Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Гамбурґ, віды зьверху

Вольны і ганзейскі горад Гамбурґ, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Адзін з папулярных спосабаў паглядзець на Гамбурґ — падняцца на царкву сьвятога Міхаіла (Hauptkirche Sankt Michaelis), на мясцовым слэнґу званую проста «Michel» (Міхель). Эвангеліцкая царква, пабудаваная ў 1669 годзе, адначасова зьяўляецца музэем, а яе 132-мэтровая званіца — агляднай пляцоўкай.

Царква сьвятога Міхаіла ў Гамбурґу

 

Як можна здагадацца з назвы, царква ўзьведзеная ў гонар арханёла Міхаіла, статуя якога стаіць над уваходам.

Арханёл Міхаіл

 

Вышыня шпіля — 132 мэтры, пляцоўка знаходзіцца на вышыні 106 мэтраў (якраз квадракоптэрная вышыня). Падняцца туды можна на ліфце або па сходах. Я вырашыў трохі прайсьціся.

Уздым на званіцу

 

Зьверху адкрываецца выдатны від, дзе я зрабіў панараму (погляд з поўначы на ​​ўсход).

Гамбург, панарама поўначы і ўсходу.
Фатаґрафію можна пракруціць

 

Цэнтар. Ратуша, царквы сьв. Пятра і сьв. Якава.

Цэнтар Гамбурґа

 

Усход. Прыгожая нэаґатычная царква сьвятога Мікалая, другі па вышыні будынак у Гамбурґу (пасьля тэлевежы), схаваная будаўнічымі лясамі, а яшчэ далей бачная царква сьвятой Кацярыны. Пяць эвангеліцка-лютэранскіх сабораў на гэтым здымку, разам з «Міхелем», прынята называць «галоўнымі цэрквамі Гамбурґа» (Hamburger Hauptkirchen). У старыя часы гарадзкі статут быў цесна зьвязаны з царкоўным, з парафіяў галоўных цэркваў складаліся асноўныя гарадзкія палітычныя фракцыі. Цэрквы займаліся арґанізацыяй многіх агульнагарадзкіх спраў (напрыклад, будаўніцтвам умацаваньняў і супрацьпажарнай сыстэмы). Зараз 5 цэркваў фармуюць вядомы сілуэт горада.

Цэнтар Гамбурґа

 

У самым нізе бачныя малюсенькія домікі Крамэрамтсштубэн, якія схаваліся паміж сучасных будынкаў.

Дамы Гамбурґа

 

Возера Альстэр.

Возера Альстэр

 

Погляд у заходні бок. Сярод дрэў парку Альтэр-Эльб узвышаецца ґіґанцкая фіґура помніка Бісмарку, які не відаць з вуліц. Ззаду хмарачоса справа знаходзіцца вуліца Рэпэрбан.

Альтэр-Эльб

 

Батанічны сад.

Батанічны сад

 

ХафэнСіці і гістарычныя будынкі Шпайхерштадта.

Шпайхерштадт

ХафэнСіці

 

У Гамбурґу няма звышвысокіх хмарачосаў, якія ёсьць, напрыклад, ва Франкфурце-на-Майне.

Гамбурґ

 

Порт.

Порт Гамбурґа

 

Да порту належыць практычна ўся левабярэжная частка горада, якая складаецца з кранаў, докаў, складоў, чыґуначных тэрміналаў і каналаў. Порт ня толькі грузавы, гэта таксама адзін з найпапулярнейшых кірункаў (і пунктаў адпраўленьня) для круізных караблёў.

Эльба і порт Гамбурґа

 

Тэлевышка.

Тэлевежа Гамбурґа

 

Берагі Эльбы.

Эльба

 

Жылыя дамы.

Жылыя дамы

 

Пляцоўка агляду.

На пляцоўцы агляду

 

Калі падымацца на званіцу пешшу, можна ўбачыць розныя экспанаты. Стары мэханізм вежавага гадзіньніка.

Гадзінны мэханізм

 

Званы.

Званы

 

Дзьве сэкцыі меднага даху, новая і старая. Чыстая медзь мае чырванаватае адценьне, аднак, доўга знаходзячыся на вуліцы, пад сьнегам і дажджом, яна акісьляецца. Спалучэньні медзі звычайна маюць сінія адценьні (згадайце медны купарвас), таму й павярхоўная плёнка таксама сінявата-зялёная. Вось чаму старыя медныя дахі і статуі (напрыклад, Статуя свабоды ў Нью-Ёрку) маюць такі колер. Але медзь хімічна вельмі інэртная (у табліцы Мендзялеева знаходзіцца ў адной падґрупе са срэбрам і золатам), таму акісьленьне выяўляецца толькі ў выглядзе тонкай плёнкі на паверхні, трываласьць застаецца той жа, у адрозьненьне ад жалеза, якое, акісьляючыся (іржавеючы), губляе і структурную трываласьць, пачынаючы развальвацца.

Новая і старая сэкцыі меднага даху

 

Можна таксама схадзіць у крыпту — падзямельле пад царквой. Там таксама адкрыты музэй.

Крыпта царквы сьвятога Міхаіла ў Гамбурґу

Мадэль карабля

 

Царква дзеючая, у ёй рэґулярна праводзяцца службы і можна паслухаць арґан.

Альтар царквы сьвятога Міхаіла ў Гамбурґу

Арґан у царкве сьвятога Міхаіла

 

У наступнай, заключнай частцы я распавяду пра Гамбурскі музэй мініяцюраў.