Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Італія — Рым, Ватыкан

Італія, красавік 2009
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Паездка ў Рым ня задалася з самага пачатку. Спачатку я страціў некалькі гадзін у ранішняй пробцы на выезьдзе з Нэапаля. Электроннае табло паведаміла, што з-за аварыі.

Інфармацыйнае табло на дарозе

 

Хоць час, праведзены на італьянскіх дарогах, можна і запісваць у кошт экскурсій — загарадныя краявіды, што чаргуюцца за акном, такія прыгожыя, што рука машынальна хапаецца за фотаапарат кожныя тры хвіліны. Мястэчкі, якія туляцца на схілах гор, нібы зьявіліся з казкі. Больш прыгожай сельскай мясцовасьці, чым у паўднёвай Італіі, не даводзілася бачыць яшчэ нідзе.

Італьянскі гарадок на скале

 

Але ў вечны горад я прыбыў толькі а поўдні. І сутыкнуўся тут з новай праблемай.

Вуліца Рыма

 

Перад паездкай я забіў у джыпіэску каардынаты нейкай стаянкі ў цэнтры. Але па прыбыцьці аказалася, што месцаў на стаянцы няма. Я паспрабаваў пашукаць стаянкі праз базу дадзеных навіґатара, але ня тут-та было. Цэнтар Рыма ўяўляе сабой бязладны лябірынт вузкіх вуліц (Нэапаль ў гэтым стасунку лепш, бо больш квадратны) з аднабаковым рухам. Таму выконваць указаньні складана — увесь час заблытваешся ў карце і зварочваеш не туды, спадарожнікавы сыґнал губляецца, і пры няправільным павароце прыходзіцца зноў аб’язджаць усё па новай, зноў губляючы 5—10 хвілін. А стаянак, указаных на мапе, не было ўвогуле, хоць мапа і гэтага года.

Вулачка Рыма

 

Чатыры месяцы пасьля гэтага, Эўропкар зьняў з маёй крэдытнай карты 144 эўра На той дзень —
RUB 6 314 ₽
UAH 1 536 ₴
BYR 541 114 Br
USD 191,04 $
. Аказалася, што падчас кружэньня па Рыме, я ўмудрыўся тры разы парушыць правілы, праехаўшы ў зону з абмежаваным рухам, што і зафіксавалі пянтоўскія камэры. Яшчэ больш непрыемны сюрпрыз чакаў амаль праз год пасля паездкі — па пошце прыйшлі штрафы яшчэ на 300 эўра На той дзень —
RUB 13 154 ₽
UAH 3 199 ₴
BYR 1,13 млн. Br
USD 397,99 $
(першая частка была ўсяго толькі зборам, які Эўропкар сабраў за паслугу прадастаўленьня майго хатняга адрасу дарожнай паліцыі).

Паліцыя

 

Калі рух трэба сапраўды абмежаваць, ставяць такія слупкі, якія апускаюцца толькі калі пад’язджае аўтарызаваны аўтамабіль. Але ў такім выпадку не сабраць грошай, а маюць з гэтых камэр муніцыпалітэты вельмі самавіта. Зрэшты, асноўная прычына ўсяго гэтага ўсё ж не ў зарабленьні грошай, а ў абмежаваньні аўтамабільнага руху і пробак, што ёсьць добра і правільна, інакш бы тут дзеяўся бы такі ж кашмар, як у любым больш-менш буйным расійскім горадзе.

Слупкі

 

Бессэнсоўнасьць далейшых пошукаў стаянкі была відавочная, таму я вырашыў выехаць на ўскраіну, а адтуль вярнуцца ў цэнтар на мэтро. Мне пашанцавала — я выехаў на вуліцу Тусколана (буйная шаша, якая вядзе ад цэнтру Рыма да кальцавой аўтадарогі — асноўныя прашпэкты сталіцы Італіі разьмешчаныя радыяльна), і на працягу гадзіны знайшоў падземную паркоўку, разьмешчаную прама каля станцыі мэтро.

Цягнікі рымскай падземкі сучлененыя як Ікарус-280 («гармонік»), таму можна свабодна хадзіць па ўсім саставе.

Ваґон мэтро ў Рыме

 

Калі я вярнуўся ў цэнтар, ішла ўжо трэцяя гадзіна дня.

 

Што можна сказаць пра Рым? Рым гэта Рым.

