Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Непарадная Вільня

Віленскі павет, Летува, сьнежань 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Галоўная праблема з «эўрапейскай» Вільняй, пра яку я напісаў у мінулым апавяданьні, заключаецца ў тым, што ўся гэтая прыгажосьць з барока, брукамі і кавярнямі займае вельмі маленькі ў параўнаньні з астатнім горадам ўчастак плошчай прыкладна 1 на 1,5 кілямэтры. Варта вам адтуль сысьці, як рамантыка канчаецца і пачынаецца проза жыцьця. Паколькі ў горадзе ў мяне быў толькі адзін дзень (ды яшчэ і вельмі кароткі, улічваючы, калі ў гэты час цямнее), асабліва доўга па нетурыстычнай Вільні я не хадзіў. Зрэшты, для агульнага ўражаньня хапіла й гадзіны.

Для большасьці сваіх жыхароў Вільня выглядае так.

Вільня з панэльных шматпавярховак

 

Пры гэтым, каб убачыць праступаючую рэальнасьць, нават не абавязкова сыходзіць з цэнтра. Нават там знойдзецца куча месцаў, дзе вам не захочацца даставаць фотаапарат.

 

Нават у цэнтры дарогі не заўсёды добрыя, а дамы — не заўсёды адрэстаўраваныя.

Запусьценьне

 

Навошта вы гэта здымаеце, схадзіце лепш на Катэдральны пляц.

Непарадны від

 

Простыя віленскія двары.

Нядобраўпрарадкаваныя двары

 

Гэта — самы-самы цэнтар горада.

Бруд

 

Турыст лёгка патрапіць у такое месца, калі захоча дзесьці зрэзаць шлях.

Нядобраўпрарадкаваныя двары

 

Двор — для аўтамабіляў.

Паркоўка ў двары

 

Чым далей мы адыходзім, тым менш Эўропы і ўсё больш праступае савок.

Заняпад

 

Але гэта яшчэ кветачкі. Памятаеце Вільнюс-сіці? Хмарачосы, зарадка для электрамабіляў, шкло?

Хмарачосы

 

Проста паглядзіце ў іншы бок.

Старая хата

 

Вільня — горад кантрастаў.

Кантрасты

 

Пяць хвілін пешшу — і суцэльная этнаґрафія.

Запусьценьне

 

То быў прыватны сэктар. Давайце пяройдзем вуліцу і паглядзім на раён з панэльнымі шматпавярхоўкамі.

Звычайная вуліца

 

Нда...

Запусьценьне

 

Што тут сказаць?..

Разьбіты тратуар

 

Дзесьці ў Эўразьвязе. Адгадаеш краіну па фатаґрафіі?

Разьбіты двор

 

Бруд, выбоіны, аўтамабілі на ґазонах.

Пабітыя двары

 

Лужыны.

Лужыны

 

Чаму асфальт не рамантуюць?

Разьбітая дарога

 

Глухія жалезныя дзьверы, разьбіты тратуар і бяздомны коцік — усё як у высокадухоўных людзей.

Пад’езд у Літве

 

Бывае, вядома, лепей, але не нашмат.

Пад’езд

 

Дзіцячы садок тыпова постсавецкі.

Дзіцячы садок

 

Добры новы дом.

Новы дом

 

Праўда, ад астатняга раёна адгарадзіўся плотам.

Новы дом

 

Ня ўсё, вядома, так дрэнна. Сьмецьце зьбіраюць паасобна, хоць не заўсёды.

Памыйніца

 

Часам газоны агароджваюць слупкамі, што абараняе іх ад ператварэньня ў стаянку.

Ґазон

 

Яшчэ двары.

Двары

 

Вуліцы.

Вуліцы

 

Некаторыя будынкі адрамантаваныя і ўцепленыя. У Летуве існуе 3 спосабы кіраваньня шматкватэрнымі будынкамі. У жыхароў ёсьць права ўзяць справу ў свае рукі, сфармаваўшы кіравальнае таварыства і самастойна прымаючы ўсе рашэньні — такім чынам кіруюцца прыкладна 19% усіх шматкватэрных дамоў. Часам жыхары складаюць дамову аб сумеснай дзейнасьці (1%), у гэтым выпадку не патрабуецца стварэньня таварыства. Папулярней за ўсё адміністрацыйныя прадпрыемствы (80%), якія ствараюцца органамі мясцовай ўлады (такое бывае, калі жыхары ня хочуць займацца домам самастойна). Цікава, што кіравальныя таварыствы горш за ўсё ствараюцца ў раёнах, дзе пераважаюць расейскамоўныя — апошнія найменш схільныя праяўляць ініцыятыву ў кіраваньні шматкватэрным домам, аддаючы перавагу, каб усё рабіла адміністрацыя. Нічога не хачу гэтым сказаць, проста статыстыка.

Капрамонт

 

Шырокія вуліцы, якія часта можна перайсьці толькі пад зямлёй (ці ўвогуле нельга).

Маґістраль

 

Помнік сацыялістычнага мадэрнізму (1965) — будынак спартыўнай арэны. У 2004 годзе быў закрыты і з тых часоў стаіць закалочаным. Памятаю гэтыя стандартныя пліты з закругленымі кутамі, якія былі ва ўсіх гарадах СССР.

Соцмадэрнізм

 

Так выглядае штодзённасьць адной маленькай усходнеэўрапейскай краіны. Зрэшты, ня трэба закладваць у гэтыя словы занадта шмат іроніі. У рэшце рэшт, далучэньне да Эўразьвязу зусім ня значыць, што ў вас наступнага ж дня ўсё павінна чароўным чынам стаць, як у Швэцыі. Гэта хутчэй як выбар шляху, а колькі давядзецца па ім ісьці, перш чым удасца прыйсьці да таго, да чаго іншыя краіны йшлі шмат дзесяцігодзьдзяў — ужо іншае пытаньне. Значна важней іншыя рэчы, у першую чаргу — адэкватныя і працуючыя законы, якія ґарантуюць свабоду асобы, заахвочваюць прадпрымальніцтва і натуральнае разьвіцьцё. Дзесьці вуліцы могуць быць чысьцейшымі і больш добраўпарадкаванымі, але за гэтым бачным дабрабытам будзе хавацца той факт, што краіна ня толькі бяднейшая, але й захрасла ў сваім разьвіцьці, што значна горш.

Вільня