Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Тршэбеніцэ

Усьцецкі край, Чэхія, жнівень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Віды тут на дзіва прыгожыя — у цэлым пагорыстасьць рэльефу памяркоўная, але над ёй усюды ўзвышаюцца вострыя вяршыні канічнай формы.

Канічныя горы

 

Дзе-нідзе на гэтых вяршынях праступаюць скалы.

Гара

 

На найвышэйшых горах часта віднеюцца замкі — дзе іх яшчэ будаваць, як не на вяршынях.

Замкі

 

Каля гары Кошцял, на якой таксама ёсьць руіны замка, знаходзіцца абранае наўздагад мястэчка Тршэбеніцэ, у мінулым Трэбніц.

Замак Кошцял

 

Гарадок неверагодна сымпатычны. Гэта вам ня Мост.

Вуліца Тршэбеніцэ

 

Хоць домікі не настолькі вылізаныя, як бывае ў Нямеччыне, іх стан па мерках Усходняй Эўропы проста ідэальны.

Галоўная вуліца Тршэбеніцэ

 

Калісьці тут жылі немцы, але чэхі даглядаюць за спадчынай годна.

Дамы Тршэбеніцэ

 

Хоць бываюць выключэньні.

Абшарпаныя хаты

 

Часам славянства праступае.

Платы і сайдынг

 

Царква.

Царква

 

Вуглавыя вежкі як у Юрмале.

Вуглавыя вежы

 

Фон для Інстаґрама.

Ровар

 

Старадаўнія таблічкі. Не магу разабраць — гэта нямецкая або чэская?

Старадаўні надпіс

 

Чэская братэрская магіла. Пазьней побач дададзены камень ахвярам Галякосту.

Братэрская магіла

 

Панадворак.

Панадворак

 

Бакавая вуліца.

Бакавыя вуліца

 

Нейкі грузавы матаролер, падобны на самаробку.

Матаролер

 

У паштовых скрынь унізе часта прыладжаная спэцыяльная трубка, куды кладуць пошту, якая ў скрыню не залазіць.

Паштовая скрыня

 

Часта сустракаецца налепка з просьбай не падсоўваць ў скрыню рэклямныя матэрыялы, але папяровыя спамэры яе ігнаруюць.

Паштовая скрыня

 

Мясцовыя сьметніцы прызначаны для мацаваньня на слупку, але мацуюцца на кароткую абрэзаную мэталічную трубу.

Смьетніца

 

Знак забароны праезду, падзелены на некалькі сэктараў, у кожным зь якіх намаляваны тып транспартных сродкаў, на які ён распаўсюджваецца. Сустракаецца ў Прыбалтыцы і Ўсходняй Эўропе.

Знак «праезд забаронены»

 

Знак аўтобуснага прыпынку, раптоўна, круглы.

Знак прыпынку

 

Гучнагаварыцелі.

Гучнагаварыцелі

 

Чэскія паказальнікі гідрантаў робяцца ў выглядзе афарбаваных мэталічных рамак, куды ўстаўляюцца ўкладышы з выбітымі лічбамі. Фарба з часам аблазіць. Ня так акуратна, як у Нямеччыне, але больш практычна, чым у былым СССР, дзе іх проста малююць фарбай.

Таблічкі гідрантаў

 

На складаных выездах ставіцца выпуклае люстра.

Люстра

 

Сабака-кот.

Сабака на падаконьніку

 

Працягваем шлях праз багемскія краявіды.

Віды Багеміі

 

Пасьля выезду на хуткасную дальніцу да Прагі рукой падаць.

Чэская дальніца

 

Вунь ужо і яна.

Ускраіна Прагі