 

Узровень прыгажосьці на квадратны мэтар проста зашкальвае.

 

Крылатая фраза «усе дарогі вядуць у Рым» прыйшла са старажытнасьці, і сымбалізуе моцна цэнтралізаваную дзяржаву — у старажытным Рыме для кантролю над правінцыямі было неабходна мець якасныя дарогі, па якіх маглі хутка перапраўляцца паведамленьні, рэсурсы і леґіёны. Усе дарогі вялі ў Рым, бо больш весьці было няма куды. Сёньня ў сучасных разьвітых дзяржавах, да якіх адносіцца і Італія, існуе шмат эканамічных або прамысловых цэнтраў і дарогі раўнамернай сеткай пакрываюць ўсю краіну. А вось у адсталых краінах, напрыклад у Расіі, дзе ў сталіцы сканцэнтравана ўсё, а ў астатніх гарадах няма нічога, усе дарогі сыходзяцца ў цэнтры.

 

Вернемся да Рыма, дзе канцэнтрацыя старажытных помнікаў перавышае ўсе дапушчальныя нормы.

Раскопкі

 

Тут гарманічна перамяшаліся розныя эпохі.

Калёна

 

Застаецца ў чарговы раз пазайздросьціць заходнім гарадам, у якіх няма Цэрэтэлі.

Сьцяна

 

У дзевяностых у нас паказвалі францускую сацыяльную рэкляму, дзе пэнсіянер замаўляе цэлы мех лекаў, бо яму сорамна проста папрасіць прэзерватываў, а аптэкар потым заўважае, як добра б было мець аўтаматы для іх продажу. Цяпер кандаматы у Эўропе — справа звычайная. У нас бы такое паставілі — адразу б хто-небудзь падаў у суд за маральнае разбэшчваньне моладзі. Лепш аборты і вэнэрычныя хваробы (ваш пакорны слуга хоць і зьяўляецца перакананым праціўнікам сэксу, але тым ня менш разумее, што заклік да маральнасьці і самакантролю — справа бескарысная і бессэнсоўная).

Аўтамат па продажы прэзэрватываў

 

Італьянскія сьветлафоры маюць пешаходны жоўты сыґнал.

Жоўты чалавечак

 

А ўсе паштовыя скрыні ў краіне выглядаюць амаль вось так. Амаль, таму што звычайна яны цалкам залепленыя разнастайнымі аб’явамі, але гэтыя чамусьці апынуліся чыстымі.

паштовыя скрыні

 

У горадзе паўсюдна сустракаецца абрэвіятура SPQR, якая зьявілася яшчэ ў часы Рымскае рэспублікі (500 год да нашай эры). Расшыфроўваецца яна хутчэй за ўсё як «Senatus Populus que Romanus» — «Сенат і грамадзяне Рыму». Тыпу як «народ і партыя». Надпіс выкарыстоўваўся ў сымболіцы падчас аб’яднання Італіі, а зараз прысутнічае на гарадзкім гербе Рыму.

SPQR Компартыя

 

Як і належыць Эўропе, усё што можна аўтаматызавана. Квіткі, парковачныя талёны і час на таксафонах прадаюцца праз аўтаматы. Спадабалася, што яны звычайна прымаюць і наяўныя грошы — у Амерыцы, да прыкладу, звычайна можна плаціць толькі крэдытнымі картамі.

Аўтамат продажу квіткоў

 

Трамваі складаюцца зь некалькіх сучлененых, як мясцовае мэтро, ваґонаў рознай даўжыні.

Трамвай

 

Усе таксі — белага колеру, хоць лагатыпы адрозьніваюцца ў залежнасьці ад фірмы.

Таксі

 

24 зьяўляецца сынонімам полуначы канца дня.

Знакі

 

Як і ў Канадзе, у Эўропе часта вешаюць доўгія візуальныя сьпісы знакаў, падобных па стылі на дарожныя, якія нешта загадваюць і забараняюць.

Знакі

 

Тым часам, з надвор’ем вызначана не шанцавала. Калі я выбраўся да Вэнэцыянскай плошчы (каля якой першапачаткова планаваў спыніцца), падзьмуў моцны вецер і лінуў праліўны дождж.

