Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Шангалы і Акцябрскі з квадракоптэра

Усьцьянскі раён, Архангельская вобласьць, Расея, студзень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Кожны год на зімовыя сьвяты я ежджу ў Усьцяны. Трэба ж хоць раз на год адпачыць і пабегаць на лыжах. Пра гэтыя мясьціны я ўжо некалькі разоў пісаў (1, 2, 3, 4) таму з фотаапаратам ужо не гуляю, усё паказаў. Але ў гэты раз я прывёз туды свой квадракоптэр, пры дапамозе якога зьняў кучу фатаґрафій і відэа Шангал і Акцябрскага з вышыні птушынага палёту. Упэўнены, што большасьць мясцовых жыхароў яшчэ ні разу ня бачылі свой раён з такіх ракурсаў.

Шангалы

Пачнем агляд зь Беражной. Тут жыве мая цёця (прывітаньне, цёця Таня і дзядзя Валя), у якой я заўсёды спыняюся, калі прыяжджаю. Яшчэ тут знаходзіцца Усьцьянская сярэдняя школа (вялікі будынак зьлева), якую скончылі абсалютна ўсё, хто вырас у Шангалах або бліжэйшых вёсках. Справа бачныя нядаўна пабудаваныя новыя шматкватэрныя дамы, куды перасяляюць з састарэлага жыльля.

Шангалы з вышыні

 

Паглядзім у іншы бок. Тут бачны дом цёці і рака Усьцья. Калі глядзіш на гэтую фатаґрафію, можа здацца, што яна зроблена рана ўранцы або ўвечары. Насамрэч яна зроблена прыкладна апоўдні, проста ў гэтых шыротах і ў гэты час года сонца вышэй не падымаецца. Навогул сонца зімой тут рэдкасьць, часьцей усё закрыта аблокамі.

Шангалы з квадракоптэра

 

Зь іншага боку сяло яшчэ працягваецца, але туды я ніколі не хадзіў. Па-мойму, там каток ёсьць недзе.

Шангалы зьверху

 

Побач са школай знаходзяцца стадыён і пляцоўка навучальнага кіраваньня

Усьцьянская сярэдняя школа

Шангалы з вышыні птушынага палёту

 

Перасоўваемся ў бок цэнтра. Бачна дом культуры зь бібліятэкой (перадаю прывітаньне Сьвятлане Мікалаеўне) і будынак былой раённай адміністрацыі.

Сонца над Усьцьяй

 

Крама «Церамок» і стаянка перад ёй.

Цэнтр Шангал з вышыні

 

Сквер, дзе стаіць помнік Леніну.

Цэнтр Шангал з вышыні

 

Іншы канец Шангал.

Пачатак Шангал

 

Зьлётаем туды і разьвернемся. У агульнай пэрспэктыве сяло выглядае прыкладна так. Як бачыце, яно не такое ўжо маленькае, і моцна выцягнутае ўздоўж ракі.

Шангалы з вышыні

 

Яшчэ тут знаходзіцца мясцовая пажарная частка. Таксама, карыстаючыся выпадкам, перадаю прывітаньне Крысьціне зь яе малой радзімы.

Пажарная частка Шангал

 

За ракой бачная вёска Малінаўка (дзе мая бабуля даволі доўга жыла ў дзяцінстве), лыжны стадыён і цэнтр зімовага адпачынку Счастлівых.

Малінаўка Усьцьянского раёну

 

Малінаўка.

Малінаўка

 

Каб туды трапіць, трэба перайсьці Усьцью па пешаходным вісячым мосьце. Чым не Залатыя вароты? Зараз, праўда, зіма, таму раку можна пераходзіць па лёдзе. Усё парэзана сьлядамі ад сьнегаходаў, узімку па рацэ зручна езьдзіць.

Мост праз Усьцью ў Шангалах

 

Агульны від на цэнтр зімовага адпачынку. Перадаю прывітаньне Васю і Елене Аляксандраўне. Справа знаходзяцца гасьцінічныя хаткі, рэстаран, каток, пейнтбол і іншыя забавы.

Цэнтр зімовага адпачынку ў Малінаўцы

 

На Малінаўку я падчас знаходжаньня ў Шангалах заўсёды хаджу катацца на лыжах. Там у лесе ёсьць розныя трасы рознай даўжыні і складанасьці, я звычайна бегаю па 10 кілямєтраў штодня. Калі прайсьці праз лес, там будзе вельмі крутая і якасная траса, на якой у мінулым годзе праходзіў чэмпіянат Расеі, а таксама гарналыжка. На рацэ бачная нязьмёрзлая стужка — маразы пачаліся зусім нядаўна.

Лыжны стадыён у Малінаўцы

 

Раз ужо Ґуґл не жадае выкладваць мапі Шангал у хайрэзе, зраблю гэта за яго. Лыжны стадыён строга зьверху. Унізе відаць, як Вася трэніруе юных спартсмэнаў.

Лыжны стадыён у Малінаўцы

 

Яшчэ адсюль адкрываецца добры від Шангал, нават калі ў вас няма квадракоптэра.

Лыжны стадыён у Малінаўцы

 

Мороз и солнце — день чудесный. Прыгожа, рознакалярова. Дарэчы, у мароз квадракоптэр вельмі хутка разраджаецца, нармальна яго хапае на 15—20 хвілін, але пры –20 на адной батарэі атрымліваецца лётаць хвілін 7, ня больш.

Шангалы з квадракоптэра

 

Малінаўку паспрабаваў здымаць і ўночы, але атрымалася так сабе, камера DJI Vision 2 дрэнна падыходзіць для начной здымкі.

Лыжны стадыён у Малінаўцы ноччу

 

Само сабой, перадаю прывітаньне Іжэмцэвым.

Шангалы зьверху

 

Акрамя фотаздымкаў, я таксама здымаў відэа, але калі я проста выкладу неапрацаваныя ролікі, гэта будзе нецікава. Таму зьбіраюся змантаваць кліп, але гэта будзе пазьней. Зараз выкладу толькі кароткі ролік узьлёту ў Малінаўцы.

 

Акцябрскі

Узьлятаем прама ля раённай адміністрацыі. Палёты, так бы мовіць, афіцыйна санкцыянаваныя :-)

Будынак раённай адміністрацыі

 

Акцябрскі (райцэнтр) пабольш за Шангалы. Тут жыве 9,1 тысяч чалавек (у Шангалах толькі 2 тысячы).

Пасёлак Акцябрскі Усьцьянскага раёну з квадракоптэра

Пасёлак Акцябрскі Усьцьянскага раёна зьверху

Дыксі

 

Від зь іншага боку.

Пасёлак Акцябрскі Усьцьянского раёна з вышыні птушынага палёту

 

Напрыканцы робім з Данілам коптэрасэлфі. Зьмерзьлі як сволачы, у мяне рукі проста адвальваюцца :-) А паветраны агляд Усьцьян на гэтым скончаны.

Сэлфі