Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Палёт Масква—Сочы

Расея, травень 2016

У Сочы з Масквы ляцець 2 гадзіны. Рана ранкам вылятаем з Шарамецьцева на самалёце Airbus A321-200 з бартавым нумарам VQ-BOI. Я выбіраю месца ля акна, прадбачліва па правым борце (зьлева будзе моцна сьвяціць сонца). Самалёт узьлятае на ўсход, але потым разварочваецца і абгінае горад з захаду. Лётаць над Масквой дазволена толькі Пуціну.

Масква

 

Хутка пралятаем над маскоўскімі прыгарадамі. Зеленаград.

Зеленаград

 

Крукава.

Крукава

 

Катэджныя пасёлкі Льялава і Нікольскае. Справа бачная траса М-11.

Льялава і Нікольскае

 

Выдатны від на Серпухаў.

Серпухаў

 

А затым — на Тулу.

Тула

 

Горад Кірэеўск Тульскай вобласьці.

Кірэеўск

 

Потым усё закрывае шчыльная воблачнасьць, якая працягваецца да самага Краснадарскага краю. Прамы шлях перасякае паўднёвы ўсход Украіны, але самалёт яго абгінае. Горад Цімашоўск (Краснадарскі край).

Цімашоўск

 

Станіца Елізавецінская, заходні прыгарад Краснадара. У тых, хто зьлева, адкрываецца добры від на сам горад, але я ня ў іх ліку.

Елізавецінская

 

Сядаем у Адлеры. Заход на гэты аэрапорт дазволены толькі з боку мора (а ўзьлёт — толькі ў бок мора). Правіла дзейнічае з 1962 году, калі пасажырскі Ан-10 разьбіўся, сутыкнуўшыся з гарой.

Пасадка ўв Адлеры

 

У аэрапорце стаіць Іл-18 са спэцатрада «Расея», які займаецца забесьпячэньнем перавозак першых асоб дзяржавы. Іл-18 — вельмі стары самалёт, большасьць камэрцыйных бартоў была сьпісаная яшчэ ў канцы 1970-х — пачатку 1980 гадоў. Гэты — адзін з апошніх лятаючых самалётаў такога тыпу, але выкарыстоўваецца не для перавозак пэрсаналу, а для нейкіх адмысловых утылітарных функцыяў (магчыма, забесьпячэньня ўрадавай сувязі ці нешта накшталт гэтага), з-за чаго пакуль ня сьпісваецца.

Іл-18

 

Акрамя яго ў аэрапорце стаяць яшчэ некалькі спэцбартоў і ваенныя верталёты — на наступным тыдні тут пачнецца ўрадавы саміт АСЭАН.

Аэрапорт Сочы

 

Але ў цэлым у аэрапорце дастаткова пуста.

Аэрапорт Сочы

 

Па выхадзе зь бясьпечнай зоны аэрапорта адразу пачынаецца расейская народная аэрапартовая гульня «Адбіся ад таксіста». Пасажыра абляпляюць жлобскага выгляду мужыкі, што паўтараюць спэцыяльны загавор: «таксі-таксі-таксіненада?» Звычайна я раблю пысу сякерай і праходжу міма, але тут, спрабуючы зарыентавацца, як прайсьці на цягнік, уступіў у гутарку з характэрным пузатым і вусатым мужыком. Паміж намі завязваецца дыялёґ:

— Таксі-таксі-таксіненада?
— Не.
— Што шукаеш, сынок, давай падкажу, гэта бясплатна.
— Электрычка дзе тут?
— А куды табе трэба?
— На электрычку!
— Электрычка толькі а 4 гадзіне! Давай, хутчэй давязу. Куды табе?
— Ды ў Сочы.
— Вуліца якая?
Называю вуліцу.
— Няма там такой вуліцы.
— Ёсьць, вунь, на карце (паказваю тэлефон).
— Давай давязу, усяго за тысячу На той дзень —
EUR 13,56 €
UAH 391,10 ₴
BYR 295 834 Br
USD 15,34 $
.
— Яндэкс-таксі 800 На той дзень —
EUR 10,85 €
UAH 312,88 ₴
BYR 236 667 Br
USD 12,27 $
просіць.
— Ну і яшчэ 250 На той дзень —
EUR 3,39 €
UAH 97,78 ₴
BYR 73 958 Br
USD 3,83 $
падача ў іх.
— Якая яшчэ падача? Заўсёды колькі напісана, столькі і сьпісваюць.
— У нас уезд у аэрапорт 300 рублёў На той дзень —
EUR 4,07 €
UAH 117,33 ₴
BYR 88 750 Br
USD 4,60 $
. Ты больш заплаціш, а я цябе за 1 000...
— Дзе электрычка?
— Ды якая электрычка?! Чо ты, чатыры гадзіны будзеш сядзець там?
(Зноў гляджу на тэлефон) — Электрычка праз 20 хвілін.
— Ты цяпер за гэтую электрычку аддасі 400 рублёў На той дзень —
EUR 5,43 €
UAH 156,44 ₴
BYR 118 334 Br
USD 6,13 $
. А там яшчэ 500 На той дзень —
EUR 6,78 €
UAH 195,55 ₴
BYR 147 917 Br
USD 7,67 $
за таксі ад вакзалу. Тое на тое і выйдзе, а так хутка прама да месца.
— Напісана электрычка 142 На той дзень —
EUR 1,93 €
UAH 55,54 ₴
BYR 42 008 Br
USD 2,18 $
, таксі 240 На той дзень —
EUR 3,26 €
UAH 93,86 ₴
BYR 71 000 Br
USD 3,68 $
.
— Блін, вось, што вы за людзі! Вось перад табой чалавек жывы стаіць, гаворыць з табой, а ты там у гэтую хрень сваю уткнуўся, фігня нейкая. Што за БЕЗДУХОЎНАСЬЦЬ у вас у Маскве вашай.
- Да пабачэньня!

Прыходжу на станцыю, купляю білет да Сочы. Цікава, што палова кошту білета — праезд ад аэрапорта да вакзала Адлера, хоць адлегласьць усяго 3,5 км, а астатнія 23 км да Сочы каштуюць столькі ж. Сядаю ў цягнік — да Алімпіяды горад атрымаў добрыя сучасныя электрычкі.

Электрычка

 

Едзем у так званую «паўднёвую сталіцу».

Адлер

 

Чыґунка йдзе ўздоўж мора, але пра яе я раскажу пазьней.

Чыґунка Адлер—Сочы