Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Сухумі, будынак Саўміну і віды зьверху

Абхазія*, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

* Абхазія — часткова прызнаная дзяржава. Пераважная большасьць краінаў не прызнаюць ейнай незалежнасьці і лічаць яе часткай Грузіі. Грузія лічыць рэґіён часткай сваёй тэрыторыі, але дэ-факта не кантралюе. На гэтым сайце прыналежнасьць спрэчных тэрыторыяў адлюстроўваецца ў адпаведнасьці з фактычным станам спраў, незалежна ад палітычных перавагаў.

У самым цэнтры Сухумі знаходзіцца плошча Свабоды (былая Леніна), каля якой стаіць комплекс закінутых будынкаў, што ўключае дамінантны 12-павярховы гмах. Афіцыйна ён называецца будынкам парляманту Абхазіі, але гэтая назва фактычна няправільная, бо парлямант Абхазіі тут ніколі не зьбіраўся. Паколькі ў савецкі час тут засядаў Савет міністраў Абхазскай АССР, будынак звычайна называюць домам Саўміну.

Будынак Саўміну ў Сухумі

 

Бакавыя корпусы комплексу былі пабудаваныя яшчэ ў 1935 годзе, гмах узьвялі ўжо ў 1980-я, паклапаціўшыся аб тым, каб архітэктурны стыль гарманаваў з астатнімі будынкамі.

Будынак Саўміну ў Сухумі

 

На пастамэнце перад домам Саўміну стаяў помнік Леніну, зьнішчаны грузінскімі вайскоўцамі падчас наступу 1992 году.

Плошча Свабоды ў Сухумі

 

Па прызначэньні гмах выкарыстоўваўся нядоўга. Падчас штурму Сухумі ў верасьні 1993 году грузінскія вайскоўцы занялі ў будынку абарону, абладзіўшы там агнявыя пункты. Пасьля дзьвюхгадзіннага бою, падчас якога будынак атрымаў пашкоджаньні і цалкам выгарэў, абхазам і кабардзінскім добраахвотнікам удалося яго захапіць. Члены прагрузінскага ўраду, што знаходзіліся ўнутры, былі ў той жа дзень расстраляныя без суда і сьледзтва.

Забітыя жаўнеры на плошчы пасьля штурму на тле абгарэлага дома Саўміну, 27 верасьня 1993 году.

Будынак Саўміну ў Сухумі пасьля штурму

 

З тых самых часоў дом Саўміну стаіць закінутым. Пытаньне аб ягонай будучыні ў Абхазіі ўздымалася неаднаразова. У ідэале абхазам хацелася б яго адрамантаваць і выкарыстоўваць для пасяджэньняў свайго парляманту. Аднак, ацэнкі паказалі, што рэстаўрацыя, улічваючы памер і аварыйны стан, будзе каштаваць неймаверных грошай, якіх у рэспублікі проста няма. Зносіць ж будынак шкада, таму воз і цяпер там

Закінуты Саўмін

 

Давайце зойдзем унутр. Калі вы прыгледзіцеся, то ўбачыце на падлозе вялікую колькасьць чорных кучак. Гэта менавіта тое, пра што вы падумалі — ніжні паверх актыўна выкарыстоўваецца мінакамі для спраўленьня патрэбы.

Туалет

 

Нішто не перашкаджае нам падняцца наверх. Унутры ўсе сьцены пакрытыя гарам, які застаўся ад пажару (звонку сажу паступова змыла дажджамі). Турысты з розных краін і рэґіёнаў пакідаюць на ёй аўтоґрафы.

Сходы

 

У кабінэтах вырасьлі цэлыя аранжарэі.

Расьліны ўнутры будынку

 

Шахта ліфта.

Ліфт

 

Унутры будынку не цікава. Пляніроўка ўсіх паверхаў аднолькавая, пры гэтым усё разбуранае і абадранае, не засталося зусім ніякіх прадмэтаў. Прыкладна тое ж самае вы зможаце ўбачыць на найбліжэйшай кінутай будоўлі.

