Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Жылы Сочы

Краснадарскі край, Расея, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Зараз давайце пагледзьма, як выглядаюць сочынскія жылыя раёны.

Жылыя раёны Сочы

 

Адразу скажу, што сюрпрызаў не было. З добрага можна назваць тое, што на добраўпарадкаваньне, у тым ліку двароў тут вылучалася больш грошай, таму яны акуратней, асфальт і бардзюры навей, кветнікаў больш. Зь іншага боку, тут прысутнічаюць усе тыя ж праблемы, што і ў іншых гарадах Расеі, перш за ўсё, вядома, засільле аўтамабілістаў.

Жылыя раёны Сочы

 

Двары ператвораныя ў стаянкі.

Сочынскія двары

 

Выходзіш з пад’езда, а там суцэльны асфальт, машыны. Дзецям не пагуляць, пэнсыянерам не пасядзець.

Сочынскія двары

 

Аўтамабілісты ня толькі займаюць сваім барахлом усю прастору, але яшчэ й сьвята ўпэўненыя, што яна зьяўляецца іх безумоўнай прыватнай уласнасьцю. Галоўная дэталь сочынскіх двароў — мэталічныя рамы для самазахопу зямельных участкаў пад аўтамабіль.

Самазахоп зямлі пад паркоўку ў Сочы

 

Да асфальту прыладжваюць механічнае прыстасаваньне, якое падымаецца, калі ўладальнік кредытапамыйніцы зьязджае, і, такім чынам, ніхто больш ня можа прыпаркавацца на гэтым месцы. Пра гэтыя штукі трэба ведаць толькі адно — яны цалкам незаконныя. Ані на сэкунду не паверу, што кожны з гэтых людзей па ўсіх правілах купіў і аформіў ва ўласнасьць 8 квадратных мэтраў у двары. Улюбёны арґумэнт аўтабыдла, «я тут заўсёды машыну стаўлю», ніякай юрыдычнай сілы ня мае. Але па тым, наколькі гэта тут распаўсюджана, можна з упэўненасьцю сказаць, што ў Сочы з гэтым ніхто не змагаецца.

Самазахоп зямлі пад паркоўку ў Сочы

 

Ґазоны і лагчынкі, на думку сочынскіх аўтамабілістаў, таксама патрэбныя выключна для паркоўкі.

Паркоўка на ґазонах ў Сочы

 

Апафэоз нахабства — камбінацыя вытоптваньня ґазону і самазахопу месца.

Паркоўка на ґазонах ў Сочы

 

Ратуюць ґазоны толькі платы.

Сочынскія двары

 

Дзіцячая пляцоўка — невялікі загончык. Каб не перашкаджалі аўтамабілістам.

Сочынскія двары

 

- А што ж нам рабіць, — спытаюць аўтамабілісты, — Дзе нам машыны пакідаць? Чаму нам не пабудуюць шматузроўневых паркінґаў? »

У разьвітых краінах усё разумеюць, што вольнае месца ў горадзе зьяўляецца абмежаваным рэсурсам. Таму за яго трэба ўводзіць аплату, такую, каб попыт на яго не перавышаў прапанову. Жыхары дамоў купляюць дазволы на паркоўку, часам за досыць вялікія грошы, але гэтыя грошы трэба разглядаць як частка кошту валоданьня аўтамабілем. Занадта дорага? Ну прабач, значыць ты ня можаш сабе дазволіць валодаць аўтамабілем, гэтак жа сама, як гэтага ня можа сабе дазволіць твая суседка-пэнсыянерка. Несправядліва? А хіба справядліва, што двор, які па ідэі належыць усім жыхарам, але яны ня могуць яго выкарыстоўваць для адпачынку і рэкрэацыі, таму што 20% зь іх занялі ўсю прастору пад склад свайго хламу? Хочаш, каб кошт валоданьня быў ніжэйшым? Пераяжджай за горад, дзе больш месца — аддаючы перавагі жыцьця ў цэнтры, ты наўзамен атрымліваеш іншыя перавагі, гэта пытаньне выбару. Што ж тычыцца «платных шматузроўневых паркінґаў», то іх ніхто не абавязаны для цябе будаваць. Ты ж не патрабуеш, каб табе выдалі бясплатна кватэру? А зараз паркінґі амаль не будуюць, бо разумеюць, што попыту на іх амаль няма — хто будзе за гэта плаціць, калі ўсе ўпэўненыя, што бясплатнае парковачнае месца гэта сьвятое права, ґарантаванае канстытуцыяй?

Уезды ў двары, як правіла, абмежаваныя шляґбаўмамі або варотамі, як у Каўнасе.

Шляґбаўмы на ўездах у двары

 

Пад’езды. Важнай мясцовай асаблівасьцю зьяўляецца наяўнасьць у дзьвярах невялікага кратаванага акенца, як у турэмнай камэры.

сочынскія пад’езды

 

Сьмецьцевыя бакі часта стаяць у спэцыяльных загонах з дугападобным дахам.

Памыйніцы

 

Вядома, сочынскія двары далёка не найгоршыя ў краіне. Яны досыць добра азелянёная, акуратныя, пакрыцьцё новае. Калі параўноўваць са многімі іншымі гарадамі, то яны ў цэлым вельмі нават нічога.

Сочынскі двор

 

Сочынскі двор узору 1968 году прамільгнуў у фільме «Брыльянтавая рука».

Сочынскі двор у кіно

 

Дзіцячыя пляцоўкі.

Дзіцячыя пляцоўкі

 

У ґаражоў звычайна прысутнічае жылая надбудова. Можна курортнікам здаваць.

Жылыя гаражы

 

Прыгожы панадворак (знаходзіцца ў нізіне, таму машыны не дабраліся).

Садок

 

Прыгожыя вокны.

Вокны

 

Старая савецкая шыльдачка.

Таблічка

 

У Сочы неверагодна шмат незаселённых новабудоўляў. У часы «стабільнасьці» пры падрыхтоўцы да алімпіяды іх пабудавалі нямерана, спадзеючыся потым добра зарабіць на продажы кватэраў. Але нешта пайшло ня так — нафта, санкцыі... Танна прадаваць невыгодна, а за тыя кошты, што просяць, купляюць не асабліва.

Пустуючае жыльлё ў Сочы

 

Сочынскія коцікі.

Кот

Каты

Street Fighter

 

І сабачкі.

Гаспадар з сабакам

 

Прыватны сэктар.

Прыватны сэктар

 

На ўскраінах пабардачней.

Ускраіны Сочы

 

Хаця жыць усё адно прыемна.

Від на мора