Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Мальмё

Сконэ, Швэцыя, лістапад 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Усе, хто прыязджае ў Капэнгаґен, звычайна таксама наведваюць швэдзкі горад Ма́льмё, які знаходзіцца на другім баку праліва Эрэсун. Праз праліў можна праехаць на аўтамабілі і па чыґунцы. Частку шляху з боку Швэцыі йдзе па адкрытым у 2000 годзе мосьце, уздоўж якога круцяцца ветракі, частка з боку Даніі — па тунэлі (з дацкага боку побач знаходзіцца аэрапорт, і мост перашкаджаў б самалётам).

Мост праз Эрэсун

 

Хоць ехаць усяго 20 хвілін, білет на цягнік туды-назад каштуе цэлых

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

, а з аўтамабіля бяруць аж

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

ў адзін бок. На першым жа прыпынку ў Швэцыі цягнік спыняецца, заходзяць паліцыянты і правяраюць ва ўсіх дакумэнты — ловяць сірыйскіх уцекачоў (мост — адзіны спосаб патрапіць у Скандынавію па сушы, не выязджаючы з Шэнґена). У п’янага, дрэнна апранутага мужыка недалёка ад мяне дакумэнтаў няма, але са сваімі блакітнымі вачыма і белымі валасамі ён мала паходзіць на сірыйскага ўцекача, таму паліцыянт, прысароміўшы яго, ідзе далей. Ледзь пазьней тут усталююць сапраўдны пашпартны кантроль, да раздражненьня жыхароў Мальмё, якія езьдзілі ў Капэнгаґен на працу.

Цягнік

 

Я выпадкова выходжу не на галоўным вакзале, а на нейкай станцыі да яго (у горадзе чыґуначныя шляхі ідуць пад зямлёй, а плятформы нагадваюць станцыі мэтро), патрапіўшы на ўскраіну. Але гэта нават добра. Хуценька аглядаю спальны раён.

Спальны раён

 

Двары.

Двары

 

Затым павольна адпраўляюся ў напрамку цэнтра.

Мальмё

 

У цэлым — тыповая Скандынавія. Проста, але прыгожа, зручна, прадумана.

Мальмё

 

Усюды арыґінальныя ідэі гарадзкіх упрыгажэньняў і помнікаў.

Вулічныя ўпрыгажэньні

 

Стары горад прыгожы.

Стары горад

 

Цэнтральныя вуліцы цалкам закладзены пліткай, выкладзенай круглымі патэрнамі.

Плітка

 

Люк.

Люк у Мальмё

 

Утульна.

Вулачкі Мальмё

 

Многае яднае з Даніяй, напрыклад, тратуарныя палосы (хоць далёка ня так моцна распаўсюджаныя) і падвешаныя вулічныя ліхтары.

дэталі

 

Вядома ж, усюды ровары.

Ровары

 

Галоўная плошча (Сторторґет).

Плошча Сторторґет

 

Ня ўсё ідэальна ў швэдзкім каралеўстве.

Лужына

 

Нейкі непрыгожы павільён па продажы шаўрмы прама на гарадзкой плошчы. Расьперазаліся зусім, тэрмінова адпраўце да іх Сабяніна!

Шаверма

 

А Мізуліну ня адпраўляйце, яна прытомнасьць страціць.

Бездухоўнасьць

 

На пытаньне, «у якой краіне самыя прыгожыя людзі», я цяпер без прамаруджаньня адкажу: у краінах Скандынавіі. Скандынавы ўсе высокага росту, выглядаюць вельмі спартыўна (таму што ездзяць на роварах), і ўсё бландыны. Калі йдзеш па вуліцы, здаецца, што трапіў на канвэнцыю фотамадэляў.

Швэдкі

 

Гарадзкі замак.

Замак у Мальмё

 

Побач з замкам знаходзіцца інсталяцыя, прысьвечаная выратавальнай апэрацыі «Белыя аўтобусы» (Vita bussen), калі з нацысцкай Нямеччыны было вывезена каля 15 000 вязьняў канцляґероў.

Белыя аўтобусы Швецыі

 

Швэдзкія паштовыя скрыні.

Паштовыя скрыні

 

Два віды гарадзкіх сьметніц — навясныя і стаячыя, а таксама спэцыяльныя попельніцы.

Гарадзкія урны

 

Вэнтыляцыя для падземных чыґуначных тунэляў.

Вэнтыляцыя

 

Агароджа роварастаянкі наглядна паказвае, колькі месца вызваляецца ў горадзе, калі людзі перасаджваюцца на ровар замест асабістага аўтамабіля.

Паркоўка ровараў

 

Аўтобусы дзьвюхсэкцыйныя і вельмі футурыстычныя.

Аўтобусы

 

У Швэцыі выявілася цікавая традыцыя ў сезон зімовых сьвятаў упрыгожваць вокны вось такімі падсьвечнікамі, якія па няведаньні можна прыняць за габрэйскія мэноры. У рэальнасьці да юдаізму гэта ня мае ніякага дачыненьня. Колькасьць і разьмяшчэньне сьвечак можа быць розным. Адкуль пайшла гэта традыцыя, дакладна невядома.

Швэдзкія калядныя сьвечкі

 

Для агароджы дарожных работ выкарыстоўваюцца афарбаваныя ў папераджальныя колеры аўтамабільныя пакрышкі.

Пакрышкі

 

Для папераджальных знакаў выкарыстоўваецца ня белы, як прынята ў іншых краінах, а жоўты фон.

 

Знакі

 

Піктаґрамы клясныя, людзі намаляваныя не схематычна.

Піктаґрамы на швэдзкіх знаках

 

Слупы знакаў на падзельніках выфарбаваныя ў сіне-белую палоску (падобна на Нідэрлянды, Бэльґію і Люксэмбурґ).

Слупы

 

Варыянт размалёўкі ў колеры нацыянальнага сьцяга.

Жоўта-блакітны знак

 

Сьветлафоры.

Сьветлафоры

 

Званіца.

 

Вулічны туалет.

Туалет

 

Паравы рухавік.

Паравы рухавік

 

Гармануючая разнастайнасьць.

Стылі

 

Незадаволены сабака.

Сабака

 

У Мальмё ёсьць проста касьмічны экараён Вэстра-хамнэн, пабудаваны на месцы былой партовай прамзоны. Пра яго — у наступным апавяданьні.

Вестра-хамнен