Слубіцэ
Любускае ваяводзтва, Польшча, жнівень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Перад мастом у Франкфурце стаіць знак са словамі «бяз межаў» на нямецкай і польскай. Слова «Grenze» — ледзь не адзіны прыклад славянскага кораня, які патрапіў у агульную лексыку нямецкай мовы (у той час як запазычаных нямецкіх каранёў у славянскіх мовах проста безьліч).
На другім баку сустракае польскі памежны слупок.
І нейкая вар’яцкая колькасьць цыгарэтных крам.
У радыюсе паўкілямэтра ад выйсьця з маста, напэўна, няма навогул ніякіх іншых ґешэфтаў, акрамя тых, што прадаюць курыва й бухло. А разгадка простая — у Нямеччыне акцызы на гэтыя рэчы нашмат вышэйшыя, чым у Польшчы, таму нямецкія курцы з прымежных раёнаў езьдзяць за імі да суседзяў. У разьліку на асноўнага пакупніка ўсе шыльды гэтых крам аформлены на нямецкай. У суседнім Франкфурце цыгарэты практычна ніхто не прадае — не бяруць.
Слубіцэ — былы нямецкі горад Дамфорштадт, які да 1945 году лічыўся прыгарадам Франкфурта. Пасьля паразы Нямеччыны па рашэньні саюзьнікаў ейныя ўсходнія вобласьці (ня тыя, што былі захопленыя ў 1939, а тыя, што належалі ёй яшчэ да вайны і ўжо некалькі стагодзьдзяў былі заселеныя немцамі) былі перададзеныя Польшчы. Каля 8,8 мільёнаў немцаў было выгнана, на іх месца было заселена 7,7 мільёнаў палякаў. НДР прызнала гэтыя землі польскімі ўжо ў 1950 годзе, а ФРН доўгі час не жадала гэтага рабіць. Ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў да Польшчы Нямеччына канчаткова адмовілася толькі пасьля свайго аб’яднаньня ў 1990-м. Пасьля ліквідацыі памежнага кантролю ў 2007 годзе рэінтэґрацыя Слубіцэ і Франкфурта ўзмацьнілася і цяпер яны, нягледзячы на розны этнічны склад, фактычна функцыянуюць як адзін горад.
Старыя нямецкія будынкі звычайна знаходзяцца ў горшым стане, чым праз мяжу. Ня ведаю, на што гэта сьпісваць — на славянскае разьдзяўбайства ці ўсё ж на беднасьць.
Даваеннай архітэктуры захавалася ня вельмі шмат, бо Дамфорштадт таксама бамбілі.
Як і праз раку, асноўная частка горада — тыпавыя панэлькі.
Добраўпарадкаваньне тэрыторыі ў шматпавярховых раёнах добрае. Вялікія лужкі, месцы для машын выразна разьмежаваныя, ніхто ня кідае машыны на газонах. Калі параўноўваць з Расеяй — неба і зямля.
Відазьмяняць будынак устаноўкай брылёў і шкленьнем гаўбцоў, відаць, не забаронена, але мала хто гэта робіць.
Стаянка сьметнікаў зелёная і акуратная. Доступ да яе ёсьць толькі ў жыхароў.
Каля жылой зоны ўсталяваныя зґрабныя штучныя няроўнасьці для запаволеньня руху.
Многія дзіцячыя пляцоўкі падобныя на нашыя сваімі ядавітымі колерамі. Стары памылковы стэрэатып пра тое, што «дзеці любяць усё яркае» праз бюракратызм ніяк не адамрэ.
Уваходы ў пад’езды акуратныя, са шклом у дзьвярах і невялікай роварнай паркоўкай.
На вуліцах сустракаюцца такія грамадзкія прыбіральні.
Вулічны тэлефон.
Спадабаліся таблічкі на дзьвярах да электраабсталяваньня.
А вось сьветлафорам пашанцавала менш — піктаграмы маляваў чалавек, начыста пазбаўлены пачуцьці эстэтыкі.
Кнопка.
Адмалёўка дарожных знакаў таксама ня ўражвае.
Польская паштовая скрыня.
Асноўная мадэль вурны.
Блякатары паркоўкі як у Сочы.
Стаянкі для інвалідаў зафарбоўваюцца суцэльным сінім колерам.
У разьліку на суседзяў на нямецкую таксама перакладаюць прыватныя аб’явы. Склалася ўражаньне, што амаль усе жыхары памежных зь Нямеччынай раёнаў валодаюць нямецкай на дастаткова добрым узроўні. Калі я хадзіў па раёне з панэлек, да мяне падышоў нейкі мужык, і нешта спытаў на польскай. Убачыўшы замяшаньне, ён адразу ж перайшоў на нямецкую, спытаўшы, што я тут здымаю. Калі я патлумачыў, што проста падарожнічаю і цікаўлюся архітэктурай, у тым ліку і такой, ён спытаў, адкуль я, а даведаўшыся, што з Расеі, перайшоў на рускую.
Што за машына такая? Падобная на Аку, але не Ака.
Тыповы Слубіцэ.
Зьлева — Нямеччына, справа — Польшча.
Вяртаемся назад. Тры краіны за адзін дзень.