Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Іглава

Высачына, Чэхія, жнівень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Чэшскія паказальнікі на трасе маюць зялёны фон, як у ЗША.

Чэсшкія указальнікі на трасе

 

Гэтая дальніца была пабудаваная адной зь першых, таму на ёй часам патрэсвае. На многіх участках вядзецца рамонт або пашырэньне, з-за чаго палоы перакрываюць ці нават пускаюць машыны ў аб'езд па падзеленай сустрэчцы, з-за чаго ўтвараюцца пробкі. Дарогу будуюць з бэтону — бэтонныя трасы нашмат даўгавечнейшыя (яны трывалейшыя і служаць да 30 гадоў), але затое калі яны пачынаюць разбурацца, іх нельга латаць, а толькі ўкладваць нанова. Такія дарогі ня вельмі пасуюць для халоднага клімату, бо на іх часьцей утвараецца наледзь. Кладка трасы вырабляецца з дапамогай гіганцкай машыны.

Будаўніцтва дарог у Чэхіі

 

Як і ў многіх краінах Эўропы, уздоўж дарог пэрыядычна стаяць слупкі, з дапамогай якіх можна выклікаць аварыйныя службы.

Чэская дальніца

 

Па дарозе з Прагі ў Брно я не плянаваў спыняцца дзе-небудзь яшчэ, але ўказальнік "Іглава» прымусіў зьвярнуць з трасы — спадабалася, што назва падобная на «Елгава». Гарадок выявіўся невялікім.

Іглава

 

Але вельмі сымпатычным.

Цэнтр Іглавы

 

Нашчасьце, тут не знайшлося пакладаў вугля.

Іглава

 

Цэнтр цалкам пешаходны.

Пешаходныя вуліцы

 

У сярэдзіне гіганцкая плошча.

Плошча Іглавы

 

На ёй нейкі будынак, што відавочна пабудаваная ў другой палове 20 стагодзьдзя і ня ўпісваецца ў агульны стыль.

Гандлёвы цэнтр

 

Другую палову плошчы аддалі пад стаянку.

Стаянка

 

За межамі пешаходнай зоны ўсё таксама запаркованае.

Аўтамабілі на вуліцах

 

Цікавы знак абмежаванай па часе стаянкі.

Знак абмежаваньня стаянкі па часе

 

Ня менш цікавы знак платнай паркоўкі.

Чэшскі знак платнай стаянкі

 

Нягледзячы на невялікі памер (усяго 51 тысяча жыхароў), тут ёсьць тралейбусная сыстэма. Маршруты абслугоўваюць машыны Škoda 26Tr Solaris, якія зьяўляюцца ліцэнзійнымі копіямі польскіх Solaris Trollino 12.

Тралейбусы ў Іглаве

 

Сюрпрыз — у Чэхіі прысутнічае Сьбербанк. У адрозьненьне ад Расіі, тут ім не дазваляюць нявечыць будынкі сваім зялёным карпаратыўным стылем.

Ашчадбанк ў Чэхіі

 

Мясцовыя ліхтары падобныя на паветраны шарык са сьпіральлю ўнутры.

Ліхтар у Іглаве

 

Іглаўская мадэль вурны са спэцыяльнай дзіркай для недакуркаў.

Сьметніцы ў Іглаве

 

Усе вуліцы выкладзеныя прыгожай пліткай, але якасьць кладкі часта кульгае. Браты-славяне)

Дрэнная кладка пліткі

 

Прыгожая вэнтыляцыйная рашотка пад акном. Чаму цяпер не надаюць такой увагі дэталям?

Прыгожая рашотка

 

Да гэтага часу сустракаюцца таксафонныя навесы.

Таксафон

 

Кіёск з рашоткамі такі змрочны, як быццам ён знаходзіцца ў цыґанскім раёне.

Кіёск

 

Зрэшты, тут на вуліцах сустракаецца даволі шмат цыґаноў.

Цыґаны

 

Сьмецьце зьбіраюць цывілізавана.

Падземныя памыйніцы

 

«Potraviny» у перакладзе з чэшскай — прадукты харчаваньня. Слова potrava (ежа) роднаснае беларускаму і ўкраінскаму «страва», і рускаму «отрава» (атрута), якое па значэньні даволі моцна адышло ад першапачатковага праславянскага значэньня, хоць і знаходзіцца ў катэґорыі «тое, што спажываюць унутр». Такіх прыкладаў насамрэч шмат. Так слова «voňavka» [вонявка] перакладаецца як «парфума». У рускай слова «вонять» (сьмярдзець) набыло негатыўнае адценьне, але захавала нэйтральнае значэньне ў якасьці кораня ў слове «благовоние» [добры пах], пры гэтым усе гэтыя словы таксама роднасныя слову «обоняние» (нюх).

Патравіны

 

Аўтамабіль муніцыпальнай паліцыі.

Чэшскі паліцэйскі аўтамабіль

 

Дзіцячая пляцоўка так сабе, але міні-скаладром гэта выдатна.

Скаладром

 

Пагналі далей.

Электрасамокат