Вэнэцыянская плошча

 

Як толькі пачынаецца дождж, адкульсьці ўзьнікае велізарная колькасьць асоб блізкаўсходняй нацыянальнасьці, якія спрабуюць прадаць нізкаякасныя кітайскія парасоны па 10 эўра На той дзень —
RUB 438,46 ₽
UAH 106,65 ₴
BYR 37 577 Br
USD 13,27 $
. Свой манрэальскі парасон я забыўся дома, таму давялося хоць і не за 10 эўра, але ўсё адно утрая даражэй купіць парасон ў іх.

Прадавец парасонаў

 

Бо трэба было яшчэ зазірнуць у Ватыкан.

 

Ватыкан

У рэпартажах з Ватыкана звычайна паказваюць забітую народам вуліцу Канчыляцыёнэ. Гэтая вуліца вядзе ад замка Сант-Анджэла (на папярэднім здымку) да плошчы сьвятога Пятра (плошча ўжо зьяўляецца тэрыторыяй Ватыкана). Цікава, што яна зьявілася толькі пры Мусаліні — лідэр італьянскіх фашыстаў ажыцьцявіў сваю мару аб велічнай алеі, якая вядзе ў самае сэрца горада. Стары раён быў разбураны, а замест яго ўзьнік гэты праход. Два аднолькавых сымэтрычных будынкі за плошчай былі пабудаваныя тады ж (выклікае асацыяцыю з плошчай Перамогі ў Менску).

Ватыкан

 

Навогул Ватыкан, самая маленькая ў сьвеце дзяржава — дапаможная тэрыторыя Сьвятога Пасада, які, у сваю чаргу, таксама зьяўляецца суверэннай адзінкай міжнароднага права. Сам Ватыкан утварыўся ў 1929 годзе ў выніку пагадненьняў, якія размяжоўвалі паўнамоцтвы паміж Сьвятым Пасадам і італьянскай дзяржавай. Ад астатняга Рыма Ватыкан аддзелены сьцяной, якой няма толькі на ўваходзе на плошчу.

З-за дажджу Ватыкан быў даволі пусты.

Тэлефонная будка

 

Але адміністрацыя ўсё роўна пільна сачыла за маральным абліччам турыстаў, што заходзілі ў папскую дзяржаву.

Як правільна апранацца

 

У Ватыкане усюды ходзяць каталіцкія чыноўнікі з мабільнікамі і дыпляматамі, а таксама каталіцкія сек’юрыці, што не пускаюць просты люд за перагародкі. Афіцыйна ахоўваюць Ватыкан апранутыя ў сярэднявечную форму швэйцарскія ґвардзейцы, але іх вы можаце ўбачыць на старонках любога турыстычнага ґіда. Нягледзячы на сваю дэкаратыўнасьць, ґвардзейцы строяць зь сябе суровых ахоўнікаў з сындромам вахцёра і дрэнна ставяцца да здымкі.

Надвор’е дапамагла хоць у чымсьці — звычайна сюды чарга такая, што Леніну ў Маўзалеі ў былыя гады і ня сьнілася. Але скарыстацца гэтым не атрымалася — часу заставалася мала, так што давялося прабегчы толькі па сабору сьвятога Пятра.

Сабор сьвятога Пятра

 

Усюды, дзе ёсьць металічныя помнікі, абавязкова існуе традыцыя церці якуюсьці іх частку, з-за чаго гэтая частка заўсёды бывае адпаліраванай. У Маскве труць нос бронзаваму сабаку на станцыі Плошча Рэвалюцыі, у Піцеры — пятку матросу. Сьвяты Пётра ў Ватыкане таксама не пазьбег гэтай долі. За шматлікія стагодзьдзі ногі сталі практычна цалкам сточанымі. Побач стаяць скрыні для збору грошай — напэўна, трэба чагосьці пажадаць, а затым тут жа і аплаціць. Я кінуў у скрыню тры эўра На той дзень —
RUB 131,54 ₽
UAH 31,99 ₴
BYR 11 273 Br
USD 3,98 $
і загадаў, каб спыніўся дождж.

Сьвяты Пётр

 

І трэба ж, ён сапраўды спыніўся.

 

Але ненадоўга. Напэўна, дзеяньне трох эўра скончылася, і дождж зарадзіў з такой сілай, што танны парасон ўжо не ратаваў тэхніку, а дзень хутка ўжо скончыўся. Я сеў у мэтро і паехаў за машынай.

Калізэй