Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Бэрлін, 2016

Нямеччына, жнівень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Спыняцца ў Бэрліне я першапачаткова не плянаваў, але здарыўся пракол з AirBnB. Хост не выходзіў на сувязь. Ягоны адрас ня меў нумара кватэры, а інтэрнэт паказаў, што згаданы дом — шматкватэрны, таму было вырашана да яго ня ехаць. Па шчасьлівым супадзеньні, у Бэрлін нядаўна пераехалі мае знаёмыя з Масквы, таму я напрасіўся да іх у госьці (Саша і Наташа, дзякуй!) А Эйрбіэндбі потым у якасьці кампэнсацыі выпісаў ваўчар на 75 даляраў. Так што ўсё скончылася вельмі нават добра.

Знаёмыя жылі зусім побач з Франкфуртэр Алее (Frankfurter Allee). Пасьля перасячэньня з Варшауэр Штрасэ і да плошчы Александерплац гэтая вуліца носіць назву алеі Карла Маркса (Karl-Marx-Allee). Гэтая вуліца, што калісьці была галоўным прашпэктам усходняга Берліна, забудаваная ў 1950-гады ў стылі манумэнтальнага сацыялістычнага клясыцызму, таму на ёй не пакідае адчуваньне, што вы знаходзіцеся на адным з маскоўскіх прашпэктаў. У гонар Маркса вуліца была перайменаваная 21 сьнежня 1949 году, да сямідзесяцігодзьдзя фюрэра сусьветнага пралетарыяту Сталіна. Менавіта фюрэра, паколькі гэтае слова перакладаецца зь нямецкай як «правадыр», і да 1953 году ў НДР можна было сустрэць плякаты, на якіх праслаўляўся «der große Führer J. W. Stalin».

Франкфурцкія вароты

 

Спэцыяльна гуляць тут часу не было, таму атрымалася сфатаграфаваць толькі тое, што выпадкова сустрэлася на шляху.

Frankfurter Allee

 

Знаёмыя жылі ў неверагодна крутым коплексе зь некалькіх будынкаў, зусім нядаўна пабудаваных на месцы, дзе раней была пустка й гаражы. Тут крута абсалютна ўсё — і архітэктура, і пляніроўка, і афармленьне прыдамавых тэрыторый.

Новы жылы комплекс у Бэрліне

 

У Расеі такога не будуюць! Усе дамы маюць максімум 7 паверхаў, прытым што гэта вельмі густанаселены раён. Двары аформленыя вельмі ўтульна, як у вёсцы. У нас бы тут абавязкова ўваткнулі 20-павярховы (як мінімум) гмах, прыдамавыя тэрыторыі аддалі б пад стаянку машын, і для віду паставілі б рознакаляровае гаўно фірмы «КСІЛ».

Правільнае афармленьне двароў

 

Разьбіць садок прама на тэрасе.

Садок на даху

 

А выходзіш са двара — трапляеш у тыповы Бэрлін.

Бэрлін

 

У Нямеччыне хутка выбары.

Хутка выбары

 

А я раніцай вырушаю ў Дрэздэн.

Бэрлін