Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Італія 3. Флярэнцыя

Рэґіён Таскана, Італія, травень 2009
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Пасьля Рыма на рэшту часу час было прынята рашэньне спыніцца ў Флярэнцыі. Прычын было дзьве: па-першае, зручнае разьмяшчэньне — яна была прыкладна на адной адлегласьці ад Вэнэцыі, Мілана і Пізы, па-другое, тут тады вучылася па абмене мая сястра (той сэмэстар ў Італіі яна называе адным з найлепшых пэрыядаў свайго жыцьця).

Флярэнцыя

 

Турыстаў тут вельмі шмат, хоць сам па сабе горад ня вельмі вялікі.

Плошча Сіньёрыі

 

Гэта тлумачыцца яго вялізным гістарычным значэньнем. Флярэнцыя была сталіцай герцаґскага сямейства Мэдычы, якое фінансавала найбольш выбітных мастакоў і архітэктараў Адраджэньня, а ў сярэдзіне 19-га стагодзьдзя нават сталіцай Італіі. Яна адыграла велізарную ролю ў разьвіцьці сусьветнай цывілізацыі — тут жылі найвялікшыя гістарычныя асобы, у тым ліку Ґалілео Ґалілей, Леанардо да Вінчы, Мікелянджэло, Дантэ, Макіявэлі, Амэрыґо Вэспучы і многія іншыя.

Вуліца Флярэнцыі

Вуліца Флярэнцыі

 

Лепшы від адкрываецца з плошчы Мікелянджэло, якая знаходзіцца на ўзвышшы. Сымболем Флярэнцыі зьяўляецца геральдычная лілея — як у Квэбэку .

Панарама Флярэнцыі

Від на Флярэнцыю

Палацо Вэк’ё

Флярэнцыя

 

Гарадзкі ляндмарк, Сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ. Сабор быў спраектаваны такім чынам, каб у ім магло зьмясьціцца ўсё насельніцтва горада (на той момант — 90 000 чалавек). Будавалі яго ажно 120 гадоў (1296—1418), а потым ён яшчэ 40 гадоў стаяў бяз купала, паколькі не маглі прыдумаць, як яго зрабіць. Задачу вырашыў архітэктар і скульптар Філіпо Брунэлескі ў 1446.

Сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ

 

Статуі на фасадзе.

Статуі на фасадзе сабора

Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ

 

Рака Арно і мост Понтэ Вэк’ё (адзіны са старых флярэнтыйскіх мастоў, ацалелых падчас Другой сусьветнай вайны).

Понтэ Вэк’ё

 

* * *

У горадзе добра разьвітая роварная інфраструктура.

Паркоўка ровараў

Роварадарожка

Набярэжная

 

Сястра паказала сваю самую ўлюбленую піцэрыю і шмат добрых месцаў у горадзе. Трэба аддаць Італіі належнае — тут няма дрэннай ежы і дрэннае кавы, Італія — адзінз самых найлепшых напрамкаў для кулінарных турыстаў.

Піцэрыя

 

На вуліцах расстаўленыя знакі, якія папярэджваюць пра недапушчальнасьць пакупкі падробак пад вядомыя брэнды ў вулічных гандляроў. Паколькі караць адных толькі прадаўцоў кантрафакту неэфэктыўна, адказнасьць увялі й для пакупнікоў — той, хто набыў падробленую сумачку або гадзіньнік, рызыкуе атрымаць ґіґанцкі штраф ад 500 На той дзень —
RUB 21 923 ₽
UAH 5 332 ₴
BYR 1,88 млн. Br
USD 663,32 $
да 10 000 эўра На той дзень —
RUB 438 456 ₽
UAH 106 650 ₴
BYR 37,6 млн. Br
USD 13 266 $
).

No Fakes Thanks

 

Але нелеґальных гандляроў (пераважна афрыканскай і блізкаўсходняй зьнешнасьці) усё роўна шмат. Яны гандлююць альбо з кардонных стэндаў, альбо расьсьцілаюць на зямлі покрыў. Тавар прывязаны да покрыву або кардонкі. Пры шухеры зроблены з каробак стэнд мамэнтальна складваецца, а покрыў згортваецца пры дапамозе вяровак, якія не выпускаюцца з рук, і гандляр уцякае.

Нэґр гандлюе контрафактам

 

Прадаюць у асноўным падробленыя акуляры і жаночыя сумачкі. На адным месцы такі прадавец стаіць каля 3 хвілін.

Нелегальныя гандляры

 

Яшчэ адзін папулярны тавар — рэплікі карцін эпохі Адраджэньня. Хуткасьць, зь якой раскладваецца (і прыбіраецца) такая «выстава-продаж» уражвае — гэта робіцца літаральна за адну сэкунду. Вельмі шкадую, што ня зьняў відэа. Мне складана зразумець, каму можа спатрэбіцца ўвесь гэты танны кантрафакт з нацэнкай стопіцот адсоткаў, але калі ёсьць прапанова, то ёсьць і попыт. Тое, што іх ганяюць — вельмі правільна, бо падаткаў яны не плацяць, а што бывае, калі вулічных нелеґалаў ніхто не абмяжоўвае, можна паглядзець у Еґіпце.

