак абыгрывае экаляґічныя матывы. На ВК-экранах пішацца час да прыбыцьця аўтобуса.

Прыпынак

 

Дваровая дзіцячая гульнявая пляцоўка 80-га ўзроўню.

Дзіцячая пляцоўка

 

Пляцоўкі прасьцей. Ніякага крыклівага рознакаляровага плястыку.

Дзіцячыя пляцоўкі

 

Унутры пад’езда.

Пад’езд

 

Гарадзкія вуліцы.

Вуліцы

 

Праблему асабістага аўтатранспарту вырашаюць шматузроўневыя паркінґі. Хтосьці можа зьдзівіцца, а чаму ў Расіі не вырашаюць праблему паркоўкі ў дварах такім відавочным спосабам? Адказ просты — расейцы не гатовыя за гэта плаціць. Узьвядзеньне комплексу каштуе вялікіх грошай, якія на захадзе адбіваюць, прадаючы парковачныя месцы. Але большасьць расейцаў чамусьці ўпэўненыя, што парковачныя месцы ім павінныя быць прадастаўлены бясплатна, толькі на падставе таго, што яны набылі сабе машыну («як можна плаціць за паветра?!»). Насамрэч, нават купля кватэры ня можа даваць правы на парковачнае месца, калі яно першапачаткова не было ўключана ў яе кошт. Але расейцы гэтага не разумеюць, таму ўсе двары падобныя не на месца адпачынку жыхароў (як павінна быць) а на звалку аўтамабіляў, і паркінґаў ніхто не будуе, бо навошта купляць дарагое месца, калі можна кінуць драндулет на ґазоне (і за гэта нічога ня будзе).

паркінг

 

Недалёка ад мора разьмешчаная ґіґанцкі лужок, які нагадвае шпалеры Windows, і вэйкборд-парк.

Луг

 

Бліжэй да цэнтра Мальмё знаходзяцца камэрцыйныя будынкі.

Камэрцыйная частка Вэстра-хамнэна

 

Каля офісаў абсталяваныя вялікія крытыя стаянкі для ровараў.

Стаянка ровараў

 

У перапынак працаўнікі могуць адпачыць на вуліцы.

Двор офіснага будынку

 

Прамысловыя прадпрыемствы таксама функцыянуюць.

Прамысловыя прадпрыемствы

 

Частка тэрыторыі яшчэ забудоўваецца.

Забудова

 

Маяк на фоне хайтэку.

Маяк у Мальмё

 

Развадны мост арыґінальнай канструкцыі.

Развадны мост

 

Мальмё, асеньні захад сонца.

Закат

 

У гэты час года ў гэтых шыротах цямнее рана.

Зьмярканьне

Зьмярканьне

 

Час ехаць назад.

Плятформа на вакзале