Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Сергіеў Пасад

Маскоўская вобласьць, Расея, сьнежань 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Па прылёце зь Вільні ў мяне выдаўся дзень у Маскве, які было вырашана патраціць на паездку ў падмаскоўны горад, куды мне прапанаваў зьездзіць адзін тамтэйшы інтэрнэт-знаёмы (які менавіта ў гэты час кудысьці зьехаў). Я захапіў квадракаптер, з-за чаго моцна намучыўся, бо цягаць з сабой 2 заплечніка вельмі нязручна. Сергіеў Пасад досыць папулярны ў турыстаў, уключаючы замежных, якія прыязджаюць паглядзець на Троіца-Сергіеву лаўру, самы вялікі ў Расеі мужчынскі манастыр (заснаваны ў 1337 годзе Сергіем Раданежскім, адсюль назва). Праўда, прыязджаюць на пару гадзін, паколькі іншых славутасьцяў тут няма.

Манастыр зьверху.

Троіца-Сергіева лаўра з квадракоптэра

 

Зьнізу. Дрон запускаў раніцай, калі йшоў сьнег, да другой паловы дня распагодзілася, але батарэйкі ўжо не засталося.

Троіца-Сергіева лаўра

 

Агульны від на горад.

Сергіеў Пасад з квадракоптэра

 

На галоўнай вуліцы захавалася няшмат даўніны.

Старыя будынкі

 

Да даўніны ў нас звычайна ставяцца так: бярэм прыгожы гістарычны будынак, устаўляем танныя шклопакеты, ставім жалезныя дзьверы са спальнага раёна і прымацоўваем рэкляму і табло з бягучым радком.

Стаўленьне да даўніны

 

Часам спрабуюць пад даўніну будаваць, але нешта ідзе ня так.

Навабуд

 

Цэнтар горада.

Цэнтар Сергіева Пасада

 

Архітэктуру сучаснай Расеі можна ахарактарызаваць тэрмінам «горадабудаўнічы фастфуд».

Архітэктура

 

Большую частку горада, незалежна ад аддаленасьці ад цэнтра, складае прыватны сектар. Люблю такія раёны, дарэчы, часам можна сустрэць захаваную прыгажосьць, якую хутка бязбожна зьнясуць ці аблепяць кітайскім сайдынґам.

Прыватны сэктар у Сергіевым Пасадзе

 

Калі б не драты і антэны, немагчыма было б адгадаць, у якім годзе зроблена гэтае фота — у 2015, у 1965 ці ў 1915.

Расія

 

Рэшткі раскошы.

Рэшткі раскошы

 

Грамадзкі транспарт — пераважна маршруткі. Можа, я быў ня ў той час, але за ўвесь дзень не сустрэў аніводнага аўтобуса. Гэта сумна, рэкамендую пачытаць, чаму маршрутак быць ня мусіць: 1, 2).

Маршруткі

 

У цэлым тут так. Калі не лічыць манастыра, Сергіеў Пасад — падмаскоўны горад, які нічым не які вылучаецца. Галоўным чынам безаблічная архітэктура саўка і сучаснасьці, забудова без пляну і аглядкі на эстэтыку, прыярытэт аўтамабіля перад пешаходам, усюдыісная рэкляма — ня дрэнна, ня добра, а як усюды.

Сергіеў Пасад

 

Асноўная частка жылога фонду — шматпавярхоўкі.

Шматпавярхоўкі

 

Двары ў цэлым нядрэнныя. Дарогі заасфальтаваныя, бардзюры акуратныя, газоны агароджаныя ад аўтобыдла жоўта-зялёнымі маскоўскімі платамі.

Двары ў Сергіевым Пасадзе

 

У падземным пераходзе росьпіс на тэму духоўнасьці. Але як пісаў блёґер №1, падземныя пераходы трэба не акультурваць, а закопваць.

Духоўны пераход

 

Спадабалася мясцовая ідэя арыґінальна размалёўваць электрабудкі і розныя нежылыя пабудовы.

Ґрафіці

 

Афіцыйна адобраны мурал пра прападобнага Сергія.

Мурал пра Сергія

 

ПК падобны на тыпавы праект 7146, пабудаваны ў максымальна дарагім варыянце.

Палац культуры імя Гагарына

 

Дзіўная мясцовая асаблівасьць — заўсёды моцна выпнутыя зь зямлі ґазаправодныя люкі, выфарбаваныя ў чырвоны колер.

Ґазаправодныя люкі

 

На вуліцах неяк незвычайна шмат галубоў.

Галубы

 

Сьветлафоры маюць аніміраваныя піктаґрамы і вісяць на спэцыяльных мачтах.

Сьветлафоры

 

Асноўная мадэль гарадзкой сьметніцы.

Сьметніцы

 

На прывакзальнай плошчы — ледавіковы пэрыяд. Калі купляў зваротны квіток у Маскву (

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

у адзін канец), аўтамат не захацеў прымаць 500 рублёў. Побач стаялі нейкія анґельска замежніцы, папрасіў разьмяняць, яны спачатку вагаліся, а потым адмовілі. Напэўна вырашылі, што расеец хоча іх разьвесьці на бабкі.

Прывакзальная плошча

 

Што спадабалася, дык гэта выхады з плятформы. Напэўна, спэцыяльна дзеля турыстаў зрабілі. Можна сысьці па зручным пандусе з валізкай і лёгка перайсьці шляхі. Дробязь здавалася б, чаму б так усюды не зрабіць? А то куды не прыедзеш (у той жа Серпухаў), усюды трэба падымацца на мост вышынёй тры паверхі, або спускацца ў падземны пераход такой жа глыбіні. Ніякіх ліфтаў, вядома ж, нідзе няма, народ павінен пакутаваць. Ну хоць тут нармальна.

пандусы

 

Турма (СІЗА №8 па Маскоўскай вобласьці).

СІЗА №8

 

Прама побач з лаўрай знаходзіцца згарэлы гістарычны дом пабудовы 1863 году. Пашукаў у інтэрнэце інфармацыю. Будынак згарэў у ноч з 23 на 24 траўня 2015 года, а вось прычыны пажару нейкія мутныя. Раней будынак быў бязвыплатна перададзены гарадской адміністрацыяй у валоданьне РПЦ, якая паспрабавала выгнаць адтуль усіх арандатараў. Але тыя падалі ў суд, і выйгралі. Пагаворваюць, што пажар — справа рук папоў, якія такім чынам дасягнулі сваёй мэты — усё арандатары абанкруціліся. Верыцца ў такі ахвотна, бо ўсе ведаюць, як папы спрабуюць усё прыбраць да сваіх рук, адціскаюць зямлю і помнікі архітэктуры, каб увесь прыбытак, яшчэ й не абкладзены падаткам, цёк ім у кішэню.

Згарэлы будынак

 

Расея — сьвяшчэнная наша дзяржава...

Адміністрацыя

 

Што мяне больш за ўсё зьдзіўляе ў Маскоўскай вобласьці, так гэта тое, што хоць рэґіён досыць багаты і адзін з самых разьвітых у краіне, гарады пры гэтым нейкія зусім невыразныя. Ці гэта проста час году няўдалы?

Падмаскоўе