Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Мэтро Капэнгаґена

Говэдстадэн (Сталічны рэґіён), Данія, лістапад 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Капэнгаґенскае мэтро — адно з наймаладзейшых у сьвеце. Першая лінія, якая складаецца з 9 станцый, пачала працу ў кастрычніку 2002 году. Дзякуючы таму, што сыстэма была пабудаваная з нуля ўжо ў наш час (будаўніцтва пачалося ў канцы дзевяностых), у ёй было рэалізавана мноства розных сучасных высокатэхналагічных рашэньняў, немагчымых на даўно існуючых сыстэмах. На міжнароднай канфэрэнцыі па мэтрапалітэну 2008 года капэнгаґенская падземка была прызнана налепшай у сьвеце.

Мэтро працуе ў цалкам аўтаномным рэжыме. Машыністаў у цягніках няма, яны кіруюцца аўтаматызаванай сыстэмай кіраваньня цягнікамі (ATC), якая выключае магчымасьць чалавечай памылкі, дакладна кантралюе адлегласьць паміж цягнікамі, іх тармажэньне і паскарэньне, пераклады стрэлак, дзеі саставаў у выпадку пазаштатных сытуацый (напрыклад, трапленьня на рэйкі перашкоды). Электрасілкаваньне, вэнтыляцыя і ахоўныя сыстэмы таксама аўтаномныя.

Цягнікі капэнгаґенскага мэтро

 

Галаўны ваґон цягніка. Можна сядзець у лабавога шкла і глядзець наперад.

Від з ваґона

 

Кантроль за ўсёй сыстэмай ажыцьцяўляецца з цэнтра кіраваньня і тэхабслугоўваньня, дзе знаходзяцца дэпо, анґары і пункт кіраваньня. Зьмена складаецца з 5 апэратараў, якія будуць сочаць за працай мэтрапалітэну пры дапамозе манітораў, і гатовых у пазаштатнай сытуацыі ўмяшацца ў яе працу.

Саставы

 

Кожны цягнік мае па тры ваґоны. Саставы вырабляюцца італьянскай фірмай AnsaldoBreda. Шырыня каляіны складае 1,435 мэтра. Усе ваґоны робяцца з матэрыялаў, якія не гараць.

Цягнік капэнгаґенскага мэтро

 

Каля станцый — шырокія роварныя стаянкі.

Роварныя стаянкі

Роварныя стаянкі

 

Хто ня хоча трымаць ровар на вуліцы, можа за дадатковую плату пакідаць яго ў спэцыяльных памяшканьнях на станцыі. Аплата сьпісваецца прама з праязнога, які падносіцца да тэрмінала.

Падземная роварная стаянка на станцыі

 

Продаж квіткоў таксама аўтаматызаваны. Заплаціць за іх можна толькі пры дапамозе банкаўскай карты (наяўнасьць не прымаецца), так што пераканайцеся, што памятаеце свой пін-код. Кошт квіткоў вар’юецца ў залежнасьці ад зон, на якія разьбіта сыстэма. Квіткі вельмі дарагія: аднаразовая паездка для дарослага ў межах адной або двух зон каштуе 24 кроны На той дзень —
EUR 3,22 €
RUB 226,28 ₽
UAH 85,84 ₴
BYR 62 102 Br
USD 3,41 $
, а ў межах трох (напрыклад, з аэрапорта ў цэнтр) — 36 крон На той дзень —
EUR 4,82 €
RUB 339,42 ₽
UAH 128,77 ₴
BYR 93 153 Br
USD 5,11 $
, на ўсе 4 — 108 крон На той дзень —
EUR 14,47 €
RUB 1 018 ₽
UAH 386,30 ₴
BYR 279 459 Br
USD 15,33 $
. Аднаразовы білет дзейны на працягу гадзіны з моманту куплі. Калі вы едзеце з сабакам або з роварам, для іх таксама патрэбен асобны білет (правоз ровара ў гадзіны пік забаронены, акрамя летніх месяцаў). Білет для сабакі каштуе столькі ж, колькі дзіцячы, і патрэбны адно ў тым выпадку, калі сабака вялікі і яго нельга трымаць на руках.

Турысту выгадней за ўсё купіць так званы CityPass, які дае права на безьлімітны праезд у межах зон 1-4, а таксама неабмежаваны праезд у іншых відах грамадзкага транспарту. Аднадзённы (24 гадзіны) CityPass каштуе 80 крон На той дзень —
EUR 10,72 €
RUB 754,28 ₽
UAH 286,15 ₴
BYR 207 007 Br
USD 11,36 $
, 3-дзённы — 200 На той дзень —
EUR 26,80 €
RUB 1 886 ₽
UAH 715,37 ₴
BYR 517 517 Br
USD 28,40 $
. Іншыя варыянты — Flexcard (тыднёвы пропуск на транспарт, ад 33 На той дзень —
RUB 2 322 ₽
UAH 829,71 ₴
BYR 639 210 Br
USD 34,96 $
да 90 эўра На той дзень —
RUB 6 332 ₽
UAH 2 263 ₴
BYR 1,74 млн. Br
USD 95,34 $
, і Copenhagen Card, па якой можна таксама наведваць большасьць музеяў і славутасьцяў горада, атрымліваць зьніжкі ў некаторых крамах і рэстарацыях — ад 51 эўра На той дзень —
RUB 3 588 ₽
UAH 1 282 ₴
BYR 987 870 Br
USD 54,03 $
за аднадзённую карту, да 113 эўра На той дзень —
RUB 7 950 ₽
UAH 2 841 ₴
BYR 2,19 млн. Br
USD 119,71 $
за 5-дзённую).