Калідор

 

Дзеля чаго сюды ўсё ж варта падняцца, дык гэта дзеля добрых відаў на Сухумі. Від на плошчу.

Плошча Свабоды ў Сухумі

 

Гістарычны раён ля набярэжнай.

Сухумі

 

Від на захад. Удалечыні бачныя мікрараён «Новы» і вакзал, пра якія я пісаў у папярэднім апавяданьні.

Сухумі з вышыні

 

* * *

Сухумі з вышыні

 

Паўднёвы захад.

Сухумі з вышыні

 

Паўднёвы ўсход. Справа бачныя высокія закінутыя корпусы савецкіх гатэляў.

Сухумі з вышыні

 

Дом нейкага багатыра і прыгожы гістарычны будынак побач.

Дом багатыра

 

Шматпавярхоўкі.

Шматпавярхоўкі

 

Тэлевышка.

Тэлевышка ў Сухумі

 

Дахі і перакрыцьці бакавога корпуса абваліліся.

Бакавы корпус будынка Саўміну

 

На плошчы каля дома Саўміну лунаюць сьцягі краінаў, што прызналі Абхазію — Расеі, Вэнэсуэлы, Нікараґуа, розных непрызнаных утварэньняў на тэрыторыі былога СССР (накшталт Паўднёвай Асеціі ці Прыднястроўя), а таксама розных дробных астраўных дзяржаў, пра якія вы ніколі ня чулі, і якія, хутчэй за ўсё, пра Абхазію самі ніколі ня чулі, але за прызнаньне атрымалі ад Расеі грошы (адна зь іх потым перадумала). Яшчэ Абхазію прызнае ДНР, але сьцяга ДНР тут няма, бо саму ДНР не прызнае нават Абхазія.

Сьцягі

 

Сама плошча нядрэнна (па абхазскіх мерках) добраўпарадкаваная, хаця чамусьці перакрытая. Тут мне сустрэліся два падлеткі, якія спачатку прапанавалі купіць «добры тытунь», а калі я адмовіўся, папрасілі ахвяраваць ім грошай, «ну хоць бы

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

».

Плошча Свабоды

 

Асаблівасьць Каўказу — большасьць жанчын, асабліва немаладых, апранаюцца толькі ў чорнае (нават у немусульманскіх народаў).

Каўкаскія жанчыны ў чорным

 

Нехта са знаёмых мне зрабіў заўвагу, што казаць «Сухумі» няправільна, а сьлед казаць «Сухум». Вы ведаеце, усе гэтыя патрабаваньні мяняць мову ва ўгоду чыімсьці палітычным перавагам моцна раздражняюць. Беларусы патрабуюць, каб іх краіну па-расейску называлі «Беларусь», і крыўдзяцца на звыклае расіянам «Белоруссия», кіргізам не падабаецца «Киргизия», а патрэбен «Кыргызстан», «Молдавия» цяпер павінна быць толькі «Молдовой». Яны, вядома, могуць прыдумляць «аб’ектыўныя» абґрунтаваньні свайму пункту гледжаньня, але ж насамрэч у аснове яго ляжыць адно палітыка, і толькі яна. З «Сухумам» і «Цхінвалам» тое ж самае, толькі наадварот — цікава назіраць, як праціўнікі «Беларуси» і «Кыргызстана» раптам хутка адвучыліся ад «Сухумі» і «Цхінвалі». Ну а я чалавек пасьлядоўны, і ўвесь час мяняць мову, каб дагадзіць якой заўгодна ідэалёґіі не зьбіраюся: па-расейску заўжды пісацьму «Белоруссия», «Киргизия», «Алма-Ата», «Сухуми», «Цхинвали».

Дарэчы, «Сухум» гэта навогул нейкае дзіўнае слова. «Сухумі» — чыста грузінская назва, па-абхазску горад называецца «Аҟәа». Хай кажуць «Акўа» тады ўжо.

Абхазскія сьцягі