Нелеґальны прадавец рэпрадукцый

Мім

 

Ёсьць, вядома, і тыя, хто заслугоўвае пары манэт у свой кошык. Чалавек каляровымі крэйдамі малюе на тратуары фраґмэнт карціны.

Карціна на асфальце

 

Вулічны мім пачынае прадстаўленьне, жартуючы над выпадковымі мінакамі. Цікавей за ўсё ў яго атрымліваецца да таго, як вакол зьбярэцца натоўп.

Вулічны мім

 

Расейская царква.

Расейская царква ў Флярэнцыі

 

Геракл схапіў Какуса.

Геракл і Какус

 

Юдзіт схапіла Алаферна.

Юдзіт забівае Алаферна

 

Статуя Пэрсэя на Мядузе Гаргоне.

Персей

 

Амэрыканец Вакх на чарапасе.

Вакх на чарапасе

 

Хтосьці прызнаецца ў каханьні.

Добрай раніцы, каханьне маё

 

Ідэаляґічнае змаганьне (праварадыкалы vs. антыфа).

Кельцкі крыж панад сярпом і молатам

 

Мясцовы калярыт.

Вуліца Флярэнцыі

 

Сярод гарадзкіх сувэніраў часта сустракаецца лялька Пінокіё, паколькі яго стваральнік, пісьменьнік і журналіст Карло Каллодзі нарадзіўся і ўсё жыцьцё пражыў менавіта тут. У нас значна больш вядомая заснаваная на «Прыгодах Пінокіё» кніга «Залаты ключык» Аляксея Талстога, хоць яна мае шматлікія адрозьненьні ад арыґінала. Слова «burattino» ў перакладзе зь італьянскай значыць проста «кукла-марыянэтка», але ў «Залатым ключыку» стала імем уласным.

Пінокіо

 

Сьмецьцевыя бакі.

Сьмецьцевыя бакі

 

Вокны большасьці дамоў абароненыя такімі ж як у Пізе аканіцамі, толькі там іх фарбуюць у зялёны, а тут — у карычневы.

Аканіцы

 

Электрашафы.

Электрашафы

 

На таблічцы з пазначэньнем падземнага эўрапейскага гідранта намаляваны надземны амэрыканскі.

Гідрант

 

Карлікавы аўтобус.

Міні-аўтобус

 

У аўтобусах вісяць папярэджаньні пра кішэньнікаў.

Увага, злодзеі!

 

Мотакалыска.

Мотакалыска

 

Рарытэтны Фіят 1100 шасьцідзесятых гадоў.

Фіят 1100

 

Сьветлафор.

Сьветлафор

 

Zona a traffico limitato (зона абмежаванага руху) добра пазначаная, і выпадкова праехаць у яе нельга. На выгнутым слупе вісіць камэра. Цэнтральныя часткі італьянскіх гарадоў у большасьці выпадкаў маюць абмежаваньні на ўезд — ўязджаць дазваляецца толькі мясцовым жыхарам і аўтамабілям службаў дастаўкі. Аб’ектыўна гэта правільная мера, паколькі яна памяншае колькасьць аўтамабіляў у зусім не прызначаных для іх гістарычных гарадзкіх цэнтрах. Аднак, замежныя турысты, якія ня ведаюць пра гэта, часта па недасьведчанасьці трапляюць на грошы (як здарылася і са мной у Рыме і тут). Асноўнае правіла, якое трэба запомніць — падарожнічаючы па Італіі на машыне, не заяжджаць у цэнтральныя часткі гарадоў. Калі ў вас там знаходзіцца гатэль, неабходна як мага раней іх пра гэта паведаміць — у гэтым выпадку ваш нумар часова ўнясуць у сьпіс дазволеных для ўезду.

ZTL

 

Брук спрабуюць пакрываць асфальтам.

Плошча Італьянскага адзінства

 

Калёнка.

Калёнка

 

Аўтамабіль карабінэраў. Карабінэры — італьянская жандармэрыя, ваенізаваны паліцэйскі корпус у складзе ўзброеных сіл (лічыцца адным з родаў войскаў). Іх аўтамабілі (катэры, гелікоптэры і г.д.) па краіне сустракаюцца даволі часта, па сутнасьці, яны дублююць паліцыю (якая лічыцца грамадзянскай службай). Корпус выконвае і ваенныя міратворчыя місіі за мяжой. Быць карабінэрам ў Італіі лічыцца вельмі крута й элітна.

Аўтамабіль карабінэраў

 

* * *

Сады Баболі

Урна

Таксафон

Злая маска

 

«Калі б магла — засталася б тут жыць», сказала сястра. Я яе разумею.

Флярэнцыя