Тэрмінал па продажы квіткоў

 

Для тых, хто ездзіць на рэґулярнай аснове, існуюць розныя віды праязных, напрыклад, неабмежаваныя або на большую колькасьць паездак (паездкі па электронных білетах абыходзяцца значна таньней, чым па аднаразовым папяровым). Пасажыр падносіць электронны білет да ўваходнага тэрміналу (check-ind), калі ўваходзіць у мэтрапалітэн. Калі гэтага не зрабіць, білет не актывуецца, пасажыр лічыцца безьбілетнікам і можа атрымаць штраф.

Уваходны тэрмінал

 

Прыехаўшы на патрэбную станцыю, пасажыр зноў скануе білет у выхаднога тэрмінала (check-ud). Такім чынам, грошы за праезд аўтаматычна сьпісваюцца ў залежнасьці ад колькасьці перасечаных зон (і паездка на суседнюю станцыю будзе таньнейшай, чым у іншы канец гораду). Калі пасажыр не прасканаваў білет на выхадзе, сума за праезд сьпісваецца за максімальна вялікую колькасьць зон, таму лепш не забываць гэта зрабіць.

Выхадныя тэрміналы і валідатары

На станцыях таксама стаяць валідатары аднаразовых папяровых квіткоў, якія працуюць такім жа чынам, як і ў сыстэмах U-Bahn у Нямеччыне (на квіток ставяцца дата і час валідацыі, езьдзіць можна на працягу гадзіны. Білет бяз даты, альбо са скончаным тэрмінам лічыцца нядзейным і за яго выдаюць штраф). Турнікетаў у капэнгаґенскім мэтро няма. За аплатай праезду сочаць кантралёры, прычым калі ў гарадах Нямеччыны я не сустрэў іх ані разу, то тут яны мне сустракаліся амаль у кожнай паездцы. Штраф за безьбілетны праезд складае 750 крон На той дзень —
EUR 100,52 €
RUB 7 071 ₽
UAH 2 683 ₴
BYR 1,94 млн. Br
USD 106,49 $
. Мяркуючы па распавяданьнях у інтэрнэце, вас аштрафуюць нават у тым выпадку, калі вы памылкова купілі квіток на меншую колькасьць зон (гэта самая распаўсюджаная скарга замежных турыстаў, якія пабывалі ў Даніі), так што вывучайце правілы ўважліва і не рызыкуйце дзеля халявы, гэта не акупляецца.

Усе станцыі забясьпечаныя эскалатарамі і ліфтамі, каб мэтрапалітэнам маглі карыстацца маламабільныя пасажыры.

Станцыя

 

Каб пасажыр ня ўпаў на рэйкі, яны адзьдзеленыя ад станцыі аўтаматычнымі дзьвярыма, якія адкрываюцца толькі тады, калі падыходзіць цягнік. На кожных дзьвярах вісіць асобны ўваходны сканэр, каб пасажыр, што прасканаваў білет на ўваходзе ў станцыю, мог таксама зрабіць гэта тут. Разьметка на падлозе паказвае, што ўваходзячым трэба стаяць з краю, каб не перашкаджаць тым, хто выходзіць (прыкладна як гэта робіцца ў маскоўскім мэтро). Падлога каля дзьвярэй выкладзеная тактыльнай пліткай, каб іх маглі знайсьці сьляпыя пасажыры.

Пасадка на цягнік

 

Састаў унутры.

Цягнік унутры

 

У цэнтры горада лініі йдуць пад зямлёй, на ўскраінах — па эстакадзе або проста па зямлі. Цягнікі вельмі ціхія, груку амаль не чуваць, нават калі яны йдуць зусім побач. Падземныя перагоны залягаюць некалькі глыбей за станцыі. Такім чынам рэйкі, адыходзячы ад станцыі, ідуць зь невялікім ухілам уніз. Гэта дазваляе эканоміць энерґію, паколькі цягнік дадаткова разганяецца дзякуючы таму, што коціцца з гары. Пры падыходзе ж да станцыі цягнік ідзе зьлёгку ўверх, з-за гэтага запавольваючыся, што дазваляе паменшыць знос тармазоў.

Шляхі

 

Падчас майго знаходжаньня практычна ўсе гарадзкія плошчы былі зачыненыя і перагароджаныя.

Будаўніцтва мэтро

 

Прычына — будаўніцтва новых ліній. У цяперашні час працуюць толькі дзьве лініі, пазначаныя на схеме жоўтым і зялёным колерамі. Яны вядуць з паўночнага захаду на поўдзень, падзяляючыся ў цэнтры горада, пасьля чаго адна ідзе ў аэрапорт, другая — уздоўж заходняй ускраіны Каструп. У працэсе будаўніцтва — чырвоная кальцавая і сіняя лініі (іх плянуюць адкрыць у 2018 годзе). На платах разьвешаны плякаты, што просяць прабачэньня за нязручнасьці, і паказваюць, дзеля чаго іх варта пацярпець (пасьля завяршэньня перамяшчэньне па горадзе будзе значна хутчэйшым). Мэтрапалітэн спраектаваны такім чынам, каб зручна спалучацца з прыгараднымі электрычкамі.

Будучая схема ліній

 

Мэтро працуе кругласутачна, хоць уначы цягніка ідуць радзей. У аўтаматычным рэжыме праводзіцца нават зьнешняя мыйка ваґонаў. Для гэтага цягнік на рэґулярнай аснове выводзіцца з рабочай зоны і пераганяецца ў дэпо. Ваґоны, якім трэба спэцыяльнае абслугоўваньне, могуць быць выведзеныя з сыстэмы ў ручным рэжыме. Раз на два месяцы мэтрапалітэн зачыняецца на ноч — зь нядзелі па чацьвер з 1 гадзіны ночы да 5-й раніцы сыстэма не працуе, паколькі ў ёй праводзяцца тэхнічныя работы.